СУ́ТАРГІ,

неадвольныя прыступападобныя скарачэнні шкілетных або гладкіх мышцаў. Абумоўлены празмерным раздражненнем ц. н. с. Узнікаюць пры пашкоджаннях мозга (траўмы, пухліны і інш.), інфекцыях (слупняк), інтаксікацыях і інш. Бываюць эпізадычныя і пастаянныя, лакальныя, генералізаваныя, кланічныя (хуткія перыяд. скарачэнні і расслабленні асобных мышцаў), танічныя (павольныя доўгія з «застываннем» тулава і канечнасцей у вымушаных позах), мяшаныя. Лакальныя танічныя С., напр., у ікраножных мышцах, суправаджаюцца рэзкім болем; С. дыяфрагмы — ікотай іканнем* і інш. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае. Гл. таксама Руху парушэнні.

І.​М.​Семяненя.

т. 15, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)