СКІ́ДЗЕЛЬСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў вер. 1941—ліп. 1944 у г. Скідзель і раёне Беластоцкай (цяпер у Гродзенскай) вобл. пад кіраўніцтвам скідзельскіх раённых антыфаш. к-та (з ліст. 1942), падп. райкомаў ЛКСМБ (з вер. 1943) іКП(б)Б (з ліст. 1943), у цесным кантакце са Скідзельскай раённай антыфашысцкай арганізацыяй. Складалася з падп. арг-цый і груп у г. Скідзель, вёсках Бандары, Кашублінцы, Княжаводцы, Крушнікі, Лаўна, Хвайняны, Чарлёны (кіраўнікі М.С.Дзелянкоўскі, А.І.Зелянкоўскі, У.С.Кізевіч, Ф.І.Макарчук, А.К.Ролік, І.А.Сеўрук, І.М.Сініца, І.А.Шчасны іінш.). Падпольшчыкі распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, збіралі для партызан зброю, боепрыпасы, харч. прадукты, адзенне, медыкаменты, разведданыя пра фаш. гарнізоны і апорныя пункты, рух варожых падраздзяленняў па чыг.і шашэйных дарогах, удзельнічалі ў дыверсійных аперацыях партызан. У барацьбе з акупантамі загінула 13 падпольшчыкаў. У г. Скідзель у гонар падполля помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЯНО́ЎСКІ Алесь (Аляксандр Пятровіч; н. 22.9.1925, урочышча Уздымач, Слуцкі р-н Мінскай вобл.),
бел. перакладчык. Скончыў Маскоўскі гіст.-архіўны ін-т (1959). З 1955 у газетах, у т. л. ў 1962—82 у газ. «Звязда», у 1983—86 нам.гал. рэдактара час. «Мастацтва Беларусі». Друкуецца з 1955. Перакладае з чэш. (нар. казкі), верхня- і ніжнялужыцкай (адзін з укладальнікаў і перакладчыкаў, аўтар прадмовы і каментарыяў да анталогіі паэзіі лужыцкіх сербаў «Там, дзе Шпрэвя шуміць», 1969; аповесць-казка Ю.Брэзана «Чорны млын», 1984; аповесць К.Краўца «Малька і сабака Люі», 1991: творы Я.Барт-Цішынскага, К.Лоранца, М.Наўкі іінш.), кашубскай (зб. «За даляглядам край Сталемаў», 1980), польскай (творы Я.Асэнкі, Ф.Дарэцкага іінш.), укр. (І.Франко, П.Тычына, А.Алесь іінш.) іінш. моў. Аўтар вершаў, літ.-крытычных артыкулаў і рэцэнзій, публіцыст. артыкулаў.
Літ.:
Рагойша В. Адкрыццё паэтычнай выспы // Рагойша В.Кантакты. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́НДЫ ПРАДПРЫЕ́МСТВА,
грашовыя або матэрыяльныя сродкі, прызначаныя для падтрымання ўзнаўленчага працэсу, адаптацыі ў канкурэнтным асяроддзі, павышэння канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі, абнаўлення тэхналогій, стымулявання працы работнікаў іінш. Ствараюцца ў працэсе размеркавання балансавага прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі і паслуг. Прадпрыемства само размяркоўвае частку прыбытку, якая застаецца пасля абавязковых плацяжоў у бюджэт, але дзяржава можа ўплываць на размеркаванне праз стымуляванне падатковымі льготамі інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці, фінансавання прыродаахоўных і дабрачынных мерапрыемстваў іінш. Парадак размеркавання прыбытку на прадпрыемстве вызначаецца ў адпаведнасці з палажэннямі, распрацаванымі і зацверджанымі кіраўніцтвам прадпрыемства, Сярод Ф.п. асн. з’яўляюцца фонды: накаплення (ствараецца з мэтай набыцця асн. фондаў вытв.і невытв. прызначэння, будаўніцтва, доўгатэрміновых інвестыцый, фінансавання выдаткаў на н.-д.і канструктарскія работы, асваенне новай тэхнікі, мадэрнізацыю іінш.); заработнай платы (уключае аплату па тарыфных стаўках і акладах работнікаў, аплату чарговых водпускаў); спажывання (ствараецца з мэтай стымулявання работнікаў, пакрыцця выдаткаў на сац. патрэбы, аказання матэрыяльнай дапамогі, аплаты пуцёвак іінш.); рэзервовы (для пакрыцця непрадбачаных выдаткаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭГА́Т (ад франц. frégate іітальян. fregata),
1) у парусным ваен. флоце 17—1-й пал. 19 ст. драўляны 3-мачтавы карабель для разведкі і канвойнай службы. Меў 2 батарэйныя палубы (закрытую і адкрытую), да 60 гармат і большую скорасць, чым лінейны карабель. Выкарыстоўваўся ў час Крымскай вайны 1853—56, грамадз. вайны 1861—65 у ЗША іінш. 2) У 2-ю сусв. вайну баявы карабель, аналагічны вартавому (Вялікабрытанія), пераходны тып паміж крэйсерам і эскадраным мінаносцам (ЗША). Прызначаўся для процілодачнай і проціпаветр. абароны баявых караблёў і канвояў транспартаў. Меў артыл.і тарпеднае ўзбраенне.
