СІТЭРМА́Н Лазар Якаўлевіч (кастр. 1894, г. Мазыр Гомельскай вобл. — кастр. 1941),
бел. вучоны ў галіне медыцыны. Д-рмед.н., праф. (1933). Засл. дз. нав. Беларусі (1939). Скончыў Юр’еўскі ун-т (1916). З 1916 ваен. ўрач, з 1921 гал. ўрач цэнтр. паліклінікі Мінска, у 1923—30 асістэнт тэрапеўт. клінікі мед. ф-та БДУ, з 1931 заг. кафедры Мінскага мед. ін-та. Навук. працы па пытаннях этыялогіі, клінікі і лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЛАПЕ́НДРАВЫЯ (Scolopendromorpha, або Scolopendrida),
атрад беспазваночных жывёл кл. губаногіх. 2 сям.: крыптапіды (Cryptopidae) і скалапендры (Scolopendridae). Каля 900 відаў. Большасць пашыраны ў тропіках і субтропіках, глебавыя С. трапляюцца ў стэпавай і лясной зонах Усх. Еўропы. Жывуць пад камянямі, бярвёнамі, у расколінах скал, глебы і інш.
Даўж. да 30 см. Цела пляскатае ў спінна-брушным напрамку, складаецца з членікаў, на большасці якіх ёсць дыхальцы. Спіна скурыстая, звычайна цямнейшая за брушка. Скалапендры па баках галавы маюць вочы, якія складаюцца са скопішчаў простых вочак, крыптапіды — сляпыя. Развіццё з эпімарфозам. Кормяцца ў асн. беспазваночнымі, буйныя — і дробнымі пазваночнымі. Многія ядавітыя, ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЧЫ́НСКІ Аляксандр Аляксандравіч [13.7.1874, г. Алёкмінск, Якуція (Рэспубліка Саха), Расія — 6.10.1960], расійскі вучоны ў галіне горнай справы. Акад.АНСССР (1935). Герой Сац. Працы (1954). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1900), дзе і працаваў. З 1930 праф. Маскоўскага горнага ін-та, з 1938 дырэктар Ін-та горнай справы АНСССР. У 1944—51 старшыня прэзідыума Зах.-Сібірскага філіяла АНСССР. Навук. працы па праблемах рудніковай аэралогіі. Стварыў тэорыю руху паветра ў горных вырабатках, тэорыю проціпылавых аэрадынамічных рэжымаў. Распрацаваў метады даследавання сітаватасці і інш. уласцівасцей вугальных радовішчаў, вызначыў метананоснасць вуглёў. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́ФІЯ,
назва Паўн. Прычарнамор’я ў 7—2 ст. да н.э. ў творах ант. аўтараў. Тэр. С. займала стэпы паміж вусцямі Дуная і Дона — раёны Паўн. Прычарнамор’я і стэпавы Крым. Была заселена ўласна скіфскімі (гл.Скіфы) і няскіфскімі плямёнамі, блізкімі скіфам па культуры, ладзе жыцця і палітычна залежнымі ад іх. У 5—4 ст. да н.э. — 3 ст.н.э. існавала Скіфская дзяржава на чале з царом. Стараж.-грэч. гісторык Герадот уяўляў С. як квадрат з бакамі працягласцю ў 20 дзён дарогі. Пасля заняцця С. сарматаміПаўн. Прычарнамор’е стала наз. Сарматыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЮТ Іосіф Абрамавіч (н. 6.5.1924, Мінск),
бел. вучоны ў галіне отанеўралогіі. Д-рмед.н. (1971), праф. (1975). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953), з 1954 у НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (кіраўнік лабараторыі). Навук. працы па пытаннях паталогіі вестыбулярнай і слыхавой функцый пры пашкоджаннях галаўнога мозга, ужыванні электраністагмаграфіі. Распрацаваў спосаб даследавання вестыбулярнай функцыі.
