правапарушэнне супраць парадку ажыццяўлення эканам. дзейнасці дзяржавы. Учыняецца шляхам угойвання ці наўмыснага заніжэння прыбыткаў, даходаў, аб’ектаў падаткаабкладання або шляхам ухілення ад падачы дэкларацыі пра даходы і маёмасць, што пацягнула за сабой прычыненне шкоды ў буйных памерах. У Рэспубліцы Беларусь крымін. адказнасць за такія дзеянні прадугледжана арт. 243 КК: вінаваты ў іх можа быць пазбаўлены права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, прыцягнуты да арышту і абмежаванню свабоды, а ў выключных выпадках асуджаны да доўгатэрміновага пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́РСТЭР (Vorster) Балтазар Іаханес [13.12.1915, Джэймстаўн, Паўд.-Афр. Рэспубліка (ПАР) — 10.9.1983], дзярж. дзеяч ПАР. Вучыўся ў Стэленбаскім ун-це. За прагерм. сімпатыі ў 1942—44 інтэрніраваны. З 1953 чл.Нацыяналіст. партыі. З 1961 міністр юстыцыі, паліцыі і турмаў. У 1966—78 — прэм’ер-міністр ПАР. Імкнучыся да паляпшэння іміджу ПАР у сусв. супольнасці, пайшоў на невял. змякчэнне найб. адыёзных з’яў расавай сегрэгацыі (апартэіду). Для карэнных афрыканцаў ініцыіраваў стварэнне т.зв. «незалежных» хоўмлендаў (гл.Бантустаны). З кастр. 1978 — прэзідэнт ПАР, у крас. 1979 падаў у адстаўку з-за абвінавачанняў у карупцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУРУ́НКУЛ,
вострае гнойна-некратычнае запаленне валасянога мяшочка і навакольнай злучальнай тканкі, абумоўленае ўкараненнем патагенных мікраарганізмаў, часцей стафілакокаў; хваробны запаленчы вузел з амярцвеннем у цэнтры (т.зв. стрыжань). Прычыны: забруджванне скуры (асабліва хім. рэчывамі), мікратраўмы, расчухванні, павышаная дзейнасць потавых і сальных залоз. Можа развіцца на любым участку скуры, за выключэннем далоней і падэшваў. Множныя Ф., якія ўзнікаюць адначасова або адзін за адным, наз. фурункулёзам (бывае пры хваробах абмену рэчываў, напр., дыябеце цукровым). Калі Ф. зліваюцца і пашкоджваюць глыбокія слаі скуры і падскурнай клятчаткі, утвараецца карбункул. Ускладненні: лімфадэніт, лімфангііт і інш. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІТРЫДЫЯ́ЛЬНЫЯ (Chytridiales),
парадак хітрыдыевых грыбоў. 5 сям., каля 80 родаў, больш за 400 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі больш за 10 відаў з родаў альпідый, рызафідый і сінхітрый. Сапратрофы на расл. і жывёльных рэштках, паразіты на водных грыбах, мікраскапічных жывёлах і водарасцях; узбуджальнікі хвароб вышэйшых раслін — чорнай ножкі с.-г. культур і раку бульбы.
Вегетатыўнае цела ў выглядзе пратаплазменнай масы або авальнай ці цыліндрычнай клеткі, укрытай абалонкай, ад якой адыходзіць міцэлій. Бясполае размнажэнне адбываецца з дапамогай аднажгуцікавых зааспор, палавое (аагамія, гаметагамія, саматагамія) — у неспрыяльных умовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІВУ́НШЧЫНА,
падатак у ВКЛ у 15 — сярэдзіне 16 ст. Першапачаткова — збор у валасцях на карысць велікакняжацкіх цівуноў як плата за выкананне імі адм. функцый. З сярэдзіны 15 ст. збіралася ў велікакняжацкі скарб, аднак вял. князі ВКЛ маглі аддаваць збор Ц. ў валасцях сваім баярам за службу. Мела фіксаваны памер, часцей збіралася грашыма, радзей мёдам. Пры вял.кн. Казіміру (1440—92) Ц. з г. Магілёў і воласці складала 80 коп грошаў. У ходзе правядзення валочнай памеры і інш. рэформ Жыгімонта II Аўгуста Ц. заменена на інш. падаткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́НЗАР (лац. censor ад censeo раблю вопіс, перапіс),
1) у Стараж. Рыме адзін з вышэйшых дзярж. саноўнікаў (магістратур). Ц. (былі 2) выбіралі на цэнтурыятных каміцыях на 5 гадоў. Яны сачылі зацэнзам, мараллю, складалі спісы сенатараў і коннікаў. Пасада Ц. з’явілася ў 443 да н.э. Яе займалі выключна патрыцыі, з 351 да н.э. права на Ц. дамагліся і плебеі. Пры Суле Ц. пазбаўлены сваіх правоў, з часоў Аўгуста іх паўнамоцтвы перайшлі да імператараў.
2) Службовая асоба, якая ажыццяўляе кантроль (цэнзуру) за друкам і сродкамі масавай інфармацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНІ́ЦА,
рака ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Цна (бас.р. Дняпро). Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 167 км². Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Становішча, вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Чабатары. Асн. прыток — р. Мікалаеўшчына (справа). Цячэ па паўн.-ўсх. схілах Мінскага ўзвышша. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. да 1,5 км. Схілы стромкія, выш. да 12 м, зрэдку абрывістыя. Пойма двухбаковая, забалочаная, у сярэднім цячэнні меліяраваная. Рэчышча на працягу 7,2 км каналізаванае, шыр. ад 5 да 10 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА.
У Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Жыгулянка (цячэ праз возера), за 2,5 км на У ад г. Белаазёрск, за 17 км на ПдУ ад г. Бяроза. Пл. 17,3 км², даўж. 6,4 км, найб.шыр. 3,4 км, найб.глыб. 2,5 м. Пл. вадазбору 539 км². Катлавіна авальная, выцягнутая з Пн на Пд. Схілы катлавіны выш. да 4 м, параслі лугавой і балотнай расліннасцю, часткова лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае па ўсёй плошчы. Упадаюць некалькі каналаў і ручаёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЯ НА́ТАПА,
рака ў Мсціслаўскім і Крычаўскім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 49 км. Пл. вадазбору 464 км². Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Пячкавічы Мсціслаўскага р-на, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Сялец Крычаўскага р-на. Цячэ па Горацка-Мсціслаўскай і Аршанска-Магілёўскай раўнінах. Асн. прыток — р. Белая Натапа (злева). Рэчышча на працягу 7 км паміж вёскамі Бялынец і Сычоўка Мсціслаўскага р-на і ніжэй в. Кашаны Крычаўскага р-на (2,4 км) каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫНДУІ́Н, Чындвін,
рака на З М’янмы, правы, самы вял. прыток р. Іравадзі. Даўж. каля 1100 км, пл.бас. каля 114 тыс.км² (частка бас. на тэр. Індыі). Вытокі на зах. схілах гор Кумун. У верхнім і сярэднім цячэнні працякае па звілістай даліне, ніжэй — у межах шырокай міжгорнай катлавіны, дзе частка вады выкарыстоўваецца для арашэння. Рэжым мусонны з летнім разводдзем. Сярэдні расход вады больш за 4000 м³/с. Суднаходная да вусця асн. прытока — р. Ую (больш за 600 км), у засушлівы сезон — на 400 км. На Ч. — г. Маўн’юа.