3) Сучасны карабель у ВМС некат. дзяржаў для процілодачнай і проціпаветр. абароны. Водазмяшчэнне да 4000 т, мае ракетна-артыл. ўзбраенне і ўстаноўкі рэактыўных бомбакідальнікаў.
Літ.:
Михайлов М.А., Баскаков М.А. Фрегаты, крейсера, линейные корабли. М., 1986;
Данилов А.М. Линейные корабли и фрегаты русского парусного флота. Мн., 1996.
У.Я.Калаткоў.
Брытанскі фрэгат «Броадсвард». Канец 20 ст.ФрэгатВМС Індыі (праект 11356, вытворчасць Расіі). Пач. 21 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т ЛКСМБ (ЦК ЛКСМБ),
вышэйшы кіруючы орган Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі Беларусі паміж з’ездамі. Выбіраўся на з’ездзе ЛКСМБ. Працаваў пад кіраўніцтвам ЦКВЛКСМіЦККПБ. Пленум ЦК ЛКСМБ склікаўся не радзей як 1 раз у 4 месяцы, выбіраў Бюро і Сакратарыят ЦК, зацвярджаў заг. аддзелаў і рэдактараў рэсп. камсамольскіх выданняў. Арганізоўваў выкананне рашэнняў ЦКВЛКСМіЦККПБ, з’ездаў ВЛКСМі ЛКСМБ, праводзіў паліт., арганізатарскую, ідэйна-выхаваўчую ікульт.-масавую работу сярод моладзі. Паміж з’ездамі кіраваў камсам. арг-цыямі рэспублікі, кантраляваў іх дзейнасць, заслухоўваў справаздачы абкомаў, гаркомаў і райкомаў ЛКСМБ, практычна дапамагаў ім у рабоце. ЦК ЛКСМБ размяркоўваў сродкі бюджэту камсамола рэспублікі, сістэматычна інфармаваў і рабіў справаздачы аб сваёй дзейнасці перад ЦКВЛКСМ, ЦККПБі з’ездам ЛКСМБ. На XXX з’ездзе (1991) ЛКСМБ перайменаваны ў Саюз моладзі Беларусі (СМБ) і ўтвораны ЦК СМБ. На XXXI (устаноўчым) з’ездзе (1992) прыхільнікі камуніст. кірунку адрадзілі ЛКСМБ як грамадска-паліт. арг-цыю моладзі іЦК ЛКСМБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯРО́ХІН Станіслаў Фёдаравіч (н. 4.10.1929, г. Яраслаўль, Расія),
бел. этнограф, гісторык. Скончыў БДУ (1965). З 1957 працаваў у мед. установе на Брэстчыне, у друку, на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1971 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў. Сааўтар кніг «Бортніцтва на Беларусі» (1980) і «Занятак спрадвеку высакародны» (1987, абедзве з У.Гурковым). Аўтар раздзелаў у калект. зб-ках і манаграфіях «Пытанні этнаграфіі і фалькларыстыкі», «Помнікі народнай архітэктуры і побыту Беларусі» (абедзве 1979), «Этнаграфія Беларусі» (1980), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Святы і абрады ў Беларускай ССР» і «Палессе: Матэрыяльная культура» (абодва 1988).
