БАБРО́ЎНІК Аляксандр Іванавіч (н. 15.8.1944, в. Вуйвічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-р тэхн. н. (1999). Скончыў БШ (1965). З 1970 у Цэнтр. НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск). З 1979 у БПА, з 1994 на Мінскім трактарным з-дзе. Навук. працы па эксперым. і тэарэт. даследаваннях рэжымаў машынна-трактарных агрэгатаў. Распрацаваў рэкамендацыі да прыводаў і сістэм адбору магутнасці с.-г. машын. Прапанаваў перспектыўныя схемы рабочых органаў машын для ўнясення ўгнаенняў.

Тв.:

Повышение эксплуатационных качеств мобильных агрегатов для внесения удобрений. Мн., 1997.

У.​М.​Кандрацьеў.

т. 18, кн. 1, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)