раздзел спектраскапіі, які вывучае спектры паглынання рэчывам радыёхваль высокачастотнага дыяпазону. Паглынанне абумоўлена квантавымі пераходамі магн. момантаў электронаў (гл.Электронны парамагнітны рэзананс) і ядзер (гл.Ядзерны магнітны рэзананс) атамаў рэчыва, эл. квадрупольных момантаў ядзер (гл.Ядзерны квадрупольны рэзананс) ці вярчальных момантаў малекул у газах (гл.Вярчальныя спектры).
Пачаткам развіцця Р. з’явілася стварэнне ў 1940-я г.тэхн. сродкаў генерацыі і метадаў выкарыстання радыёхваль дэцы-, санты- і міліметровага дыяпазонаў, а таксама адкрыццё заканамернасцей іх паглынання рэчывам. Выкарыстоўваюць у фізіцы, хіміі, біялогіі, тэхніцы для даследавання ўнутр. структуры і атамна-малекулярнай дынамікі цвёрдых цел, вадкасцей і газаў, кінетыкі і механізму хім.і біяхім. рэакцый, вызначэння структуры і канфігурацыі малекул, структуры прымесей і дэфектаў, вымярэння магн. палёў, т-ры, ціску, для неразбуральнага кантролю матэрыялаў і вырабаў, а таксама ў медыцыне для атрымання дыягнастычных здымкаў унутр. органаў (гл.Тамаграфія).
На Беларусі метады Р. развіваюцца і выкарыстоўваюцца пры навук. даследаваннях у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН, БДУі інш.
Літ.:
Таунс Ч., Шавлов А. Радиоспектроскопия: Пер. с англ.М., 1959;
Абрагам А. Ядерный магнетизм: Пер. с англ.М., 1963;
Физические основы квантовой радиофизики. Л., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТЫ́ЎНЫ КЛУБ,
арганізацыя, якая аб’ядноўвае спартсменаў і аматараў спорту. Ажыццяўляе падрыхтоўку спартсменаў высокай кваліфікацыі, удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні спаборніцтваў. Адрозніваюць С.к. аматарскія, бюджэт якіх складаецца гал. чынам з прафсаюзных адлічэнняў, арэнднай платы за карыстанне спарт. збудаваннямі, членскіх узносаў, іпрафесійныя, якія фінансуюцца прадпрымальнікамі, фірмамі, акцыянернымі кампаніямі іінш.і з’яўляюцца камерцыйнымі арг-цыямі прафесійнага спорту.
Аматарскія С.к. ўзніклі ў 17—18 ст. у Вялікабрытаніі. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў многіх краінах арганізаваны футбольныя іінш. С.к. У Расіі С.к. створаны ў Пецярбургу (у 1846 — імператарскі, у 1860 — рачны яхт-клуб, клуб спарт. гульняў іінш.) і ў Маскве (1846 — рачны яхт-клуб). У 1923 рас. С.к. распушчаны. а ў 1920—30-я г. створаны С.к. прафсаюзаў, Узбр. сіл і добраахвотнага т-ва садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ).
На Беларусі прафсаюзныя С.к. арганізаваны ў 1960—70-я г.: «МАЗ» і «Трактар» (1961), «Камвольшчык» (1964), «Матор» (1973) у Мінску; «Дзвіна» (1963) у Віцебску, «Гомсельмаш» (1963), «Алмаз» (1978) у Гомелі; «Днепр» (1978) у Магілёве, іінш. Дзейнічалі С.к. ў ВНУ, некат. тэхнікумах, БВА, ДТСААФ (6 рэсп. клубаў), розныя спартыўна-тэхнічныя клубы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАДАРО́ЖСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з ліп. 1941 у Старадарожскім р-не Мінскай вобл. пад кіраўніцтвам камандавання партыз. атрада «Народныя мсціўцы» (з чэрв. 1942) і Старадарожскага райкома КП(б)Б (з сак. 1943). Складалася з 8 груп (150 чал.): у г. Старыя Дарогі (кіраўнікі М.Н.Белы, В.І.Цераховіч, А.І.Шуба), вёсках Горкі (М.К.Ільінчык), Залужжа (І.І.Рабцаў, А.Я.Шчыткавец), Навасёлкі (П.К.Грынкевіч, В.Я.Мельнік, Р.І.Ручан), Пад’яменец (С.М.Раманчук), Слабодка (І.І.Жукавец), Солан (С.Ю.Доўнар, М.А.Коршун), Урбанаўка (У.І.Івашка, В.Ф.Кнарус). Падпольшчыкі прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, збіралі для партызан зброю і боепрыпасы, медыкаменты, пісчую паперу, прадукты харчавання, адзенне, бланкі дакументаў акупац. улад, разведданыя пра ўзбраенне ням. гарнізонаў, перамяшчэнні войск іваен. грузаў ворага, яго карныя аперацыі, учынялі дыверсіі, уцёкі сав. ваеннапалонных. На працягу 1942—43 большасць падпольшчыкаў пайшла ў партызаны, да падыходу Чырв. Арміі дзейнічалі групы ў Навасёлках і Старых Дарогах. За час дзейнасці загінулі 12 падпольшчыкаў.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ШКА,
выдаленне вадкасці (пераважна вільгаці) з цвёрдых, вадкіх і газападобных матэрыялаў; адзін з асн.тэхнал. працэсаў у прам-сці, сельскай гаспадарцы і буд-ве. Мэта С. — паляпшэнне якасці рэчываў і матэрыялаў, падрыхтоўка іх да перапрацоўкі, выкарыстання, транспарціроўкі і працяглага захоўвання.
