сталеплавільны працэс, разнавіднасць канвертарнага працэсу. Вынайдзены С.Дж.Томасам у 1878. Выкарыстоўваўся для перадзелу высокафосфарыстага (1,6—2% фосфару) вадкага чыгуну ў сталь прадзіманнем праз яго акісляльных газавых сумесей (сціснутага паветра, кіслароду, сумесі кіслароду з вуглякіслым газам і вадзяною параю і інш.). Прамысл. выкарыстанне пачалося з 1879 у Вялікабрытаніі, Германіі. Да сярэдзіны 1970-х г. у большасці краін выцеснены кіслародна-канвертарным працэсам.
апошні (сёмы) цар Стараж. Рыма [534/533—510/509 дан.э.] этрускай дынастыі. Сын цара Тарквінія Прыска. Жорсткае кіраванне (не лічыўся з меркаваннямі сената, арганізоўваў канфіскацыі і пакаранні смерцю) і бясчынствы Т.Г. і яго сваякоў выклікалі паўстанне ў Стараж. Рыме, у выніку якога Т.Г. выгнаны, этрускае ўладанне скончылася, царскі лад скасаваны і ўтворана рэспубліка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВАСКРЭ́СЕННЕ,
паводле хрысціянскага веравучэння, вяртанне да жыцця распятага на крыжы і памерлага ў пакутах Ісуса Хрыста. У памяць яго У., якое, паводле падання, адбылося ў нядзелю, кожная нядзеля ў хрысціян лічыцца святочным днём. На 1-м Усяленскім (Нікейскім) саборы (325) было вырашана святкаваць У. Хрыстова штогод у першую нядзелю пасля веснавога раўнадзенства і поўні, з умовай несупадзення даты з іудзейскай Пасхай (гл.Вялікдзень).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІ́ЛКСА ЗЯМЛЯ́ (Wilkes Land),
частка тэрыторыі Усх. Антарктыды паміж Зямлёй Адэлі і Зямлёй Каралевы Мэры. Выш. паверхні ледавіковага покрыва на Пдда 1000—2500 м. Магутнасць лёду больш за 3000 м. На ўзбярэжжы трапляюцца ўчасткі, свабодныя ад лёду (аазісы Бангера, Грырсана, нунатакі, скалы). Адкрыта амер. экспедыцыяй Ч.Уілкса ў 1840. Названа яго імем. На У.З. аўстрал.навук. станцыя Кейсі (з 1969).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́НКЕ, майстар Франке (Meister Franke),
нямецкі жывапісец 15 ст.; прадстаўнік «мяккага стылю». Зазнаў уплыў франка-бургундскай кніжнай мініяцюры. Каля 1410—25 працаваў у г. Гамбург (Германія). Яго творам уласцівы залатыя фоны, плоскаснасць кампазіцыі, умоўныя прапорцыі фігур у спалучэнні з імкненнем да інтымнай, быт. трактоўкі рэліг. сюжэтаў (алтар св. Фамы, алтар св. Варвары).
Франке. Ганенне св. Варвары. Створка алтара св. Варвары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАТРАВА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
машына для ачысткі зярнят пшаніцы і жыта ад пылу, гразі і інш., частковага аддзялення пладовых абалонак, зародка і бародкі, а таксама лушчэння зярнят крупяных культур. Рабочы орган Ш.м. — вярчальны барабан з падоўжнымі ці радыяльнымі палоскамі (бізунамі), што рухаецца ўнутры цыліндрычнага корпуса, прыціскае зярняты даягоўнутр. паверхні — стальной або з абразіўных матэрыялаў. Выкарыстоўваецца ў мукамольна-крупяной прамысловасці і камбікормавай прамысловасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАСКО́П (ад электра... + ...скоп),
дэманстрацыйная прылада для выяўлення электрызацыі цел і прыблізнай ацэнкі ступені электрызацыі.
