АТАМА́НАЎ Юрый Яўгенавіч (н. 1.12.1937, г. Хабараўск, Расія),

бел. вучоны ў галіне трансп. машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1975). Скончыў БПІ (1964). З 1969 у Бел. нац. тэхн. ун-це (у 1997—2002 праф. кафедры). Навук. працы па цягавай дынаміцы, кіравальнасці і ўстойлівасці руху колавых машын, метадах выбару рацыянальных параметраў колавых трактароў. Адзін з аўтараў падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для тэхн. ВНУ. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.

Тв.:

Тракторные поезда. М., 1982 (у сааўт.);

Троллейбусы. Устройство и техн. обслуживание. Мн., 1997 (у сааўт);

Троллейбус: Теория, конструирование и расчет. Мн., 1999 (разам з М.​У.​Богданам, А.​І.​Сафонавым).

т. 18, кн. 1, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)