Тв.:
Охота в Белоруссии. Мн., 1986;
Мядовы бунт. Мн., 1987;
У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАВА́КУУМНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,
прылады, прынцып дзеяння якіх грунтуецца на эл. з’явах, што адбываюцца ў вакууме ці ў асяроддзі разрэджаных інертных газаў. Уяўляюць сабой герметычныя шкляныя, метал., керамічныя ці інш. балоны, унутры якіх створаны вакуум або знаходзяцца разрэджаныя інертныя газы (аргон, неон іінш.). Адрозніваюць газаразрадныя прылады, электронныя і безразрадныя Э.п.
У электронных Э.п. свабодныя электроны ўтвараюцца за кошт электроннай эмісіі і абумоўліваюць праходжанне току ад катода да анода. Да іх адносяць электронныя лямпы, электронна-прамянёвыя трубкі, некаторыя фотаэл. і рэнтгенаўскія прылады. У безразрадных Э.п. эл. ток працякае па правадніках, размешчаных у вакууме ці інертным газе. Да іх адносяцца барэтэры, лямпы напальвання, вакуумныя тэрмаэлементы іінш. Э.п. служаць для розных відаў пераўтварэнняў эл.-магн. энергіі (генерацыя, узмацненне, дэтэктыраванне іінш.), а таксама пераўтварэння яе ў інш. віды энергіі, напр., механічную і наадварот, камутацыі эл. ланцугоў вял. магутнасцей з дапамогай маламагутных кіроўных сігналаў, стабілізацыі току і напружання іінш.; выкарыстоўваюцца ў электра- і радыётэхніцы, рэнтгенаграфіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РЧАНКА Георгій Фёдаравіч (н. 31.1.1928, в. Кудрычы Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік, мовазнавец, крытык. Скончыў Магілёўскі настаўніцкі (1951) і Гродзенскі пед. (1959) ін-ты. У 1961—88 працаваў у выд-ве «Навука і тэхніка» (з 1962 заг. рэдакцыі). Друкуецца з 1959. У зб. пародый і эпіграм «Распрэжаны пегас» (1965), «Вярхом на вожыку» (1968), «Немеладычныя мелодыі» (1974), «Парнаскія ўхабы» (1979), «У натхнёнай паграбеньцы» (1983), «Негабляваная пегасня» (1989), «Абаранкі пад хрэнам» (1994) высмейвае хібы ў творчасці асобных бел. пісьменнікаў і крытыкаў. Збіральнік нар. лексікі і дыялектнай фразеалогіі (з гаворак Мсціслаўшчыны); «Дыялектны слоўнік» (1966), «Народная сінаніміка» (1969), «Народнае вытворнае слова» (т. 1—3, 1981—85) іінш. Аўтар артыкулаў, рэцэнзій на творы сучасных бел. пісьменнікаў.
Тв.:
І коціцца і валіцца. Мн., 1972;
І сячэ і паліць. Мн., 1974;
Слова за слова. Мн., 1977;
На Мсціслаўскай зямлі ўзгадаваны: Нарыс жыцця інавук. дзейнасці П.П.Кабекі. Мн., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫ́ЙСКІ АКІЯ́Н,
трэці па велічыні акіян на Зямлі (пасля Ціхага і Атлантычнага). Размешчаны пераважна ў Паўд. паўшар’і, паміж Афрыкай, Азіяй, Аўстраліяй і Антарктыдай. Пл. з морамі 76,17 млн.км², аб’ём вады 282,6 млн.км³. Сярэдняя глыб. 3711 м, найб. — 7729 м (Зондскі жолаб). Умоўную мяжу з Атлантычным ак. праводзяць па мерыдыяне мыса Ігольнага, з Ціхім ак. — па мерыдыяне м. Паўднёвага.
Берагі. Берагавая лінія слаба расчлянёная, за выключэннем паўн. часткі, дзе размяшчаецца большасць ускраінных мораў і буйнейшых заліваў. Да бас. І.а. належаць моры: Чырвонае (унутр.), Аравійскае, Андаманскае, Тыморскае, Арафурскае і антарктычныя — Рысер-Ларсена, Касманаўтаў, Садружнасці, Дэйвіса, Моўсана, Дзюрвіля; буйныя залівы: Адэнскі, Персідскі, Аманскі, Бенгальскі, Карпентарыя, Вялікі Аўстралійскі (гл. адпаведныя арт.). На ПнЗіУ берагі карэнныя, на ПнУіЗ пераважаюць наносныя.
