вёска ў Забрэжскім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобл., каля аўтадарогі Ашмяны—Мінск. Цэнтр калгаса. За 9 кмнаПнЗ ад горада і 8 км ад чыг. ст. Валожын, 84 км ад Мінска. 186 ж., 85 двароў (2002). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́НДЫ ТАВА́РНЫЯ,
аб’яднанне дробных капіталаў інвестараў, што ствараюцца шляхам унясення ўзносаў або продажу паёў (акцый) для ўкладання ў біржавыя аперацыі; частка таварных рэсурсаў, прызначаная для рэалізацыі наўнутр. рынку або для экспарту. Выкарыстоўваюцца для продажу насельніцтву праз дзярж., каап., прыватны або камісійны гандаль; частка Ф.т. рэалізуецца на калгасным рынку. З’яўляюцца неабходнай умовай бесперапыннасці вытв. працэсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАФО́РМА,
носьбіт графічнай інфармацыі (тэкстаў і відарысаў) на празрыстай бясколернай падложцы для вырабу друкарскіх форм спосабам капіравання. Бываюць тэкставыя, выяўленчыя і тэкстава-выяўленчыя; штрыхавыя, паўтонавыя (тонавыя) і растравыя. Пры ўзнаўленні шматколернага арыгінала выкарыстоўваюцца колерападзеленыя Ф. (гл.Колерадзяленне), у вытв-сці кніжна-часопісных выданняў — мантажныя Ф. (прыклееныя Ф. палос на празрыстай бясколернай плёнцы адпаведна макету выдання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНА́РЫЯ (Funaria),
род брыевых імхоў сям. фунарыевых. Каля 200 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — Ф. вільгацямерная (F. hygrometrica). Трапляецца на вільготных лугах, палях, каля будынкаў.
Дзярнінкі рыхлыя. Сцябло даўж. 0,5—5 см. Лісце яйцападобнае ці ланцэтнае, суцэльнае або зубчастае. Каробачка ад прамастойнай да павіслай. Каўпачок клабукападобны, З доўгай дзюбкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЙХЭ́,
рака наУ Кітая. Утварае ніжнюю ч. сістэмы рэк Байхэ, Вэйхэ, Юндынхэ, Цзыяхэ і Дацынхэ. Даўж. (ад вусця р. Вэйхэ) 102 км, пл.бас. 280 тыс.км². Цячэ па Вял. Кітайскай раўніне, упадае ў заліў Бахайвань Жоўтага мора. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 650 м³/с. Суднаходная. На Х. — г. Цяньцзінь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМЕФІ́ТЫ [ад грэч. chamai на зямлі + ...фіт(ы)],
расліны, пупышкі ўзнаўлення якіх знаходзяцца навыш. 20—30 см над паверхняй глебы; адна з жыццёвых форм раслін. Звычайна зімой укрыты снегавым покрывам. Да Х. адносяць паўкусты, кусцікі, паўкусцікі, некат. шматгадовыя травы, імхі. Пашыраны ў тундрах, высакагор’ях, таксама ў некат. міжземнаморскіх тыпах расліннасці (таміляры, фрыгана).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЦЮХО́ВА,
вёска ў Крупскім р-не Мінскай вобл., нар. Нача. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 кмнаПнЗ ад г. Крупкі, 120 км ад Мінска, 24 км ад чыг. ст. Прыяміна. 553 ж., 194 двары (2002). Сярэдняя школа-сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік У.В.Кавалёнку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́ЛА (Gila),
рака наПдЗ ЗША, левы прыток р. Каларада. Даўж. 1040 км, пл.бас. 150 тыс.км². Вытокі на плато Каларада. У верхнім і сярэднім цячэнні даліна каньёнападобная, рэчышча з пастаянным цячэннем, у ніжнім (у пустыні Хіла) — звычайна перасыхае. Сярэдні расход вады 15 м³/с. У сярэднім цячэнні плаціны Кулідж і Гілеспі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЛСТАВА,
вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Быхаў—Алень. Цэнтр сельсавета і унітарнага камунальнага с.-г. прадпрыемства. За 6 кмнаПнЗ ад горада і чыг. ст. Быхаў, 50 км ад Магілёва. 497 ж., 203 двары (2003). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕСНАВА́Я 1-я,
вёска ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Івянец—Дзераўная—Стоўбцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 55 кмнаПнЗ ад горада і чыг. ст. Стоўбцы, 75 км ад Мінска. 302 ж., 110 двароў (2003). Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл св. Максіміляна.