бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі і экалогіі. Д-рбіял.н. (1995). Скончыла БДУ (1967). З 1968 у Ін-це мікрабіялогіі Нац.АН Беларусі (з 1994 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях узаемадзеяння мікраарганізмаў з кампанентамі навакольнага асяроддзя, метабалічных шляхах ператварэння мікраарганізмамі ксенабіётыкаў, выкарыстанні біятэхналогій для ачысткі навакольнага асяроддзя ад таксічных арган. рэчываў.
Тв.:
Микробные ценозы торфяных почв и их функционирование. Мн., 1983 (у сааўт.);
Биотехнология охраны окружающей среды // Биотехнология — сельскому хозяйству. Мн., 1988;
Микробиологический метод очистки сточных вод от метанола и формальдегида (у сааўт.) // Изв. Бел. инженер. Академии. 1997. № 1 (3).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІТА́РНАЯ АХО́ВА ГРАНІ́Ц, санітарная ахова тэрыторыі,
комплекс рэгламентаваных адм. і сан.-проціэпідэміял. мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне завозу (заносу) у краіну каранцінных хвароб жывёл і чалавека. Ажыццяўляецца ў міжнар. аэрапортах і марскіх (рачных) партах, на пагранічных чыг. станцыях і аўтадарожных магістралях.
Уключае забарону на ўезд людзей, атрыманне пасылак з краін, небяспечных у эпідэміялагічных адносінах па чуме, халеры; закрыццё дзярж. граніцы ў выпадку з’яўлення чумы або халеры ў суседніх краінах, сан. агляд транспарту, мед. агляд пасажыраў і інш. Ажыццяўляецца санітарна-эпідэміялагічнай службай. Адносна каранцінных хвароб С.а.г. праводзіцца паводле міжнар.сан. правіл, шэрагу міжнар. пагадненняў. Гл. таксама Каранцін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРКО́ДАВЫЯ (Sarcodina),
падтып прасцейшых; 3 кл.: караняножкі, прамянёвікі і сонечнікі (паінш. класіфікацыях С. — падтып з 8 кл. або клас з 4 падкл.). Больш за 11 тыс. відаў. Жывуць у марскіх і прэсных водах, глебе, ёсць паразітычныя формы. Удзельнічаюць ва ўтварэнні асадкавых парод. Выкапнёвыя (фарамініферы) вядомы з кембрыйскага перыяду.
Памеры ад некалькіх да сотняў мікраметраў. Арганелы руху і захопу корму — часовыя цытаплазматычныя адросткі — псеўдаподыі. Маюць ядро, пульсуючую і стрававальныя вакуолі, некат. — унутраны і вонкавы мінер. шкілет. Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, прасцейшымі. Размнажэнне бясполае (дзяленне напалам, розныя формы пачкавання) і палавое (узнікаюць жгуцікавыя ці амёбападобныя гаметы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА Валерый Майсеевіч (н. 14.11.1938, Мінск),
бел. скрыпач. Засл. арт. Беларусі (1985). Скончыў Бел. кансерваторыю (1961). З 1960 артыст, з 1965 канцэртмайстар Сімф. аркестра Бел. тэлебачання і радыё, адначасова ў 1962—63 у складзе Квартэта Саюза кампазітараў Беларусі (1-я скрыпка), з 1967 выкладчык (з 1975 таксама кіраўнік камернага аркестра) Рэсп. школы-інтэрната па музыцы і выяўл. мастацтве імя І.Ахрэмчыка. З 1991 артыст Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі, з 1999 дырыжор камернага аркестра гэтага калектыву. Як першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў садзейнічаў канцэртнай прапагандзе бел. музыкі і адраджэнню старадаўняй музыкі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСКА́ЧЭВАН (Saskatchewan),
рака на Пд Канады. Утвараецца ад сутокаў рэк Норт-С. і Саўт-С., якія пачынаюцца ў Скалістых гарах. Даўж. 544 км (ад вытоку р. Саўт-С. — 1928 км), пл.бас. 385 тыс.км². Цячэ па Вялікіх і Цэнтр. раўнінах, упадае ў воз. Вініпег. Разводдзе ў чэрв.—жн., межань ад снеж. да сакавіка. Ледастаў ад ліст. да красавіка. Сярэдні расход вады 780 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння ў вярхоўях. Вадасх. Гранд-Рапідс у ніжнім цячэнні. Суднаходная на асобных участках. На р. Саўт-С. — г. Саскатун, на р. Норт-С. — гарады Эдмантан і Прынс-Альберт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎЧАНКА Аляксандр Мікалаевіч (н. 6.8.1949, г. Гродна),
бел. вучоны ў галіне кардыяхірургіі. Д-рмед.н. (1982), праф. (1986). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). У 1979—93 у Бел.НДІ кардыялогіі (заг. лабараторыі, з 1981 заг. аддзела, з 1988 нам. дырэктара). Навук. працы па пытаннях сардэчна-сасудзістай хірургіі, ішэмічнай хваробы сэрца, хірург. лячэнні набытых заган сэрца, устаноўцы штучных кардыястымулятараў. З 1993 жыве за мяжой.