Астравы. Астравоў параўнальна мала. Найбольшыя з іх мацерыковага паходжання: Мадагаскар, Сакотра, Шры-Ланка. У адкрытай ч. акіяна трапляюцца вулканічныя астравы: Кразе, Каморскія, Маскарэнскія, Андаманскія іінш.; каралавыя астравы: Лакадыўскія, Мальдыўскія, Чагас, Какосавыя, Аміранцкія (гл. адпаведныя арт.).
Рэльеф дна і тэктанічная будова. У будове дна вылучаюцца: падводная ўскраіна мацерыкоў (шэльф) — 29%, мацерыковы схіл — 2%, ложа акіяна — 52%, сярэдзінна-акіянічныя хрыбты — 17% ад пл. акіяна. У межах шэльфа змяншаецца магутнасць зямной кары мацерыковых ускраін і яна пераходзіць у акіянічную. На ПнУ акіян абмежаваны складанай пераходнай зонай (актыўнай ускраінай — зонай паглынання літасферных пліт), якая ўключае Зондскую астраўную дугу і Зондскі жолаб. Шыр. шэльфаў не перавышае некалькіх дзесяткаў кіламетраў, у раёне м. Ігольнага на Пд Афрыкі, каля зах. ўзбярэжжа п-ва Індастан іпаўн.-зах. ўзбярэжжа Аўстраліі яна пашыраецца да 300—350 км. Край шэльфа знаходзіцца на глыб. 100—200 м (каля Антарктыды да 400—500 м). Мацерыковы схіл уяўляе сабой круты (да 10—30°) уступ, месцамі расчлянёны падводнымі далінамі рэк Інд, Ганг іінш. У межах ложа акіяна вылучаецца Сярэдзінна-Індыйскі хр., утвораны сістэмай сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў (Аўстрала-Антарктычнае падняцце, Заходне-Індыйскі хрыбет, Аравійска-Індыйскі, Афрыканска-Антарктычны, Цэнтральнаіндыйскі), якая ў раёне Адэнскага зал. і Чырвонага м. спалучаецца з унутрымацерыковымі сістэмамі рыфтаў. Агульная даўж. сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў І.а. каля 20 тыс.км, шыр. 400—1000 кмі больш, выш. 2,5—4 км. Сярэдзінна-Індыйскі хр. падзяляе ложа акіяна на 3 сегменты, у якіх размяшчаюцца глыбакаводныя катлавіны: у паўн.-ўсх. секары — Аманская, Аравійская, Цэнтральная, Какосавая, Зах.-Аўстралійская, Натураліста, Паўд.-Аўстралійская; у зах. — Самалійская, Аміранцкая, Маскарэнская, Мадагаскарская, Каморская, Мазамбікская і Агульяс; у прыантарктычным — Кразе, Афрыканска-Антарктычная, Аўстрала-Антарктычная (гл. адпаведныя арт.). Сярэдзінныя хрыбты маюць максімальна расчлянёны рэльеф. Яны рассечаны шматлікімі трансформнымі разломамі, якія ў агаленнях даюць поўны разрэз акіянічнай кары (знізу ўверх) — ультраасн. пароды, габра, габра-дыябазы, базальтавыя лавы і асадачны слой. Сярэдняя магутнасць акіянічнай кары ў катлавінах 6 км. Рэльеф ложа ўскладняецца буйнымі хрыбтамі і масівамі, частка якіх (Мадагаскарскі, ч. Маскарэнскага з банкай Сейшэльскіх а-воў і банкай Сая-дэ-Мелья, узв. Агульяс) маюць мацерыковую кару. Паміж хрыбтамі размешчаны жалабы (Зондскі, Тыморскі, Кай). Фарміраванне І.а. пачалося 130—150 млн. гадоў назад пасля расколу Гандваны ў выніку рухаў Афр., Антарктычнай і Інда-Аўстрал. літасферных пліт. Напрамак і скорасць руху пліт мяняліся на працягу геал. гісторыі І.а. Найб.стараж. частка І.а. — вялізнае меза-палеазойскае базальтавае ложа на УіПд. Зондскі жолаб утварыўся ў кайназойскі перыяд.
