ТУРБІ́Н Мікалай Васілевіч (3.12.1912, с. Тума Клепікаўскага р-на Разанскай вобл., Расія — 22.7.1998),
бел. вучоны ў галіне селекцыі і генетыкі. Акад.Нац.АН Беларусі (1953). Акад. УАСГНІЛ (1967). Д-рбіял.н. (1943), праф. (1948). Засл. дзеяч нав. Беларусі (1972). Скончыў Варонежскі с.-г.ін-т (1935). З 1945 у Ленінградскім ун-це. У 1953—63 дырэктар Ін-та біялогіі АН Беларусі. З 1965 дырэктар Ін-та генетыкі і цыталогіі АН Беларусі. З 1971 акад.-сакратар аддз. раслінаводства і селекцыі УАСГНІЛ. У 1974—80 дырэктар НДІ прыкладной малекулярнай біялогіі і генетыкі УАСГНІЛ. Навук. працы па пытаннях тэорыі гетэрозісу і метадах гетэрозіснай селекцыі раслін, тэорыі відаўтварэння, філас. пытаннях генетыкі.
Тв.:
Периодический отбор в селекции растений. Мн., 1976 (разам з Л.У.Хатылёвай, Л.М.Камінскай);
Гетерозис и радиоустойчивость растений. Мн., 1977 (разам з У.Г.Валодзіным, І.А.Гардзеем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́САЎ Андрэй Андрэевіч (1901, в. Ламакіна Ніжагародскай вобл., Расія — 1.8.1946). Ген.-лейт. (1942). Скончыў Вышэйшыя камандныя курсы «Выстрал» (1929),
з 1935 вучыўся ў Ваен. акадэміі імя Фрунзе. У 1938 накіраваны ваен. саветнікам у Кітай. З 1939 у СССР; камандаваў дывізіяй, з 1941 — механізаваным корпусам, у час абароны Кіева (1941) камандаваў 37-й арміяй. У вер. 1941 трапіў у акружэнне, але выйшаў з яго. Прызначаны камандуючым 20-й арміяй, якая вызначылася ў час Маскоўскай наступальнай аперацыі 1941—42. Па прапанове І.В.Сталіна прызначаны нам. камандуючага Волхаўскім фронтам. Вясной 1942 з 2-й ударнай арміяй апынуўся ў акружэнні, у ліп. трапіў у палон і перайшоў на бок ворага. Узначаліў «Камітэт вызвалення народаў Расіі» (КВНР), а таксама Рускую вызваленчую армію, салдат і афіцэраў якой наз. «ўласаўцамі». У маі 1945 У. захоплены Чырв. Арміяй. Паводле прыгавору Ваен. калегіі Вярх. суда СССР пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЧАТРА́ДЫ, харчовыя атрады,
узброеныя атрады рабочых і сялян-беднякоў Расіі ў 1917—21, створаныя з мэтай нарыхтоўкі харчавання (найперш хлеба) для прамысл. цэнтраў і Чырв. Арміі. Іх стварэнне выклікана харч. крызісам, які развіваўся ў Расіі з 1915, і асабліва нежаданнем сялян пастаўляць харчаванне па фіксаваных цэнах за грошы, абясцэненыя інфляцыяй. Першыя Х. створаны ў Петраградзе, Маскве і інш.прамысл. цэнтрах у канцы 1917 — пач. 1918. З увядзеннем харчовай дыктатуры іх стваралі мясц. органы Наркамата харчавання (уваходзілі ў склад харчарміі) і Усерас.цэнтр.ваен. бюро пры Усерас.цэнтр. савеце прафсаюзаў (нарыхтоўчыя, уборачна-нарыхтоўчыя, уборачна-рэквізіцыйныя атрады), буйныя прафсаюзы, фабзаўкомы, пав. і гар. Саветы. Ажыццяўлялі харчразвёрстку, змагаліся са стыхійным хлебным гандлем, дзейнічалі сумесна зкамітэтамі беднаты, харч. к-тамі і мясц. Саветамі. У ліст. 1918 у Х. было 72 тыс.чал., у 1919—20 — ад 55 да 82 тыс.чал. Расфарміраваны з увядзеннем новай эканамічнай палітыкі (1921).