СІПІ́ШЧАВА,

вёска ў Малабахаўскім с/с Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 15 км на Пд ад г. Дуброўна, 107 км ад Віцебска, 23 км ад чыг. ст. Асінаўка. 273 ж., 104 двары (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 14, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКРАБО́К,

шматфункцыянальная прылада працы з аббітага каменю, найчасцей з крэменю, для апрацоўкі скуры, рогу, косці і дрэва. Вядомы з эпохі палеаліту, выкарыстоўваўся і ў эпоху бронзы. С. адрозніваліся формай загатоўкі, арыентацыяй рабочага ляза (на пласціне, адшчэпе, сколе і г.д.), а таксама другаснай апрацоўкай (рэтушшу). На Беларусі найб. стараж. С. знойдзены ў Бердыжы і Юравічах.

т. 14, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛУПСК (Słupsk),

горад на ПнЗ Польшчы, каля ўзбярэжжа Балтыйскага м., у Паморскім ваяводстве. Каля 120 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аванпорт на Балтыйскім м. — г. Устка. Прам-сць: машынабудаванне, у т. л. сельскагаспадарчае; металаапрацоўчая (карабельная арматура), абутковая, швейная, мэблевая, харчовая. Помнікі гатычнай архітэктуры 14—16 ст. (касцёл, замак і інш.).

т. 15, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СНАБІ́ЗМ (англ. snobbism),

погляды, манеры, паводзіны, уласцівыя снобам — прадстаўнікам арыстакратычнага кола, якія слепа прытрымліваюцца густаў, манер і моды вышэйшага свету, прэтэндуюць на вытанчанасць густу, на выключнае кола заняткаў, інтарэсаў і зняважліва ставяцца да ўсяго, што выходзіць па-за межы іх правіл і паводзін. Абвінавачанне каго-н. у С., як правіла, мае неадабральнае адценне.

т. 15, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СО́ПАТ (Sopot),

горад на Пн Польшчы, на ўзбярэжжы Гданьскага зал. Балтыйскага м., у гар. агламерацыі Труймяста (разам з гарадамі Гданьск і Гдыня), у Паморскім ваяводстве. Каля 50 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць; харч., гарбарная, машынабудаўнічая. Марскі курорт. Санаторыі, водагразелячэбніца, дамы адпачынку, пансіянаты, атэлі. Міжнар. фестываль эстраднай песні (з 1961).

т. 15, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТА́І,

вёска ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Лепель — Докшыцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на З ад горада і чыг. ст. Лепель, 120 км ад Віцебска. 990 ж., 303 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАР,

вёска ў Забалацкім с/с Аршанскага р-на Віцебскай вобл., каля аўтадарогі Орша—Лепель Цэнтр калгаса. За 14 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Орша, 9 км ад Віцебска. 225 ж., 79 двароў (2001). Пач. школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАРЛЫ́ГІ,

вёска ў Сырмежскім с/с Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 42 км на ПдЗ ад г. Мядзел, 150 км ад Мінска, 76 км ад чыг. ст. Княгінін. 290 ж., 90 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАРО́Е СЯЛО́,

вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дабрыца. Цэнтр сельсавета і птушкафабрыкі «Рагачоўская». За 10 км на Пн ад г. Рагачоў, 131 км ад Гомеля, 2 км ад чыг. раз’езда Старасельскі. 530 ж., 198 двароў (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан.

т. 15, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАРУ́ХА,

возера ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., на левабярэжнай пойме р. Прыпяць, за 25 км на З ад г. Петрыкаў. Пл. 0,4 км², даўж. 3,1 км, найб. шыр. 140 м, даўж. берагавой лініі 6,7 км. Катлавіна старычнага тыпу. Берагі выш. да 0,8 м, пясчаныя, часткова пад хмызняком. Злучана ручаём з р. Прыпяць.

т. 15, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)