Нансей, архіпелаг вулканічных і каралавых астравоў у Ціхім акіяне. Тэр. Японіі. Аддзяляе Усх.-Кітайскае м. ад адкрытай ч. Ціхага акіяна. Утварае 6 груп з 98 астравоў, выцягнутых дугападобна з ПнУнаПдЗна 1200 км паміж а-вамі Кюсю і Тайвань. Пл. каля 4,8 тыс.км². Найб. а-вы: Акінава і Амамі. Нас. больш за 1 млн.ж. (1997). Паўд.-ўсх.ч. астравоў складзена пераважна з вапнякоў мезакайназою, наПнЗ пашыраны вулканічныя пароды, у восевай зоне на паверхню часта выходзіць крышт. фундамент. Пераважаюць плато і нізкагор’і (выш. 300—350 м) і нізкія берагавыя тэрасы. Найб.выш. да 1935 м (на в-ве Яку). З дзеючыя і некалькі патухлых вулканаў. Уздоўж берагоў паўд. групы — каралавыя рыфы. Радовішчы фасфарытаў і каменнага вугалю. Клімат наПн — субтрапічны, наПд — трапічны, мусонны. Ападкаў 2000—3500 мм за год, частыя тайфуны. Сярэдняя т-растудз. 14—18 °C, ліп. 27—28 °C. Трапічныя лясы і хмызнякі. Вырошчванне рысу, батату, цукр. трыснягу. Рыбалоўства. Гал.г. Наха (на в-ве Акінава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНКЕ́ВІЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942,
баі партыз. атрадаў па адначасовым разгроме варожага гарнізона ў вёсцы і начыг. ст. Сінкевічы Ленінскага р-на Пінскай вобл. 30 кастр. ў Вял.Айч. вайну. План аперацыі з мэтай зрыву руху паяздоў па чыгунцы Брэст—Гомель распрацаваў штаб Пінскага партыз. злучэння. Гарнізон і станцыя (больш за 100 гітлераўцаў) былі ўмацаваны дзотамі, узброены станковымі і ручнымі кулямётамі. Аперацыю праводзілі партыз. атрады імя М.Шыша (камандзір М.І.Герасімаў) і «Пятровіча» (А.П.Савіцкі). Групы прыкрыцця вывелі са строю тэлеф.-тэлегр. лінію сувязі, грунтавыя дарогі і чыгунку на падыходах. На досвітку ўдарныя групы разграмілі ў вёсцы паліцэйскі ўчастак, камендатуру, на станцыі падпалілі састаў з боепрыпасамі, ад узрываў якога былі знішчаны станцыйныя пабудовы і чыг. палатно. У ходзе гадзіннага бою падарваны 3 чыг. і 4 масты на грунтавых дарогах, знішчана 3 кмтэлеф.-тэлегр. лініі сувязі, спалены лесапільны і малочны з-ды, будынкі акупац. улад, на працяглы час спынены рух на чыгунцы.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕГ,
цвёрдыя ападкі атмасферныя ў выглядзе сняжынак — снежных (ледзяных) крышталёў, разнастайных па форме, але з гексаганальнай асновай (шасцівугольная пласцінка, зорачка і інш.). Пры штылі і т-ры каля 0 °C сняжынкі зліпаюцца і ўтвараюць камякі дыяметрам да некалькіх сантыметраў. Ва ўмераных і высокіх шыротах С. — тыповы зімовы від ападкаў, які ўтварае снегавое покрыва. На Беларусі С. можа выпадаць з канца вер. да мая. У пераходныя месяцы можа спалучацца з дажджом (гл.Мяшаныя ападкі). Сярэдняя колькасць сутак са снегападам (0,1 мм/сут ці больш) складае ад 55 наПдЗ да 82 наПнУ і У. Сярэдняя працягласць выпадзення С. 8—9 гадз за суткі наПд і 10—11 гадзнаПн. На працягу сутак у выглядзе С. звычайна выпадае 2—3 мм ападкаў (у пераліку на слой вады), або 2—3 кгна 1 м². Макс. зарэгістраваная ў 2-й пал. 20 ст. сутачная колькасць сухога С. склала 36,8 мм (18.1.1970, ст. Пружаны). Значны снегапад і асабліва мяцеліца пагаршаюць бачнасць. Вял. снегапады абломліваюць галіны дрэў у лясах і садах, парушаюць рух транспарту. Гл. таксама Снегавое покрыва, Снегазатрыманне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСАЛЮ́ТНАЯ ВЫШЫНЯ́, абсалютная адзнака,
адлегласць па вертыкалі ад якога-небудзь пункта на паверхні зямлі да сярэдняга ўзроўню паверхні акіяна. Для мясціны, вышэйшай за ўзроўневую паверхню, абсалютная вышыня дадатная, для ніжэйшай — адмоўная. Найвыш. пункт Зямлі — г. Джамалунгма (8848 м), найб. нізкая адзнака Зямлі — узбярэжжа Мёртвага мора (-395 м); на Беларусі адпаведна г. Дзяржынская (345 м) і пойма р. Нёман на мяжы з Літвой (80 м). Для геадэзіі і гравіметрыі натэр. рэспублікі за зыходную ўзроўневую паверхню прыняты сярэдні ўзровень Балтыйскага м., адзначаны нулявым дзяленнем на Кранштацкім футштоку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІКЧЭНТА́ЕЎ Анвер Гадзеевіч (21.9.1913, г. Уфа, Башкортастан — 18.5.1989),
