група фотасінтэзуючых бактэрый. З сям., больш за 50 відаў. Адрозніваюць пурпуровыя серныя і пурпуровыя нясерныя бактэрыі. Пашыраны ў прэсных і салёных вадаёмах.
Клеткі сферычныя, палачкападобныя і звілістыя, нерухомыя і рухомыя (маюць жгуцікі). Анаэробныя арганізмы (ёсць факультатыўныя анаэробы), грамадмоўныя. Размнажаюцца дзяленнем ці пачкаваннем. Маюць бактэрыяхларафіл, караціноіды. Фотасінтэз адбываецца без выдзялення кіслароду. Многія віды фіксуюць азот і выдзяляюць вадарод. Прымаюць удзел у біягеахім. цыклах серы, азоту і вугляроду. Выкарыстоўваюцца для вывучэння механізмаў фотасінтэзу. Гл. таксама Серабактэрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕТАКСІКАЛО́ГІЯ,
галіна радыебіялогіі, якая вывучае таксічнае ўздзеянне радыеактыўных элементаў на жывыя арганізмы. Даследуе шляхі паступлення радыеактыўных ізатопаў, іх размеркаванне ў тканках і органах, кінетыку абмену ібіял. ўздзеянне; вызначае і ацэньвае гранічна-дапушчальныя ўзроўні ўтрымання і паступлення ў арганізм, у т. л. з эксперым., дыягнастычнымі ітэрапеўт. мэтамі. Распрацоўвае меры прафілактыкі атручэнняў радыеізатопамі, сродкі для зніжэння іх усмоктвання са страўнікава-кішачнага тракту і хуткага выдзялення з арганізма (сарбенты, комплексаўтваральнікі, ірвотныя, слабіцельныя, мачагонныя, спец. дыеты іінш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭФРАКТАМЕ́ТРЫЯ (ад лац. refractus пераломлены + ...метрыя),
сукупнасць метадаў даследаванняў фіз.іхім. уласцівасцей рэчываў на аснове вымярэння пераламлення паказчыка святла; раздзел прыкладной оптыкі. Вымярэнні праводзяцца з дапамогай рэфрактометраўі двухпрамянёвых інтэрферометраў (для вымярэння паказчыка пераламлення з блізкімі да 1 значэннямі). Метады Р. выкарыстоўваюцца ў хіміі, фармацэўтычнай, харч.іінш. галінах прам-сці для вызначэння саставу і структуры рэчываў, а таксама для кантролю іх якасці; у аэра- і гідрадынамічных даследаваннях і аптычнай прам-сці — для праверкі аднароднасці рэчываў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНГВІ́НІК [ад лац. sanguis (sanguinis) кроў],
суб’ект, які мае адзін з чатырох асн. тыпаў тэмпераментуі характарызуецца высокай псіхічнай актыўнасцю, энергічнасцю, працаздольнасцю, хуткасцю і жвавасцю рухаў, разнастайнасцю і багаццем мімікі, хуткім тэмпам мовы. С. імкнецца да частай змены ўражанняў, лёгка і хутка адклікаецца на навакольныя падзеі, таварыскі. Эмоцыі, пераважна станоўчыя, хутка ўзнікаюць і змяняюцца. Адносна лёгка і хутка ён перажывае няўдачы. Пры неспрыяльных умовах і адмоўным выхаваўчым уплыве рухавасць можа перайсці ў адсутнасць засяроджанасці, неапраўданую паспешнасць учынкаў, павярхоўнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНТЭТЫ́ЧНЫЯ КРЫШТАЛІ́,
крышталі, якія вырошчваюцца штучна ў лабараторных і заводскіх умовах. Маюць такую ж атамную будову, што і прыродныя крышталі, часта больш дасканалыя за іх паводле сваіх уласцівасцей. Аб’ёмныя і танкаплёначныя С.к. вырошчваюцца з газавай фазы, з раствораў і расплаваў (гл.Крышталізацыя, Эпітаксія). У прамысл. маштабах атрымліваюць С.к. п’еза- і сегнетаэлектрыкаў, паўправаднікоў, аптычных матэрыялаў іінш. Выкарыстоўваюцца ў якасці падложак у запамінальных прыстасаваннях, матэрыялаў для сцынтыляцыйных лічыльнікаў, штучных каштоўных камянёў іінш.Гл. таксама Сінтэз мінералаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТЫ́ЎНАЯ ЗБРО́Я,
ручная агнястрэльная або пнеўматычная зброя для спарт. стральбы па нерухомых і рухомых цэлях. Бывае наразная і гладкаствольная, адназарадная і магазінная, неаўтаматычная і самазарадная.