Звычайна ажыццяўляецца шляхам выпарэння вадкасці і адвядзення пары, што ўтварылася пры падвядзенні цеплаты да матэрыялу пераважна пры дапамозе т.зв. сушыльных агентаў (нагрэтае паветра, топачныя газы іінш.). У тэхніцы найб. пашырана С. вільготных цвёрдых матэрыялаў (зярністых, парашкападобных, грануляваных, ліставых, тканых іінш.) з выкарыстаннем сушылакі сублімацыйнай С. (гл.Сублімацыя). Выкарыстоўваюць іінш. метады абязводжвання, напр., С. вадкасцей распыленнем іхім. звязваннем вільгаці рэчывамі (метал.натрый, кальцыю карбідіінш.), што не ўзаемадзейнічаюць з вадкасцямі, якія асушваюць; паглынанне вадзяной пары гіграскапічнымі рэчывамі (кальцыю хларыд, канцэнтраваная серная кіслата іінш.) і цвёрдымі адсарбентамі з высокай удзельнай паверхняй. Асн. метады С., ці асушкі, газаў заснаваны на абсорбцыі ці адсорбцыі вільгаці, а таксама на яе кандэнсацыі пры ахаладжэнні газу.
Літ.:
Сажин Б.С. Основы техники сушки. М., 1984;
Жданова Н.В., Халиф А.Л. Осушка углеводородных газов. М., 1984;
Муштаев В.И., Ульянов В.М. Сушка дисперсных материалов. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЭ́ЦКІ КРЫ́ЗІС 1956,
міжнародны канфлікт, выкліканы нацыяналізацыяй 26.7.1956 Егіптам Суэцкага канала. Імкнучыся аднавіць кантроль над каналам, яго б. ўладальнікі Вялікабрытанія і Францыя заключылі сакрэтнае пагадненне з Ізраілем пра сумесныя дзеянні супраць Егіпта. Пад маркай барацьбы супраць рэйдаў палесцінскіх партызан на тэр. Ізраіля і егіпецкай блакады Тыранскага прал., ізраільская армія атакавала 29 кастр. егіпецкія войскі на Сінайскім п-ве і рушыла ў напрамку Суэцкага канала. Урады Вялікабрытаніі і Францыі прапанавалі сябе ў якасці «пасрэднікаў», запатрабаваўшы ва ультыматыўнай форме абодва бакі адысці на 10 міль ад канала; англ.іфранц. войскі павінны былі заняць зону канала, нібыта для раз’яднання егіпецкай і ізраільскай армій. Егіпецкі ўрад адхіліў ультыматум, і 31 кастр. англа-франц. авіяцыя атакавала егіпецкія войскі і бамбіла Порт-Саід. 5 ліст. аб’яднаныя англа-франц. войскі высадзіліся ў зоне канала і акупіравалі яго паўн. частку. Гэтыя дзеянні выклікалі пратэсты сусв. супольнасці. Урад СССР пагражаў умяшаннем на баку Егіпта. Гэта прымусіла ўрады Вялікабрытаніі і Францыі пагадзіцца 7 ліст. на перамір’е і вывесці свае войскі з зоны канала да 22 снежня. Войскі Ізраіля да сак. 1957 пакінулі Сінай і сектар Газа. Такім чынам С.к. 1956 скончыўся поўнай няўдачай для Вялікабрытаніі і Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫРКУЛЯ́ЦЫЯ АТМАСФЕ́РЫ, агульная цыркуляцыя атмасферы,
планетарная сістэма паветраных плыняў над зямным шарам, у выніку якой ажыццяўляецца абмен паветраных мас у гарыз.іверт. напрамках, найб. важны кліматаўтваральны працэс, які забяспечвае цепла- і вільгацезварот на Зямлі, вызначае характар надвор’я. Ц.