Донныя адклады. У размеркаванні асадкаў І.а. праяўляецца залежнасць ад шыротна-кліматычнай, цыркуммацерыковай і вертыкальнай занальнасці. Уздоўж мацерыкоў па перыферыі акіяна пашыраны тэрыгенныя адклады. У пелагіялі акіяна на глыб. менш за 4000 м намнажаюцца фарамініферавыя і какалітавыя ілы. На больш значных глыбінях у гуміднай экватарыяльнай і антарктычнай зонах яны замяшчаюцца крамяністымі (дыятомавымі і радыялярыевымі) іламі, у арыднай — чырвонымі глыбакаводнымі глінамі. Карысныя выкапні: нафта і газ (Персідскага заліва нафтагазаносны басейн, шэльфы Паўд.-Усх. Азіі, Аўстраліі; узбярэжжа Бангладэш, у Андаманскім і Чырвоным м., Адэнскім зал., уздоўж узбярэжжа Афрыкі); россыпныя радовішчы касітэрыту, рутылу, цырконію, манацыту (на ўзбярэжжы Паўд.-Усх. Азіі і Аўстраліі); буйныя палі жалеза-марганцавых канкрэцый на дне катлавін (Зах.-Аўстралійская, Цэнтральная, Паўд.-Аравійская, Кразе іінш.); вял. паклады солі ў Чырвоным м.
Клімат. І.а. размешчаны з Пн на Пд ва ўсіх кліматычных паясах Паўд. паўшар’я. Паўн.ч. знаходзіцца ў экватарыяльным і субэкватарыяльны паясах і толькі часткова (Чырвонае м., Персідскі зал. іч. акіяна каля паўд. берагоў Аравійскага п-ва) у трапічным поясе Паўн. паўшар’я. Для паўн. часткі І.а. характэрна мусонная цыркуляцыя, якая фарміруецца пад уплывам сезоннага чаргавання высокага і нізкага атм. ціску над Азіяй. На трапічных і субтрапічных шыротах паўд. часткі І.а. пераважаюць паўд.-ўсх. пасатныя вятры, на ўмераных шыротах — зах. вятры з цыклонамі. У трапічных шыротах летам і ўвосень частыя ўраганы (тайфуны).
Гідралагічны рэжым. Паверхневыя цячэнні абумоўлены атм. цыркуляцыяй. На Пн пераважаюць мусонныя цячэнні, летам накіраваныя на У, зімою — на З. Каля афр. берагоў пераменнае Самалійскае цячэнне цёплае зімою і халоднае летам. Міжпасатнае супрацьцячэнне выразнае паміж 3°і 80 паўд. ш. зімою. Пастаяннае Паўднёвае Пасатнае цячэнне з адгалінаваннямі цёплых Мадагаскарскага цячэння, Мазамбікскага цячэнняіІгольнага мыса цячэння. Кругаварот у Паўд. паўшар’і заканчваюць халодныя Заходніх Вятроў цячэннеіЗаходне-Аўстралійскае цячэнне. Глыбінныя цячэнні ад Антарктыды і субтрапічных шырот пранікаюць на Пн да п-ва Самалі. У падпаверхневых слаях экватарыяльных шырот з З на У супрацьцячэнне Тарэева, звязанае з буйнамаштабнай сістэмай глыбіннага ўсх. пераносу. Пераважныя т-ры вады на паверхні вышэй за 20 °C, на крайнім Пд — ніжэй за 0 °C. Салёнасць ад 32 да 36,5‰, найб. — у Чырвоным м. (41‰) і Персідскім зал. (37—39‰). Шчыльнасць вады найб. (1027 кг/м³) у антарктычных шыротах, найменшая (1018 кг/м³) у паўн.-ўсх.ч. акіяна і ў Бенгальскім зал. прылівы паўсутачныя і няправільныя паўсутачныя (5—11,9 м у Камбейскім зал., 0,5—1,6 м у адкрытым акіяне). Ільды ўтвараюцца ў антарктычных шыротах і выносяцца ветрам і цячэннямі да 55°паўд. ш. ў жн.і да 65—68°паўд. ш. ў лютым. Айсбергі асабліва шматлікія паміж 40 і 80°усх. д.