Складаецца з ізаляванага метал. стрыжня (звычайна з шарыкам на канцы) і прымацаваных даяго 2 лёгкіх алюм. ці папяровых лісточкаў. Пры судакрананні стрыжня з наэлектрызаваным целам лісточкі аднолькава зараджаюцца і ўзаемна адштурхоўваюцца. Вугал іх разыходжання (вугал «разлёту») прыблізна прапарцыянальны эл. зараду, што перадаецца стрыжню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТЫЯТРО́ПНАЯ ТЭРАПІ́Я, каўзальная тэрапія,
лячэнне, накіраванае на ўстараненне прычыны хваробы. Зводзіцца да выкарыстання антыбіётыкаў і хіміятэрапеўт. сродкаў для знішчэння ўзбуджальнікаў інфекц. і паразітарных хвароб, выдалення яду з арганізма, яго нейтралізацыі пры атручэннях, папярэджання кантактаў з алергенамі пры алергічных захворваннях, абмежавання спажывання кухоннай солі пры артэрыяльнай гіпертаніі і інш. Э.т. часта выкарыстоўваюць з інш. відамі тэрапіі (патагенетычнай, сімптаматычнай, замяшчальнай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНЬ,
старажытнакітайскае царства. Узнікла каля 10 ст.дан.э. Першапачаткова залежала ад дынастыі Чжоў. Яго тэрыторыя ўключала зах. і паўн.-зах. часткі сучаснай прав. Шэньсі, усх.ч. Ганьсу і Пн Сычуані. У перыяд Cantio (5—3 ст.дан.э.) была адной з 7 магутных дзяржаў Кітая. Узмацненне Ц. звязана з рэформамі Шан Яна. У сярэдзіне 4 ст.дан.э. пачало барацьбу супраць інш. царстваў і да 221 дан.э. падпарадкавала іх, стварыўшы цэнтралізаваную імперыю Ц. Заснавальнік імперыі — Цынь Шыхуандзі (259—210 дан.э.), правіцель царства Ц. [246—221 дан.э.] і імператар [221—210 дан.э.]. Пры ім дзяржава падзелена на 36 адм. акруг, уніфікавана пісьменнасць, створана адзіная сістэма мер і вагаў, пачалося будаўніцтва (у 215 дан.э.) Вялікай кітайскай сцяны. У 212 дан.э. жорстка расправіўся з канфуцыянцамі. Узмацненне падатковага ціску і няспынныя войны выклікалі нар. паўстанні пад кіраўніцтвам Чэнь Шэна, У Гуана, Лю Бана і інш. У 207 дан.э. войска Лю Бана захапіла сталіцу Сяньян, дынастыя Ц. спыніла існаванне.
Літ.:
Переломов Л.С. Империя Цинь — первое централизованное государство в Китае (221—202 гг. до н.э.). М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРХО́ЎНЫ САВЕ́Т РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
вышэйшы пастаянна дзеючы прадстаўнічы і заканадаўчы орган дзярж. улады ў Беларусі ў 1991—96. Валодаў вяршэнствам і паўнатой заканад. улады і ажыццяўляў яе ад імя народа ў межах і формах, вызначаных Канстытуцыяй і законамі Рэспублікі Беларусь. Складаўся з адной палаты (260 дэпутатаў). Дэпутаты выбіраліся грамадзянамі краіны на аснове ўсеагульнага выбарчага права тэрмінам на 5 гадоў (першыя выбары ў Вярх. Савет Беларускай ССР, які з’яўляўся прадстаўнічым і заканад. органам саюзнай рэспублікі да набыцця ёю самастойнасці, адбыліся ў 1938). Парадак дзейнасці Вярх. Савета, яго органаў і дэпутатаў вызначаўся Канстытуцыяй 1994, законам «Аб Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь», а таксама Рэгламентам Вярх. Савета. Для арганізацыі работы Вярх. Савета выбіраліся Старшыня, яго намеснікі, ствараліся камісіі. Штогод праводзіліся веснавая і асенняя сесіі, пры неабходнасці — спец. і нечарговыя пасяджэнні. Да кампетэнцыі Вярх. Савета належала прыняцце Канстытуцыі і ўнясенне ў яе змяненняў і дапаўненняў, прыняцце законаў і пастаноў, кантроль за іх выкананнем, назначэнне чарговых выбараў дэпутатаў усіх узроўняў, выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, правядзенне рэсп. рэферэндумаў, вызначэнне асн. кірункаў унутр. і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, інш. пытанні. Выдаваў «Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь». Старшыні Вярх. Савета: М.І.Дземянцей (1990—91), С.С.Шушкевіч (1991—94), М.І.Грыб (1994—96), С.Г.Шарэцкі (з 10.1.1996 да 27.11.1996). Дзейнасць Вярх. Савета спынена 27.11.1996 у выніку праведзенага рэферэндуму і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі), паводле якой функцыі былога вышэйшага прадстаўнічага органа адышлі даНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.