Тв.:
Невриномы слухового нерва. Мн., 1970 (разам з Э.І.Злотнікам);
Нистагм. Мн., 1990 (разам з С.Р.Цемахавым);
Вестибулярный рекруитмент. Мн., 1990 (з ім жа);
Автоматизированный анализ вестибулосоматических и вегетативных реакций. Вильнюс, 1990 (разам з В.Піўрыкасам, А.Жукаўскасам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАЖА́НІНА Кацярына Іванаўна (н. 10.3.1945, г.п. Лельчыцы Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (2000), д-рбіял.н. (1992). Скончыла БДУ (1967). З 1967 у Ін-це фотабіялогіі Нац.АН Беларусі (з 1993 нам. дырэктара, адначасова з 1999 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях структурнай рэарганізацыі мембран эрытрацытаў пры паталогіі і старэнні клетак in vivo і in vitro, а таксама пад уплывам фізіка-хім. фактараў. Распрацавала шэраг метадаў фотадыягностыкі захворванняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Спектральный люминесцентный анализ в медицине. Мн., 1989 (разам з Я.А.Чарніцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЕ́САРАЎ Іван Канстанцінавіч (30.11.1926, с. Ілек Арэнбургскай вобл., Расія — 1.4.1998),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рбіял.н. (1972), праф. (1977). Скончыў Арэнбургскі с.-г.ін-т (1952). З 1961 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па пытаннях бялковага кармлення с.-г. жывёлы з выкарыстаннем сінт. азоцістых рэчываў, арган.к-т, смакавых і ўзбагачальных дабавак хім. і мікрабіял. сінтэзу.
Тв.:
Пути решения проблемы белка в животноводстве. Мн., 1981 (у сааўт.);
Минеральное питание крупного рогатого скота. Мн., 1987 (разам з А.С.Зяньковым);
Минеральные источники Беларуси для животноводства. Мн., 1995 (разам з М.У.Пілюком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЛОВ’Я́НСЬКЕ ВІ́ЧЕ — XXI СТОЛІ́ТТЯ»,
міжнародны літ.-маст. і грамадска-паліт. альманах. Выдаецца з сак. 1995 у Кіеве на ўкр. мове штоквартальна. Творы бел. і рус. аўтараў друкуе на мове арыгінала, інш.слав. аўтараў — у перакладзе. Мае раздзелы: «Паэзія», «Проза», «Публіцыстыка», «Крытыка», «Мастацтва», «Дзелавы клуб», «Дзецям» і інш. Асвятляе пытанні грамадска-паліт. і культ. жыцця краіны. Выступае за духоўнае аб’яднанне славян, адраджэнне традыцый узаемасувязей слав. л-р. Змяшчае творы і пераклады сучасных слав. аўтараў, літ.-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі, архіўныя публікацыі, успаміны, лісты, артыкулы па мастацтве і інш. Друкуе творы ўкр. дыяспары, знаёміць з новымі кнігамі і імёнамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НІМСКАГА ВАКЗА́ЛА БУДЫ́НАК,
помнік архітэктуры ў г. Слонім Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1922 з цэглы. У архітэктуры выкарыстаны стылізаваныя элементы барока. Прамавугольны ў плане мураваны будынак з мансардавым дахам складанага пластычнага малюнка. Прасторавае развіццё кампазіцыі дасягаецца 3-ступеньчатым павышэннем аб’ёмаў, якое нарастае да цэнтра: ад адносна нізкіх бакавых крылаў праз цэнтр. аб’ём да мансардавага паверха. Франтальныя фасады маюць па цэнтры 2-павярховыя рызаліты з фігурнымі франтонамі, дэкарыраванымі валютамі. шарамі на пастаментах, філянговымі парапетамі. 1-павярховы аб’ём уваходнага тамбура завершаны «разарваным» франтонам. Фасады дэкарыраваны рустам, расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі высокімі аконнымі і дзвярнымі праёмамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЖБА СО́НЦА,
сістэматычныя назіранні Сонца для атрымання інфармацыі пра з’явы, што адбываюцца ў яго атмасферы. Праводзяцца паміжнар. праграме спец. сеткай астр. станцый і абсерваторый. Даследуецца сонечная актыўнасць і яе ўплыў на геафіз. працэсы, а таксама сонечныя плямы, іх магн. палі, храмасферныя ўспышкі. пратуберанцы, валокны, сонечная карона, радыёвыпрамяненне Сонца і інш. Звесткі публікуюцца ў выглядзе карт, табліц і графікаў (для кожнага дня назіранняў), за больш працяглыя перыяды часу — у каталогах. Даныя С.С. выкарыстоўваюцца як для практычных мэт (прагнозы ўмоў радыёсувязі. магн. бур, касм. радыяцыйнага становішча і інш.), так і для даследавання прыроды сонечнай актыўнасці.