СТАРЫНА́,

вёска ў Шашкоўскім с/с Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл., каля р. Сула. Цэнтр калгаса. За 23 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Стоўбцы, 98 км ад Мінска. 363 ж., 126 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТРА́ДУБКА,

вёска ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 28 км на ПнЗ ад г.п. Лоеў, 72 км ад Гомеля, 39 км ад чыг. ст. Рэчыца. 570 ж., 244 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 15, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТРА́ТФАРД-ОН-Э́ЙВАН (Stratfordon-Avon),

горад у цэнтр. ч. Вялікабрытаніі, на Пд ад г. Бірмінгем, на р. Эйван. Вядомы з 691. Каля 120 тыс. ж. з прыгарадамі (2001). Месца нараджэння і смерці У Шэкспіра. яго Дом-музей, да 1982 месцазнаходжанне Каралеўскай Шэкспіраўскай трупы. Арх. помнікі 14—18 ст. Штогадовыя шэкспіраўскія фестывалі. Турызм.

т. 15, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТРУ́МЕНСКІ,

біялагічны заказнік рэсп. значэння на тэр. Кармянскага р-на Гомельскай вобл. Засн. ў 1978 для аховы прыродных запасаў лек. раслін (чабор, цмен пясчаны, святаяннік прадзіраўлены, брусніцы, ландыш майскі і інш.). Пл. 12,3 тыс. га. Займае лясныя масівы, у якіх пераважаюць хвойнікі імшыстыя, чарнічныя, верасовыя, значныя ўчасткі бярэзнікаў, трапляюцца ельнікі чарнічныя.

П.​І.​Лабанок.

т. 15, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«СТРЫКА́Ч»,

бел. нар. танец. Муз. памер ​2/4. Тэмп умераны. Танец вясёлы, жыццярадасны. Выконваўся ў летні час на вечарынках дзяўчатамі пры ўдзеле юнака, якога называлі «стрыкачом». Юнак, нібы нарваўшы крапівы, «стрыкаў» ёю дзяўчат — бегаў за імі прыпяваючы. Танец шырока вядомы на Віцебшчыне. Сцэнічны варыянт створаны ў 1977 балетмайстрам І.​Серыкавым.

Л.​К.​Алексютовіч.

т. 15, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТРЫНА́ДКІ,

вёска ў Падсвільскім пас. Савеце Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 16 км на У ад г. Глыбокае, 201 км ад Віцебска, 7 км ад чыг. ст. Падсвілле. 229 ж., 82 двары (2001). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТРЭ́ШЫНСКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—27 і ў 1939—56. Цэнтр — г.п. Стрэшын. Утвораны 17.7.1924 у Бабруйскай акр., 20.8.1924 падзелены на 7 сельсаветаў. 4.8.1927 раён скасаваны, тэрыторыя далучана да Жлобінскага р-на. Адноўлены 28.6.1939 у Гомельскай вобл. ў складзе 10 сельсаветаў. 17.12.1956 раён скасаваны, тэрыторыя перададзена ў Жлобінскі р-н.

т. 15, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТУДЗЁНКА,

вёска ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., на паўд. беразе воз. Бярозаўскае, каля аўтадарогі Сянно — Багушэўск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на У ад г. Сянно, 50 км ад Віцебска, 25 км ад чыг. ст. Багушэўская. 165 ж., 50 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 15, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУР,

горад на Пд Лівана. Засн. ў 4-м тыс. да н.э. (стараж. фінікійская назва Тыр). Каля 20 тыс. ж. (2001). Порт на Міжземным м., чыг. ст., вузел аўтадарог. Пераважае саматужна-рамесніцкая вытв-сць вырабаў з шоўку і шкла. Археал. музей. Рэшткі стараж. і сярэдневяковых пабудоў, мазаікі рым., візант. і арабскага часу. Турызм.

т. 15, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУША́НКА,

рака ў Клічаўскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Ольса (бас. р. Дняпро). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 174 км². Пачынаецца ў лясным урочышчы Скобленкава Паляна за 4 км на Пн ад в. Развадаў, вусце за 500 м на ПнУ ад в. Патока. Цячэ пераважна сярод лесу ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.

т. 15, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)