фосфарнае ўгнаенне, дзе фосфар утрымліваецца ў монакальцыйфасфаце і свабоднай фосфарнай к-це. Атрымліваюць з апатытавага канцэнтрату ці з прыродных фасфатаў (апатытаў, фасфарытаў). Вырабляюць С. просты, грануляваны, падвойны, аманізаваны, марганізаваны, борны, малібдэнавы. Выкарыстоўваюць на глебах усіх тыпаў у якасці асн., перадпасяўнога ўгнаення, таксама для падкормак. Найб. эфектыўны на шчолачных і нейтральных глебах. Пры ўнясенні ў кіслыя глебы С. змешваюць з фасфарытнай мукой ці перагноем, каб папярэдзіць пераўтварэнне фосфарнай к-ты ў цяжказасваяльныя раслінамі фасфаты алюмінію і жалеза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СФІНКС,
1) у старажытнаегіпецкай міфалогіі дух-ахоўнік, увасабленне царскай улады; фантастычная істота з целам ільва і галавою чалавека (звычайна партрэт фараона) або свяшчэннай жывёлы.
2) У старажытнагрэчаскай міфалогіі пачвара з тварам і грудзьмі жанчыны, целам ільва і крыламі птушкі, якую наслала Гера ў пакаранне на г. Фівы. Яна забівала кожнага, хто не мог адгадаць яе загадку. Загадку разгадаў Эдып, С. у роспачы кінулася ў бездань і разбілася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СХЕМАТЭ́ХНІКА,
навукова-тэхнічны кірунак, які ахоплівае праблемы сінтэзу схем электронных прылад радыётэхнікі, сувязі, аўтаматыкі, выліч. тэхнікі і інш.з мэтай аптымальнага выканання імі зададзеных функцый. Грунтуецца на тэорыі эл. ланцугоў, электрадынаміцы, тэорыі аўтаматаў, матэм. мадэліравання і інш.
Прадугледжвае распрацоўку структуры прылад з улікам спецыфікі іх функцыянавання, іх схем і разлік параметраў элементаў, з якіх складаецца прылада, і функцыянальных сувязей паміж імі, а таксама вызначэнне аптымальнага рэжыму работы. Для рашэння задач С. карыстаюцца сістэмамі аўтаматызаванага праектавання. Гл. таксама Мікраэлектроніка, Мініяцюрызацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭ́БРАНЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні, якія выкарыстоўваюць для прамысл. здабычы серабра. Гал. мінералы С.р.: аргентыт, піраргірыт, полібазіт, прустыт, стэфаніт, срэбразмяшчальны галеніт. Маюць у сябе таксама серабро самароднае. Мінім. колькасць серабра ў рудзе для прамысл. здабычы 45—350 г/т. З С.р. здабываюць каля 20% серабра, астатняе — зполіметалічных руд. медных і залатых. С.р. звязаны з гранітоідамі, вулканічнымі і субвулканічнымі пародамі. Гал. радовішчы прымеркаваны да т.зв. Вял. сярэбранага пояса Паўн. і Паўд. Амерыкі. Асн. запасы ў ЗША, Канадзе, Перу, Мексіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТАЁТА МО́ТАР»,
найбольшая аўтамабільная кампанія ў Японіі. Засн. ў 1926 як «Таёда атаматык лум воркс», з 1937 — сучасная назва. Вырабляе легкавыя і грузавыя аўтамабілі, аўтобусы, аўтапагрузчыкі, трактары, дэталі і вузлы да машын, змазачныя маслы, быт.эл. тавары. Паводле аб’ёму продаж займае ў Японіі 1-е месца, у свеце сярод буйнейшых кампаній — 18-е, сярод галіновых — 3-е. Мае 10 вытв. прадпрыемстваў у Японіі, 27 — у інш. краінах. Супрацоўнічае заўтамаб. кампаніямі ЗША (кааперуецца з «Джэнерал мотарс карпарэйшэн») і Вялікабрытаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТА́ТРА»
(Tatra),
сям’я аўтамабіляў аднайм. чэшскага прадпрыемства. Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1897. Маюць размешчаны ззаду бензінавы рухавік магутнасцю да 148 кВт (найб. скорасць да 230 км/гадз). Поўнапрывадныя грузавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1900. Маюць трубчастую раму, незалежную падвеску колаў, разлічаны на эксплуатацыю ва ўмовах бездарожжа. Дызельны рухавік з турбанаддувам магутнасцю да 252 кВт, поўная маса аўтамабіля да 36 т (аўтапоезда да 44 т).