а. абумоўлена нераўнамерным размеркаваннем т-ры паветра іатм. ціску, адхіляючай сілай вярчэння Зямлі (Карыяліса сіла) і трэннем. У трапасферы да ўстойлівых паветр. плыней належаць пасаты, мусоны, паветраныя плыні, звязаныя з цыклонамііантыцыклонамі, мясцовыя вятры; у верхняй трапасферы і ніжняй стратасферы — струменныя плыні. Над зямным шарам сфарміраваліся 3 цыркуляцыйныя сістэмы ўсх. плыняў (трапічная і 2 палярныя) і 2 сістэмы зах. плыняў умераных шырот. Для ўмераных і палярных шырот характэрна актыўная цыкланічная дзейнасць, якая развіваецца на арктычным і ўмераным франтах. Трапічныя шыроты ахоплены ўстойлівымі ўсх. плынямі — пасатамі, што рухаюцца ад тропікаў з высокім атм. ціскам да экватара з нізкім атм. ціскам. На ўсх. узбярэжжы мацерыкоў і ўнутры тропікаў узнікае мусонная цыркуляцыя — сезонныя плыні, якія змяняюць напрамак на супрацьлеглы — ад зімы да лета і наадварот. У межах агульнай Ц.а. ўзнікаюць мясц. вятры: брызы, горна-далінныя, бара, фёніінш.Тэр. Беларусі знаходзіцца пад пераважным уплывам заходняга пераносу паветраных мас умераных шырот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯКУ́ЦЬЕЎ Іван Пятровіч, расійскі служылы чалавек, падарожнік і дыпламат бел. паходжання 17 ст. З «ліцвінаў», што трапілі ў рус. палон і прысягнулі на вернасць рас. цару. Каля 30 гадоў служыў у Сібіры, быў дзесятнікам у г. Цюмень. У 1615 пасланы з Томска на пошукі шляхоў у Кітай і па гандл. справах. Ц. і яго спадарожнікі першымі з рускіх і еўрапейцаў праехалі праз Хакасію, Кузнецкі Алатау і міма воз. Убсу-Нур у Манголію (1616) да яе правіцеля Алтан-хана, які ў адказ на візіт накіраваў з Ц. сваіх паслоў да рас. цара. Так быў пакладзены пачатак афіц.рас.манг. адносінам. За ўдалую місію Ц. у 1617 узведзены ў «дзеці баярскія» (служылыя дваране). У Томску, Табольску і Маскве са слоў Ц. і яго спадарожнікаў запісаны іх справаздачы («артыкульныя спісы») з каштоўнымі звесткамі пра фіз. геаграфію і насельніцтва мясцін па маршруце экспедыцыі (паўд. Сібір, паўн. Манголія), а таксама пра Кітай і Тыбет (з паведамленняў Алтан-хана). Падарожжа Ц. спрыяла паспяховасці першай рас.дыпламат. місіі на чале з дзякам І.Пяцеліным у Кітай (1618). Матэрыялы Ц. і Пяцеліна ў 17—18 ст. неаднаразова перакладаліся на еўрап. мовы і сталі набыткам еўрап. навукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТНАГЕАГРА́ФІЯ,
навуковая дысцыпліна, якая вывучае размяшчэнне народаў, асобных этнагр.і канфесіянальных груп, шляхі іх міграцыі, заканамернасці рассялення і распаўсюджання тых ці інш. этнакульт. элементаў у прасторы і часе, уплыў геагр.і пэўных фактараў на характар іх жыццядзейнасці і рэгіянальныя асаблівасці культуры. Знаходзіцца на сумежжы этнаграфііігеаграфіі. Як апісальная навука вядома са старажытнасці («Гісторыя» Герадота, 5 ст. да н.э.; «Геаграфія» Страбона, «Натуральная гісторыя» Плінія Старэйшага, абедзве 1 ст.н.э., працы Тацыта, Пталамея іінш.). Новы штуршок атрымала ў эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, асваення і каланізацыі новаадкрытых зямель. Найб. актуальныя задачы Э.: вызначэнне нац. складу насельніцтва свету і яго асобных расавых, этналінгвістычных, рэліг. груп, іх геагр. размяшчэнне, складанне этнагр. карт і атласаў. Цесна звязана з этн. дэмаграфіяй, антрапагеаграфіяй, лінгвагеаграфіяй, праблемамі арэальных даследаванняў і картаграфаваннем. Пры вызначэнні межаў рассялення народаў істотнае значэнне мае этн. ідэнтыфікацыя паводле моўных прыкмет, нац. самасвядомасці і канфесіянальнай прыналежнасці, што адлюстроўваюць абагульняльныя этнаграфічныя картыі атласы.