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМЧУ́К Іван Мацвеевіч (14.2.1901, с. Грушка Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 16.10.1982),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, дзярж. дзеяч Беларусі. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Смаленскае ваенна-паліт. вучылішча (1924), Харкаўскі камуніст.ун-т імя Арцёма (1929), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1956). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на Паўд. фронце, пасля на гасп. рабоце. У Вял.Айч. вайну з 1941 вёў падп. дзейнасць у Лагойскім р-не, у лют. 1942 — лют. 1943 камісар партыз. атрада «Мсцівец», адначасова зліст. 1942 сакратар Лагойскага падп. райкома КП(б)Б, звер. 1943 камісар, у маі—ліп. 1944 камандзір 1-й антыфаш. партыз. брыгады ў Мінскай вобл. У 1944—59 нам. старшыні Дзяржплана БССР, у 1960—68 старшыня Дзярж.к-таСМБССРпа ахове прыроды. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯСЛЮ́К Уладзімір Паўлавіч (25.10.1913, Мінск — 22.1.1977),
бел. кінааператар і рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1964). Скончыў Маскоўскі тэхнікум цыркавога мастацтва (1932). З 1933 на кінастудыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе, з 1935 на Мінскай студыі кінахронікі. У Вял.Айч. вайну франтавы аператар: удзельнічаў у здымках фільмаў «Дзень вайны» (1942), «Вызваленне Савецкай Беларусі» (1944) і інш.; яго кадры выкарыстаны ў кінаэпапеі «Вялікая Айчынная» (1979). З 1946 на кінастудыі «Беларусьфільм». Здымаў хроніку, дакумент. і навук.-папулярныя фільмы. Аператар фільмаў «Шчасце народа» (1949), «Народны паэт» (1952), «Кастусь Каліноўскі», «Магілы не маўчаць» (абодва 1963), «Птушка «ікс» (1972) і інш. Выступаў як рэжысёр: «Сустрэча герояў Брэста» (1961, з У.Шэлегам), «Штрыхі да партрэта» (1968, з І.Пікманам і Р.Ясінскім), «Край крынічны» (1972). Рэжысёр-аператар фільмаў «Балгарскія сустрэчы» (1961), «Па дарогах Беларусі» (1967), «У добры шлях» (1969), «Паўстагоддзя ў кіно» (1971) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЫ́Ш Леангард Пятровіч (н. 28.4.1930, с. Туран Тункінскага р-на, Бурація),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Маскоўскі фін.ін-т (1953). Працаваў у Мін-ве фінансаў СССР (1953—56). З 1957 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. З 1960 у Дзяржплане Беларусі, заг. аддзела н.-д.эканам. ін-та Дзяржплана Беларусі. З 1987 у Мінскай вышэйшай парт. школе, Акадэміі кіравання пры СМБССР. З 1992 прарэктар Ін-та кіравання і прадпрымальніцтва. З 1998 у БДУ (у 1998—99 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах арганізацыі, планавання і кіравання вытв-сцю, рыначнай эканомікі, гісторыі эканам. думкі на Беларусі.
Тв.:
Вопросы моделирования потребительского спроса. Мн., 1969;
Категории планирования народного хозяйства. Мн., 1981;
Становление планирования народного хозяйства Белорусской ССР. Мн., 1982;
Экономика Беларуси. Мн., 1999;
Рынок ценных бумаг. Кн. 1—2. Мн., 1998 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА.
У Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на мяжы з Пскоўскай вобл. Расіі, у бас.р. Обаль, за 4 км на З ад г.п. Езярышча, за 40 км на Пн ад г. Гарадок. Пл. 1,56 км², даўж. 2,83 км, найб.шыр. 780 м, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 7,6 км. Пл. вадазбору 4,49 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу, складаецца з 2 плёсаў, злучаных вузкім пралівам: невял. акруглага ўсх. і выцягнутага зПн на Пд заходняга. Схілы катлавіны на Пдвыш. да 30 м, стромкія, на ПнЗ 5—7 м, спадзістыя, пясчаныя, укрытыя лесам. На Пн і Пд тэраса выш. 1 м. Берагі пераважна сплавінныя, на Пд, ПдУ і ПнЗ нізкія, пясчаныя і тарфяністыя. Пойма шыр. ад 50 да 300 м, месцамі забалочаная, парослая лесам. Дно плоскае, сапрапелістае. Востраў пл. 0,1 га. Зарастае па ўсёй плошчы. Выцякае ручай Чарнуля (злучае звоз. Іса).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУНІ́ХІН Сяргей Антонавіч (21.9.1905, г. Харкаў, Украіна — 29.10.1985),
бел. матэматык. Акад.Нац.АН Беларусі (1966, чл.-кар. 1956). Д-рфіз.-матэм.н. (1936), праф. (1934). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў Маскоўскі ун-т (1929). З 1930 у ВНУ Тулы, Масквы, Томска. З 1953 заг. кафедры Бел. ін-та інжынераў чыг. транспарту (Гомель). З 1960 у Гомельскім аддз. Ін-та матэматыкі АН Беларусі (заг. лабараторыі, адначасова з 1978 нам. дырэктара). Навук. працы па тэорыі канечных груп. Пабудаваў агульную тэорыю фактарызацыі канечных груп. Развіў новыя метады даследавання канечных груп, пры дапамозе якіх атрымаў найб. агульныя вынікі аб існаванні падгруп зададзенага тыпу. Паказаў магчымасць новых дастасаванняў мінім. ненільпатэнтных груп (груп Шміта).
Тв.:
Подгруппы конечных групп. Мн., 1964;
Конечные группы (разам з Л.А.Шамятковым) // Алгебра. Топология. Геометрия, 1969. Мн., 1971;
К теории индексиалов конечных групп // Исследование нормального и подгруппового строения конечных групп. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПУМЕ́ЙКА Мікалай Максімавіч (н. 22.9.1942, г. Дуброўна Віцебскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1984), праф. (1987). Скончыў Маскоўскі ун-т (1966). З 1970 у БДУ (з 1986 нам. дырэктара НДІядз. праблем, з 1993 дырэктар Нац. навукова-вучэбнага цэнтра фізікі часціц і высокіх энергій). Навук. працы паядз. фізіцы і фізіцы высокіх энергій. Распрацаваў універсальны каварыянтны метад разліку радыяцыйных эфектаў у калібровачнай квантавай тэорыі поля (метад Бардзіна—Ш.), алгарытмы і праграмы ўліку радыяцыйных эфектаў.
Тв.:
On an exact calculation of the lowestorder electromagnetic correction to the point particle elastic scattering (разам з Дз.Ю.Бардзіным) // Nuclear Physics. 1977. Vol. B127, №2;
О приближенном вычислении электромагнитных поправок к глубоконеупругому LN-рассеянию // Ядерная физика 1979. Т. 29, вып. 6;
Radiative effects in deep inelastic scattering of polarized leptons by polarized light nuclei (разам з І.В.Акушэвічам) // J.Physics. G. Nucl. part. phys. 1994. Vol. 20.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАШМЕ́ТАЎ Валерый Сцяпанавіч (н. 8.1.1947, в. Канец Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі ткацкай вытворчасці. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1994). Акад.Бел.інж. акадэміі (1995), Міжнар.АН вышэйшай школы (1997). Скончыў Віцебскі тэхнал.ін-т лёгкай прам-сці (1971). З 1977 у Віцебскім тэхнал. ун-це (з 1986 дэкан ф-та, з 1993 рэктар). Навук. працы па тэхналогіі і ўдасканаленні абсталявання ў галіне лёгкай прам-сці. Распрацаваў метады прагназіравання тэхнал. працэсаў вытв-сці тэкст. матэрыялаў, прапанаваў эфектыўныя спосабы і тэхналогіі вырабу тканін, сканструяваў новыя прыстасаванні да ткацкіх станкоў для павелічэння іх прадукцыйнасці.
Тв.:
О некоторых параметрах двухъярусного лентоткачества (разам з С.А.Пятровым) // Изв. вузов. Технология текстильной промышленности. 1991. № 3;
Расчет натяжения уточных нитей на бесконечных лентоткацких станках (разам з В.В.Сілівончыкам) // Вестн. Московской гос. текстил. академии. 1994.