растварэнне ўнутрысасудзістых тромбаў і пазасасудзістых згусткаў фібрыну пад уздзеяннем протэалітычных ферментаў плазмы крыві і форменных элементаў. Бялкі, што ажыццяўляюць Ф., — састаўная ч. процізгусальнай сістэмы арганізма, накіраванай на падтрыманне вадкага стану крыві. Ф. актывізуецца пры эмацыянальным узрушэнні, страху, траўмах, гіпадынаміі і інш. уздзеяннях, якія вядуць да павышэння пранікальнасці сасудзістай сценкі. Прыгнечванне Ф. садзейнічае трамбозу, развіццю атэрасклерозу. Празмерная актывацыя выклікае дыятэз гемарагічны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́НКА, фіна (адням. Finne прышч, вугор),
лічынка стужачных чарвей (цэстод). Паразітуе ў прамежкавым гаспадары (беспазваночныя і пазваночныя).
Мае выгляд пузыра, у поласць якога ўкручана адна або некалькі сфарміраваных галовак чарвей, што развіваюцца ў канчатковым гаспадары (пазваночныя жывёлы і чалавек) у дарослыя формы. Розным групам стужачных чарвей адпавядаюць свае разнавіднасці Ф.: цыстыцэркоід, цыстыцэрк, эхінакок, плерацэркоід, цэнур. Для далейшага развіцця неабходна, каб Ф. праглынуў канчатковы гаспадар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЯ́Л (адгрэч. phialē чаша, кубак),
дэкаратыўная востраканцовая каменная пірамідка, якая завяршае пінакль, шчыт, контрфорс, фігурны шпіль будынка. Нярэдка ўпрыгожаны стылізаванымі лістамі ці кветкамі, часам мае форму крыжа. У архітэктуры Зах. Еўропы пашырыўся ў перыяд позняй готыкі. На Беларусі паявіўся ў стылі сталага барока, выкарыстоўваўся ў стылі несапраўднай готыкі. Ужываўся ў архітэктуры 1940—50-х г.
Фіялы ў завяршэнні касцёла ў вёсцы Сар’я Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́ЗСКІЯ АСТРАВЫ́.
У Паўночным м., у складзе Нідэрландаў, Германіі і Даніі. Працягваюцца ўздоўж узбярэжжаў прыкладна на 250 км, падзяляюцца на Заходне-, Усходне- і Паўн.-Ф.а. Пл. каля 480 км² (памеры і абрысы моцна зменьваюцца ў выніку дзейнасці хваль і ветру). Аддзелены ад мацерыка паласой ватаў. Заняты пераважна дзюнамі (выш. да 20 м), часткова маршамі. Верасоўнікі, хваёвыя бары, лугі. Шмат птушак. Рыбалоўства. Некалькі рэзерватаў. Марскія курорты.
мінерал класа сульфідаў, Cu2S. Змяшчае 79,8% медзі, прымесі жалеза, кобальту, нікелю, серабра (да 0,2%).
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі: вядомы ў 2 паліморфных мадыфікацыях: рамбічнай і гексаганальнай. Утварае шчыльныя або зярністыя агрэгаты. Колер свінцова-шэры. чорны. Бляск металічны. Цв. 2.5—3. Шчыльн. 5,5—5,8 г/см³. Крохкі. Электраправодны. Паходжанне гіпергеннае, радзей гідратэрмальнае. Руда на медзь (гл.Медныя руды).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАН (адцюрк. хаган, хакан, каган — уладар, манарх),
цюркскі і мангольскі тытул. Першапачаткова абазначаў правадыра племя (напр., у качэўнікаў Ірана і Афганістана). Пры Сельджукідах і харэзмшахах — княжацкі тытул. У манг. імперыі 13—14 ст. правіцель улуса, а пасля яе распаду — тытул гасудара ў татарскіх дзяржавах (ханствах); у Асманскай імперыі Х. — тытул султана. У Іране пры Сефевідах Х. — правіцель вобласці, а таксама адзін з тытулаў ваен.-феад. знаці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІБІ́НЫ (ад хібін, на мове саамаў — горы),
інтрузіўны горны масіў на Кольскім п-ве, у Расіі. Выш. да 1191 м (г. Часначор). Складзены пераважна з нефелінавых сіенітаў, з якімі звязаны радовішчы апатыта-нефелінавых руд (Кукісвумчор, Юкспор, Расвумчор і інш.). Вяршыні платопадобныя, на схілах ледавікі і снежнікі; актыўная лавінная дзейнасць. Горныя тундры, каля падножжа — хваёвыя лясы, бярозавае крывалессе. На г. Вуд’еўрчор Палярна-альпійскі бат. сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ЛЫ (адгрэч. tylos уздуцце, патаўшчэнне),
вырасты клетак восевай ці прамянёвай парэнхімы раслін. Запаўняюць поласці сасудаў і трахеід у ядровай драўніне або ў пашкоджаных участках ксілемы. Характэрны пераважна для дрэвавых раслін. Спыняюць транспарт рэчываў па сасудах, з’яўляюцца мех. перашкодай на шляху гіфаў грыба, якія пранікаюць па сасудах. Рэчывы, што назапашваюцца ў Ц. (смолы, камедзі, таніны), маюць антысептычныя ўласцівасці і павышаюць трываласць драўніны да загнівання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫРО́З (адгрэч. kirros рыжы, лімонна-жоўты),
разрастанне злучальнай тканкі ва ўнутр. органах (печані, нырках, лёгкіх і інш.). Суправаджаецца дэфармацыяй (ушчыльненнем) і парушэннем функцый органаў. З’яўляецца зыходам некрозу, запалення, дыстрафіі і атрафіі, якія звязаны з дзеяннем розных пашкоджвальных фактараў, расстройствам кровазвароту, парушэннем абменных працэсаў і інш. Часцей бывае цыроз печані. Ц. выклікае функцыян. недастатковасць органа. Прыводзіць да ўтварэння дабраякасных і злаякасных пухлін.