Наразная С.з. ўключае вінтоўкі і пісталеты (рэвальверы) малога (звычайна 5,6 мм) і нармальнага калібру. Падзяляецца на мэтавую (адвольнага ўзору) і спартыўную (стандартную). Гладкаствольная С.з. выкарыстоўваецца ў стэндавай стральбе шротам па цэлях, якія ляцяць, — талерачках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАТЭГІ́ЧНЫЯ ЎЗБРАЕ́ННІ,
віды зброі іваен. тэхнікі, а таксама сродкі кіравання і забеспячэння, прызначаныя для рашэння стратэг. задач у вайне. Падзяляюцца на наступальныя і абарончыя. Аснова наступальнага С.ў. — наземныя комплексы стратэг. балістычных ракет, атамныя ракетныя падводныя лодкі, стратэг. бамбардзіроўшчыкі іінш.Абарончае С.ў. — сродкі процікасм. іпроціракетнай абароны, комплексы з проціракетамі, сродкі кіравання іінш. С.ў. валодаюць ЗША, Расія, Вялікабрытанія, Кітай, Францыя. Асобныя іх кампаненты маюць таксама Украіна, Ізраіль і некат. інш. дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭРЭАФОТАГРАММЕТРЫ́ЧНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,
оптыка-механічныя, электронныя прылады і комплексы (з камп’ютэрамі) для вымярэнняў памераў, формы і каардынат аб’ектаў мясцовасці па стэрэапары фотаздымкаў, таксама для стварэння тапаграфічных карт і планаў. Падзяляюцца на універсальныя (выконваецца ўвесь комплекс тэхнал. працэсаў) і прылады дыферэнцыраванага метаду, да якіх адносяцца: стэрэакампаратары (вызначэнне элементаў арыентавання), стэрэометры (рысоўка рэльефу), фотатрансфарматары (стварэнне плана). На лічбавых фотаграмметрычных комплексах праводзіцца аналітычная апрацоўка аэра- ікасм. здымкаў, складаюцца лічбавыя тапаграфічныя і кадастравыя планы, ортафатакарты і ортафатапланы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́БАР,
ялова-хваёвы або шыракаліста-хваёвы лес, дзе пераважае хвоя, а елка і дуб складаюць пастаянны дамешак у 1-м ярусе дрэвастою або ўтвараюць 2-і ярус ці добра развіты падрост. Параўнальна з борам фарміруецца на больш багатых і ўвільготненых супясчаных і пясчаных глебах з праслойкамі суглінку або падасланых марэнай. На Беларусі пашыраны С. з дамешкам елкі ў паўн.іцэнтр.ч. (Бел. Паазер’е, Бел. града), С. з дубам і ляшчынай на Пд (Палессе і Перадпалессе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ТАРГІ,
неадвольныя прыступападобныя скарачэнні шкілетных або гладкіх мышцаў. Абумоўлены празмерным раздражненнем ц. н. с. Узнікаюць пры пашкоджаннях мозга (траўмы, пухліны іінш.), інфекцыях (слупняк), інтаксікацыях іінш. Бываюць эпізадычныя і пастаянныя, лакальныя, генералізаваныя, кланічныя (хуткія перыяд. скарачэнні і расслабленні асобных мышцаў), танічныя (павольныя доўгія з «застываннем» тулава і канечнасцей у вымушаных позах), мяшаныя. Лакальныя танічныя С., напр., у ікраножных мышцах, суправаджаюцца рэзкім болем; С. дыяфрагмы — ікотай іканнем* іінш. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае. Гл. таксама Руху парушэнні.