ФОТАФО́РМА,
носьбіт графічнай інфармацыі (тэкстаў і відарысаў) на празрыстай бясколернай падложцы для вырабу друкарскіх форм спосабам капіравання. Бываюць тэкставыя, выяўленчыя і тэкстава-выяўленчыя; штрыхавыя, паўтонавыя (тонавыя) і растравыя. Пры ўзнаўленні шматколернага арыгінала выкарыстоўваюцца колерападзеленыя Ф. (
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)