Літ.:
Титов В.С. Историко-этнографическое районирование материальной культуры белорусов, XIX — начало XX в. Мн., 1983;
Народы мира: Ист.-этногр. справ. М., 1988;
Смоліч А. Геаграфія Беларусі. Мн., 1992;
Беларусы: Этнагеаграфія, дэмаграфія. дыяспара, канфесіі: Атлас. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭФУЗІ́ЎНЫЯ ГО́РНЫЯ ПАРО́ДЫ (ад лац. effusio разліццё, расцяканне), выліўныя горныя пароды,
пароды, якія ўтварыліся на зямной паверхні, на дне мораў і акіянаў з лавы. што вылілася пры вулканічных вывяржэннях. Разам з інтрузіўнымі горнымі пародамі ўтвараюць вял. групу магматычных горных парод.
Адрозніваюць уласна эфузіўныя (узніклі пры свабодным выліванні лаў), экструзіўныя (з вязкіх магм, выціснутых на паверхню). Залягаюць у выглядзе лававых патокаў, покрываў, утвараюць вулканічныя конусы, купалы, шчыты, каскады, абеліскі іінш.геал. целы. Складзены з вулканічнага шкла (базіс), найдрабнейшых крышталёў — мікралітаўі больш буйных парфіравых украпанікаў — фенакрышталёў. Найб. характэрныя іх структуры — парфіравыя. мікралітавыя, вітрафіравыя. Паводле рэчыўнага складу падзяляюцца на кіслыя, сярэднія, асноўныя, ультраасноўныя і шчолачныя. Пры змене Э.г.п. гіпергеннымі, гідратэрмальнымі. метамарфагеннымі іінш. працэсамі вулканічнае шкло раскрышталізоўваецца, мікраліты і фенакрышталі замяшчаюцца другаснымі мінераламі. У залежнасці ад гэтага адрозніваюць Э.г.п. — кайнатыпныя (нязменныя) і палеатыпныя (змененыя ў рознай ступені).
На Беларусі Э.г.п. найб. пашыраны на ПдЗ (Брэсцкая ўпадзіна і схілы прылеглых структур) у валынскай серыі венду (базальты, андэзіта-дацыты, трахіліпарыты) і на ПдУ (усх.ч. Прыпяцкага прагіну, Лоеўская седлавіна іінш.) сярод верхнедэвонскіх адкладаў (трахіты, нефелініты, лейцыціты, пікрыты іінш.); вядомы таксама ў рыфейскіх (кварцавыя парфіры) і архейска-ніжнепратэразойскіх адкладах (дыябазы іінш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАЛО́НКАў будаўніцтве і тэхніцы,
прасторавая канструкцыя, абмежаваная 2 крывалінейнымі паверхнямі, адлегласць паміж якімі (таўшчыня абалонкі) малая ў параўнанні з астатнімі памерамі. У залежнасці ад геаметрыі паверхні адрозніваюць абалонку: дадатнай (сферычныя, эліпсоідныя), нулявой (цыліндрычныя, канічныя) і адмоўнай (гіпербалічныя) крывізны. Бываюць тонка- і таўстасценныя; адна-, двух- і шматслойныя; маналітныя, зборныя, зборна-маналітныя іінш. Вырабляюць абалонку з жалезабетону, сталі, лёгкіх сплаваў, пластмасы, драўніны іінш. Выкарыстоўваюць у пакрыццях і перакрыццях будынкаў, у канструкцыях лятальных апаратаў, ракет, суднаў, рэзервуараў, частак машын іінш.
Тыпы паверхняў абалонак у будаўніцтве: 1 — дадатнай, 2 — адмоўнай, 3 — нулявой крывізны.