вёска ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., каля р. Абалянка, на аўтадарозе Сянно—Багушэўск. Цэнтр сельсавета. За 22 кмнаУ ад г. Сянно, 78 км ад Віцебска, 16 км ад чыг. ст. Багушэўская. 457 ж., 195 двароў (2000). З-д кармавых дабавак, лясніцтва. Дапаможная школа-сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РДАЦЬ,
вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., нар. Бася. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 31 кмнаУ ад горада і 33 км ад чыг. ст. Шклоў, 57 км ад Магілёва. 610 ж., 234 двары (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГРАНІ́ЧНАЯ,
вёска ў Раснянскім с/с Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 38 кмнаЗ ад г. Камянец, 62 км ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Высока-Літоўск. 446 ж., 166 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГРАНІ́ЧНЫ КАНТРО́ЛЬ,
узгодненыя па мэце, месцы і часе рэжымна-прапускныя і аператыўныя мерапрыемствы па праверцы і пропуску цераз дзярж. граніцу фіз. асоб, транспарту і інш. У Рэспубліцы Беларусь П.к. уключае праверку дакументаў на права ўезду натэр. краіны і выезду з яе, дагляд трансп. сродкаў (пры неабходнасці іх суправаджэнне), грузаў, маёмасці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГРАНІ́ЧНЫЯ ПАГАДНЕ́ННІ,
дагаворы міжнародныя, якія заключаюцца паміж суседнімі дзяржавамі па пытаннях, што тычацца ўстанаўлення рэжыму дзярж. граніц, іх дэмаркацыі, водакарыстання на прыгранічных рэках і вадаёмах. Уключаюць пытанні буд-ва гідратэхн. збудаванняў, каналаў, барацьбы з ляснымі пажарамі, эпідэміямі і эпізаотыямі, правілы адносна парадку выезду і ўезду на пагранічныя тэрыторыі, мытнае супрацоўніцтва, прыгранічны гандаль і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДГА́ЛЛЕ,
вёска ў Засінцаўскім с/с Ельскага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 52 кмнаПдЗ ад г. Ельск, 229 км ад Гомеля, 38 км ад чыг. ст. Славечна. 304 ж., 116 двароў (2000). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЛЕ́СНІК (Sanicula),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. Больш за 40 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — П. еўрапейскі (S. europaea). Трапляецца ў лясах, хмызняках.
Двух- і шматгадовыя травы выш. 40—70 см. Лісце пальчата-раздзельнае, доўгачаранковае, на зіму не ападае. Кветкі дробныя ў простых галоўчатападобных парасоніках. Плод — віслаплоднік. Некат. віды — лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСО́ЛТАВА,
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., нар. Белая Натапа. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 кмнаПнЗ ад г. Мсціслаў, 117 км ад Магілёва, 21 км ад чыг. ст. Ходасы. 314 ж., 108 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́ССЕ,
вёска ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., нар. Камайка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 50 кмнаЗ ад г. Паставы, 300 км ад Віцебска, 8 км ад чыг. ст. Лынтупы. 379 ж., 127 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛУЖСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл., паміж вёскамі Горы і Дуброўка. Створана нар. Палуж у 1986. Пл. 1,5 км², даўж. 7,9 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 7 м, аб’ём вады 2,8 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,3 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.