А́ЙВІНС (Ivins) Марша (н. 15.4.1951, г. Балтымар, ЗША),

касманаўт ЗША. Бакалаўр навук па аэракасм. тэхніцы (1973). Скончыла ун-т Каларада (г. Боўлдэр, 1973). У 1974—80 у Цэнтры пілатуемых касм. палётаў НАСА (як інжынер). З 1984 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніла 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК); 9—20.1.1990 і 4—18.3.1994 на КК «Калумбія», 31.7—8.8.1992 на КК «Атлантыс», 12—22.1.1997 на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір», 7—20.2.2001 на КК «Атлантыс» і Міжнар. касм. станцыі. У космасе правяла 55,9 сут. Залатыя медалі НАСА «За касмічны палёт» (5).

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 18, кн. 1, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКРО́Н (ад грэч. akros крайні, самы аддалены, высокі),

падраздзяленне вышэйшага рангу геахраналагічнай шкалы; геахраналагічны эквівалент акратэмы, што адпавядае найбуйнейшаму этапу геал. гісторыі Зямлі. Тэрмін «А.» прапанаваў рас. геолаг У.​В.​Менер у 1977. Вылучаюць 3 А.: архейскі і пратэразойскі, працягласцю да 2 млрд. гадоў кожны; 3-і (найб. позні) адпавядае па працягласці часу фанеразою (назву яшчэ не атрымаў).

А. падзяляюць на эоны. У архейскім А. вылучаюць ранне- і познаархейскі эоны, у пратэразойскім адпаведна ранне- і познапратэразойскі. Утварэнні названых А. пашыраны і на тэр. Беларусі. Гл. таксама Архей, Дакембрый, Пратэразой.

Літ.:

Стратиграфический кодекс. СПб., 1992.

С.​А.​Кручак.

т. 18, кн. 1, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМЕ́ЛЬКІН Уладзімір Васілевіч (н. 3.4.1943, г. Наманган, Узбекістан),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1997), праф. (2000). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1965). У 1965—70 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. З 1970 у БДУ. Навук. працы па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўн., тэорыі ваганняў, тэорыі ўстойлівасці руху. Развіў метады рашэння праблемы ізахронных ваганняў і праблемы класіфікацыі лімітавых цыклаў для адвольных дынамічных сістэм на плоскасці.

Тв.:

Нелинейные колебания в системах второго порядка. Мн., 1982 (з М.​А.​Лукашэвічам, А.​П.​Садоўскім);

Автономные и линейные многомерные дифференциальные уравнения. Мн., 1985;

Дифференциальные уравнения в приложениях. М., 1987.

т. 18, кн. 1, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЛО́Ў Пётр Аляксандравіч (н. 4.6.1958, с. Леджан Сцепанаванеўскага р-на, Арменія),

бел. вучоны ў галіне генетыкі раслін. Д-р біял. н. (1996). Скончыў БДУ (1980). З 1980 у Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац. АН Беларусі (з 2000 заг. лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні ўзаемадзеяння ядзерных і цытаплазматычных генаў у ходзе індывід. развіцця, магчымасцей кіравання морфагенезам раслін. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.

Тв.:

Microsporogenesis irregularities in alloplasmic wheat lines differing in pollen embryogenesis induction // Current topics in plant cytogenetics related to plant improvement. Tulln, 1997;

Взаимодействие ядерных и цитоплазматических генов в детерминации развития растений. Мн., 2001.

т. 18, кн. 1, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЦЮШКЕ́ВІЧ Аляксандр Сяргеевіч (н. 31.1.1947, г. Барань Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне хірург. стаматалогіі. Д-р мед. н. (1995), праф. (1996). Скончыў Смаленскі мед. ін-т (1970). У 1973—75 у Мінскім мед. ін-це, з 1978 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1992 заг. кафедры). Навук. працы па траўматалогіі і прыроджанай паталогіі сківічна-тваравай вобласці, паталогіі перыядонту.

Тв.:

Травмы головы и шеи. Мн., 1999 (у сааўт.);

Руководство по стоматологии. Ростов н/Д, 2000 (разам з І.​К.​Луцкай);

Клиническая периодонтология. Мн., 2002 (разам з А.​К.​Трафімавай, С.​В.​Латышавай).

