«СТРЫКА́Ч»,
бел. нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Танец вясёлы, жыццярадасны. Выконваўся ў летні час на вечарынках дзяўчатамі пры ўдзеле юнака, якога называлі «стрыкачом». Юнак, нібы нарваўшы крапівы, «стрыкаў» ёю дзяўчат — бегаў за імі прыпяваючы. Танец шырока вядомы на Віцебшчыне. Сцэнічны варыянт створаны ў 1977 балетмайстрам І.Серыкавым.
Л.К.Алексютовіч.
т. 15, с. 216
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)