башкірскі пісьменнік. Засл. дз. культуры Расіі (1970). Скончыў Башкірскі пед.ін-т (1941). Друкаваўся з 1933. Пісаў набашк. і рус. мовах. У творах (зб-кі апавяданняў «Чырвоныя макі», 1944; аповесць «Права на бяссмерце», 1950; раманы «Лебедзі застаюцца на Урале», 1956; «Я не зычу табе раю», 1963; «Вясна, падобная на крык», 1981, і інш.) жыццё і подзвіг народа ў Вял.Айч. вайну, праблемы сучаснасці. Пісаў для дзяцей.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Уфа, 1983—84 (на башкірскай мове).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРФ (галанд. werf),
1) прадпрыемства, на якім будуюць ці збіраюць судны. На суднабудаўнічых верфях вырабляюць карпусы суднаў, манціруюць абсталяванне, якое паступае з інш. прадпрыемстваў. На судназборачных верфях карпусы суднаў збіраюць з дэталей, якія пастаўляюць спецыялізаваныя прадпрыемствы, манціруюць абсталяванне. У склад верфі уваходзяць корпусабудаўнічыя цэхі, стапелі або докі, прычальныя збудаванні (пірс), кранавыя ўстаноўкі, майстэрні і інш.На Беларусі з 1785 да пач. 19 ст. працавала Крычаўская суднаверф. Працуюць верфі на суднабудаўніча-рамонтных з-дах у Пінску і Гомелі (гл. таксама Суднабудаванне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́НВІЦКІ МЕРЫДЫЯ́Н,
нулявы мерыдыян, пачатковы мерыдыян Зямлі з геагр. даўгатой λ = 00°00′00″. Праходзіць праз адзін з пунктаў Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі. Адлікі (ад 0° да 180°) вядуцца ў напрамку наУ (усх. даўгата) і наЗ (зах. даўгата) або ад 0° да 360° у напрамку наУ. Грынвіцкі мерыдыян з’яўляецца таксама сярэднім мерыдыянам нулявога гадзіннага пояса Зямлі пры разліках зямнога часу (зорнага, сонечнага, дэкрэтнага). Сусветны час на Грынвіцкім мерыдыяне прыняты роўным нулю. Час кожнага наступнага гадзіннага пояса (праз 15°00′00″усх. даўгаты) узрастае на 1 гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ФЕРНАЯ ЗО́НА,
прыродная тэрыторыя, прылеглая да асабліва ахоўнай (запаведнік, нац. парк і інш.) тэрыторыі, на якой часткова абмяжоўваецца гасп. дзейнасць. Ствараецца з мэтаю лепшай аховы ці падтрымання больш устойлівай экалагічнай раўнавагі наасн. ахоўнай тэр., для змяншэння ўздзеяння на запаведны рэжым антрапагенных фактараў (эксплуатацыя прыродных рэсурсаў, прамысл. і жыллёвага буд-ва, строга рэгламентуюцца паляванне і рыбная лоўля). Асаблівае значэнне мае прадухіленне ўздзеяння наасн. ахоўныя тэр. гідрамеліярацыйных і гідратэхн. работ, што вядуцца ў верхніх участках басейнаў рэк, якія цякуць праз запаведнікі ці закранаюць рэжым падземных вод на іх тэрыторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІКУ́ША (Falcipennis falcipennis),
птушка сям. цецеруковых атр. курападобных. Пашырана ў горнай тайзе з перавагай елкі і піхты ў Паўд.-Усх. Сібіры і на Сахаліне. Аселая, трымаецца парамі.
Даўж. 40—43 см, маса 600—750 г. Апярэнне цёмнае, з белымі плямамі на спіне і белым папярочным малюнкам на грудзях, на хвасце белая паласа. Лапы ўкрыты густым апярэннем да асновы пальцаў. Корміцца ігліцай елкі, піхты, лістоўніцы, верхавінкамі моху, лісцем, парасткамі, ягадамі, насякомымі. Гняздо на зямлі. Адкладвае 7—12 яец. У Дз. незвычайныя для дзікай птушкі паводзіны — яна зусім не баіцца чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХАЛТЭКІ́НСКАЯ ПАРО́ДАконей,
старажытная верхавая парода. Выведзена нар. селекцыяй натэр. сучаснага Туркменістана. Зрабіла вял. ўплыў насусв. конегадоўлю. Разводзяць у Расіі, Казахстане, Туркменістане, Германіі, ЗША. З удзелам ахалтэкінскай пароды выведзены арабская, чыстакроўная верхавая, тракененская і інш. пароды коней. На Беларусі выкарыстоўваецца ў селекцыі і конным спорце.
Зграбныя прыгожыя коні гнядой, буланай, вараной, рыжай і інш. масцей. Выш. ў холцы 156—158 см. Трывалыя на доўгіх дыстанцыях, рэзультатыўныя ў спаборніцтвах па выездцы. Рэкордная рэзвасць у гладкіх скачках на 1600 м — 1 мін 43,6 с.