т. 18, кн. 1, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АТАМА́НАЎ Юрый Яўгенавіч (н. 1.12.1937, г. Хабараўск, Расія),

бел. вучоны ў галіне трансп. машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1975). Скончыў БПІ (1964). З 1969 у Бел. нац. тэхн. ун-це (у 1997—2002 праф. кафедры). Навук. працы па цягавай дынаміцы, кіравальнасці і ўстойлівасці руху колавых машын, метадах выбару рацыянальных параметраў колавых трактароў. Адзін з аўтараў падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для тэхн. ВНУ. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.

Тв.:

Тракторные поезда. М., 1982 (у сааўт.);

Троллейбусы. Устройство и техн. обслуживание. Мн., 1997 (у сааўт);

Троллейбус: Теория, конструирование и расчет. Мн., 1999 (разам з М.​У.​Богданам, А.​І.​Сафонавым).

т. 18, кн. 1, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБРО́ЎНІК Аляксандр Іванавіч (н. 15.8.1944, в. Вуйвічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-р тэхн. н. (1999). Скончыў БШ (1965). З 1970 у Цэнтр. НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск). З 1979 у БПА, з 1994 на Мінскім трактарным з-дзе. Навук. працы па эксперым. і тэарэт. даследаваннях рэжымаў машынна-трактарных агрэгатаў. Распрацаваў рэкамендацыі да прыводаў і сістэм адбору магутнасці с.-г. машын. Прапанаваў перспектыўныя схемы рабочых органаў машын для ўнясення ўгнаенняў.

Тв.:

Повышение эксплуатационных качеств мобильных агрегатов для внесения удобрений. Мн., 1997.

У.​М.​Кандрацьеў.

т. 18, кн. 1, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ЕЎ Аляксей Раманавіч (н. 18.7.1951, r. Баранавічы Брэсцкай вобл.),

бел. фізік. Д-р тэхн. н. (1999). Скончыў БДУ (1973). З 1974 у Ін-це цепла- і масаабмену, з 1976 у Фіз.-тэхн. ін-це, з 1980 у Ін-це прыкладной фізікі Нац. АН Беларусі. Працы па акустыцы і гідрадынаміцы палярызавальных асяроддзяў. Распрацаваў фіз. асновы выкарыстання магнітавадкасных гукаправодаў для кіравання патокамі акустычнай энергіі.

Тв.:

Ультразвуковые преобразователи с магнитными контактными жидкостями. Мн., 1985 (у сааўт.);

Магнитные жидкости в технической акустике и неразрушающем контроле. Мн., 1999 (разам з Г.​Я.​Канавалавым, А.​А.​Маёравым).

М.​П.​Савік.

т. 18, кн. 1, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЗДО́Ў Уладзімір Міхайлавіч (н. 12.1.1954, Рыга),

бел. вучоны ў галіне мікра- і нанаэлектронікі. Д-р фіз.-матэм. н. (2000), праф. (2003). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе. Навук. працы па фізіцы кандэнсаваных станаў. Устанавіў асаблівасці пераносу электронаў у шэрагу паўправадніковых прыборных структур мікра- і нанаэлектронікі. Распрацаваў фіз. мадэлі і праграмныя сродкі іх лікавага мадэліравання.

Тв.:

Моделирование электрофизических свойств твердотельных слоистых структур интегральной электроники. Мн., 1999 (разам з Ф.​Ф.​Камаровым);

Моделирование технологических процессов и приборных структур в микро- и наноэлектронике (у сааўт.) // Выбр. навук. працы БДУ. Мн., 2001. Т. 4;

Основы радиоэлектроники. Мн., 2003.

т. 18, кн. 1, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАСАКО́Ў Сяргей Віктаравіч (н. 13.1.1948, г. Веймар, Германія),

бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Д-р тэхн. н. (1997), праф. (2001). Скончыў Бел. нац. тэхн. ун-т (1972), дзе і працуе (з 1998 праф. кафедры). Навук. працы па разліку канструкцый на пругкай аснове і ўнутры яе. Абагульніў спосаб акад. Б.​М.​Жэмачкіна разліку канструкцый на пругкай аснове, развіў метад В.​Рытца ў адносінах да статыкі і ўстойлівасці стрыжняў і пліт на пругкіх асновах.

Тв.:

Метод Ритца в примерах и задачах по строительной механике и теории упругости. Мн., 2000;

Статистические расчеты плит на упругом основании. Мн., 2002.

т. 18, кн. 1, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)