Тв.:
Заболевания артерий и вен конечностей (разам з І.М.Грышыным) // Справочник хирурга. Мн., 1980;
Клиническая ангиология и ангиохирургия. Ч. 1—2. Мн., 1980—81 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎЧАНКА Мікалай Емяльянавіч (н. 7.10.1936, в. Турышчавічы Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. фізік і педагог. Дац. (1990). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1958). З 1967 у Бел. ун-це транспарту. Навук. працы па праблемах выкладання фізікі, пытаннях пераемнасці навучання ў школах і ВНУ. Аўтар навуч. дапаможнікаў для школ і падрыхтоўчых аддз.ВНУ.
Тв.:
Ошибки на вступительных экзаменах по физике: Справ. пособие. 2 изд. Мн., 1992;
Решение задач по физике. 3 изд. Мн., 1999;
Физика в вопросах и задачах. Мн., 2000;
Задачи по физике с анализом их решения. 2 изд. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕДЗЬ,
рака ў Калінкавіцкім, Светлагорскім і Рэчыцкім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 49 км. Пл. вадазбору 625 км². Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Падлукі Калінкавіцкага р-на, вусце за 3 км на У ад в. Сведскае Рэчыцкага р-на. Цячэ папаўн. частцы Гомельскага Палесся. Даліна невыразная, у сярэднім цячэнні месцамі трапецападобная, шыр. 1—3 км. Схілы выш. 5—7 м, спадзістыя. Пойма двухбаковая, шыр. 0,5—1 км, моцна перасечаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча шыр. 10—20 м, каналізаванае, акрамя невялікага ўчастка каля вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІРЭ́ПА (Barbarea),
род кветкавых раслін сям. крыжакветных. Каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я, як заноснае — паўсюдна ў нетрапічных краінах. На Беларусі 2 віды С.: звычайная (B. vulgaris) і прамая (B. stricta). Трапляюцца на вільготных лугах, па берагах рэк, на палях, у пасевах.
Двух- або шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 100 см. Сцёблы прамастойныя, галінастыя. Ніжняе лісце лірападобнае, верхняе суцэльнае. Кветкі жоўтыя. Плод — стручок. Насенне ядавітае для свойскай жывёлы і птушак. Зімовы крэс (B. vema) культывуюць у Зах. Еўропе як салату. Харч., тэхн., меданосныя расліны, часта — пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВІ́СЛАЧ»,
гасцініца ў Мінску. Пабудавана ў 1938 (арх. А.П.Воінаў). Да 1987 наз. «Беларусь». У кампазіцыі 5-павярховага будынка вылучаны 6-павярховы вуглавы паўкруглы ў плане аб’ём з цэнтр. уваходам. Да яго пад прамым вуглом прымыкаюць бакавыя крылы. Пластыку фасадаў ствараюць рытмічна пастаўленыя трохчвэртныя калоны без баз і капітэлей, якія падтрымліваюць атыкавы паверх. Калоны цэнтр.ч.найб.па маштабе. У Вял.Айч. вайну гасцініца спалена, адноўлена паводле праекта аўтара ў 1947. У 1978 рэстаран гасцініцы рэканструяваны і расшыраны (арх. Л.Мельнік, інтэр’еры аформлены скульпт. А.Глебавым).