Сям’я аўтамабіляў «Татра»: 1 — легкавы аўтамабіль мадэль 613; 2 — грузавік 200 V 51.19 225.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОТ, Джэхуці,
у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі адзін з найгалоўнейшых багоў, бог Месяца, часу, мудрасці, ліку, пісьма. Яго найчасцей уяўлялі ў выглядзе чалавека з галавой птушкі ібіс (свяшчэнная істота Т.) і прыладамі для пісьма ў руках. Лічыўся стваральнікам усяго інтэлектуальнага жыцця, апекуном пісцоў, архіваў, бібліятэк. Паводле ўяўленняў егіпцян, Т. вёў лік дням, месяцам, гадам (наз. «ўладаром часу»), запісваў дні нараджэння і смерці людзей, вёў летапісы.
Тот. З малюнка ў «Кнізе мёртвых» прынцэсы Несітанебташру. Каля 970 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУНГУ́СКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
адзін з найбуйн. вугальных басейнаў на тэр. Краснаярскага краю (90%), часткова Рэспублікі Саха (Якуція) і Іркуцкай вобл. ў Расійскай Федэрацыі. Размешчаны на Сярэднесібірскім пласкагор’і ад р. Хатанга да Транссібірскай магістралі. Вядомы з 1860. Пл. каля 1045 тыс.км². Агульныя геал. запасы 2089 млрд.т. Вугляносныя адклады карбону—пярмі (магутнасць 350—1460 м), маюць да 40 вугальных пластоў. Вуглі бурыя, каменныя, антрацыты з шырокім марачным саставам. Выяўлены таксама бурыя вуглі юрскага і палеагенавага ўзросту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫСЕ́ЛІУС, Тызеліус (Tiselius) Арне Вільгельм Каўрын (10.8.1902, Стакгольм —29.10.1971), шведскі біяхімік. Чл. Шведскай каралеўскай АН (з 1956 яе прэзідэнт), Нац.АН ЗША (1949). Скончыў Упсальскі ун-т (1925), дзе і працаваў (з 1938 праф., з 1951 дырэктар Ін-та біяхіміі). У 1960—64 прэзідэнт Нобелеўскага к-та па хіміі. Навук. працы па даследаванні адсорбцыі і электрафарэзу. Распрацаваў метады электрафарэтычнага і адсарбцыйна-храматаграфічнага аналізу біяпалімераў, у т. л. бялкоў сывараткі крыві. Даказаў комплексную прыроду сываратачных бялкоў. Нобелеўская прэмія 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭАДАЛІ́ТНАЯ ЗДЫ́МКА,
адна зтапаграфічных здымак для атрымання контурнага плана мясцовасці. Выконваецца з дапамогай тэадаліта. Выкарыстоўваецца для гарыз. здымкі горных вырабатак (маркшэйдэрская Т.з.), у інж. мэтах на раўнінных тэрыторыях, у нас. пунктах, на трансп. вузлах і інш., у маштабах 1:2000 і больш. Комплекс работ: згушчэнне здымачнай сеткі, здымка контураў і прадметаў мясцовасці з запісам вымярэняў і вядзеннем абрысу, вылічэнне каардынатаў пунктаў, пабудова каардынатнай сеткі і нанясенне пунктаў па каардынатах, стварэнне контурнага плана.