Флора і фауна. У мелкаводнай трапічнай зоне шмат каралаў. Б.ч. ўзбярэжжа занята мангравымі зараснікамі са спецыфічнай фаунай. Ва ўмеранай зоне на мацерыковай водмелі чырвоныя і бурыя водарасці (ламінарыі фукусы, макрацысціс), розныя беспазваночныя. У слоі вады глыб. да 100 м у адкрытым акіяне перадзініевыя і дыятомавыя, а ў Аравійскім м. сіне-зялёныя водарасці. Асн. масу жывёл складаюць рачкі капеподы (больш за 100 відаў), малюскі, медузы, сіфанафоры іінш. З аднаклетачных характэрны радыялярыі, з рыб — лятучыя рыбы, буйныя і дробныя тунцы, рыбы паруснікі, акулы іінш. Толькі ў І.а. знойдзена найстаражытнейшая рыба латымерыя. Шмат кальмараў. Буйныя марскія млекакормячыя — дзюгонь, зубаты і бяззубы кіты, ластаногія. Сярод птушак найб. альбатросаў, фрэгатаў, пінгвінаў.
Гаспадарчае выкарыстанне. На І.а. прыпадае 5—6% сусв. ўлову рыбы і морапрадуктаў (сардзінела, тунцы, пеламіды, акуні, селядзец, анчоўсы, крэветкі іінш.). Гал. раён промыслу — зах.ч. акіяна. Найбагацейшыя запасы нафты і газу на шэльфе Б. і Сярэдняга Усходу (Персідскі зал.); перспектыўныя шэльфавыя зоны Індастана, Усх. Афрыкі, Зах. Аўстраліі. Прыбярэжна-марскія россыпы Індастана, Шры-Ланкі, Зах. Аўстраліі багатыя ільменітам, цырконам, рутылам і манацытам. Каля берагоў М’янмы і Тайланда пашырана волаваносная руда (касітэрыт). Прыбярэжна-марскія радовішчы інтэнсіўна распрацоўваюцца. Глыбакаводная цэнтральная ч. акіяна перспектыўная для здабычы жалеза — марганцавых канкрэцый. Большая ч. марскіх маршрутаў транзітная (заканчваюцца ў партах Атлантычнага і Ціхага ак.). Гал. марскія шляхі пралягаюць у паўн.ч. акіяна (у шыротным напрамку) і з Персідскага зал., уздоўж узбярэжжа Афрыкі, у Атлантычны ак. Вялікае значэнне маюць перавозкі цераз Суэцкі канал. Пераважаюць экспартныя сыравінныя грузы (нафта і нафтапрадукты, жалезная руда, збожжа), павялічваюцца перавозкі імпартных прамысл. тавараў. Асн. маршруты авіяліній перасякаюць І.а. у раёнах і Персідскага зал., Аравійскага м.і Бенгальскага зал. Адкрытыя раёны І.а. перасякае адна авіялінія ад Найробі праз а-вы Мадагаскар, Маўрыкій, Какосавыя да Паўд. Аўстраліі (Перт). На дне пракладзены тэлегр. кабелі. На берагах І.а. размешчаны спецыялізаваныя парты: Рас-Танура (Саудаўская Аравія), Харк (Іран), Міна-эль-Ахмады (Кувейт) іінш.і універсальныя — Адэн (Йемен), Бамбей, Калькута (Індыя), Карачы (Пакістан), Янгон (М’янма), Фрымантл (Аўстралія), Дурбан (ПАР), Мапуту (Мазамбік), Мамбаса (Кенія), Дарх-Салам (Танзанія), Магадыша (Самалі) і інш.
