вёска ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Лепель — Докшыцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на З ад горада і чыг. ст. Лепель, 120 км ад Віцебска. 990 ж., 303 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.