Літ.:
Богданов Д.В. Океаны и моря накануне XXI в. М., 1991;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫНІЦАЗНА́ЎСТВА,
гістарычная дысцыпліна, якая распрацоўвае тэорыю, гісторыю і методыку вывучэння гіст. крыніц (пісьмовых, рэчавых, этнагр., моўных, фалькл. кінафотадакументаў і фонадакументаў). Аб’ект К. — сукупнасць гіст. крыніц, прадмет — вывучэнне гэтых крыніц, іх формы, зместу, магчымых метадаў атрымання з іх гіст. інфармацыі і ўдасканаленне гэтых метадаў. Гісторыя К. разглядае пытанні тэорыі, методыкі і практыкі вывучэння і выкладання К. ў развіцці і на сучасным этапе. Тэорыя К. распрацоўвае пытанні прыроды крыніцы і іх уласцівасцей, адмежаванне ад сумежных дысцыплін (гіст. навукі, музеязнаўства, архівазнаўства, бібліяграфіі гістарычнай, інфарматыкі, археаграфіі), выкарыстанне, сістэматызацыю і класіфікацыю крыніц. У задачы тэорыі К. ўваходзіць даследаванне крыніц у эўрыстычным (тыпалогія крыніц, арыентаванне ў іх пошуку) і методыка-аналітычным (распрацоўка метадаў крытыкі крыніц) кірунках. Класіфікацыя крыніц распрацоўваецца для выяўлення аб’ектыўных уласцівасцей іх вял. груп паводле паходжання ў рамках гіст. перыядаў. Паводле відаў, метадаў і форм адлюстравання рэчаіснасці вылучаюць 4 катэгорыі крыніц: рэчавыя, пісьмовыя, фанічныя і выяўленчыя; апошнія ў сваю чаргу падзяляюцца на выяўл.-графічныя, выяўл.-мастацкія, выяўл.-натуральныя. Тэорыя К. распрацоўвае і метады эўрыстыкі (выяўлення) крыніц, для чаго выкарыстоўваюцца картатэкі і каталогі б-к, бібліягр. паказальнікі, энцыклапедычныя, біяграфічныя, тлумачальныя, тэрміналагічныя іінш. слоўнікі, навук.даведачны апарат архіваў і музеяў з мэтай выяўлення і адбору неабходных даследчыку крыніц. У задачы методыкі К. ўваходзіць крытыка крыніц, якая ўключае ў сябе ўстанаўленне іх сапраўднасці або падробкі, магчымых мэт іх фальсіфікацыі, прачытанне і разуменне зместу крыніц, выяўленне розных рэдакцый і напластаванняў у крыніцы, рэканструкцыю тэкстаў, што не захаваліся. Наступныя этапы крытыкі крыніц — вытлумачэнне, г.зн. устанаўленне сэнсу, укладзенага ў тэкст крыніцы аўтарам, высвятленне прамога тэксту, алегорый, іншасказанняў, замоўчванняў і іх прычын, вывучэнне канкрэтных гіст. абставін стварэння крыніцы, часу і месца яе ўзнікнення, устанаўлення імя аўтара (гл.Атрыбуцыя). Для высвятлення навук. каштоўнасці інфармацыі, прыведзенай у крыніцах, вывучаецца ўплыў умоў, пры якіх узнікла інфармацыя, яе паўната, верагоднасць і дакладнасць, уплыў групавых (этн., дзярж., паліт., саслоўных, рэліг.іінш.) поглядаў на аўтара, на інфармацыю, змешчаную ў крыніцы. Наступны этап у методыцы К. — сінтэз інфармацыі з комплексу крыніц, што вывучае даследчык, пасля чаго ён можа пачынаць рэканструкцыю гіст. падзей. К. шырока выкарыстоўвае метады спец.гіст. навук, якія вывучаюць, або асобныя групы крыніц (палеаграфія, дыпламатыка, сфрагістыка, геральдыка, генеалогія, нумізматыкаіінш.), ці асобыя бакі крыніц (храналогія, метралогія, гіст. геаграфія, антрапаніміка, тапанімікаіінш.). У сучасную структуру К. не ўваходзяць традыц. пералічэнне і апісанне асобных груп крыніц, бо гэта не ў стане раскрыць іх сутнаснае значэнне. Значэнне крыніцазнаўчага падыходу і метаду вывучэння пастаянна павялічваецца, а К. ўзаемадзейнічае з усё больш новымі галінамі гуманіт.і прыродазнаўчанавук. ведаў.
Літ.:
Пушкарев Л.Н. Классификация русских письменных источников по отечественной истории. М., 1975;
Медушевская О.М. Современное зарубежное источниковедение. М., 1983;
Яе ж. Источниковедение: теория, история и метод. М., 1996;
Пронштейн А.П., Данилевский И.Н. Вопросы теории и методики исторического исследования. М., 1986.