БЯЗЗУ́БАЎ (Валянцін Іванавіч) (н. 12.4.1939, г. Жлобін Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1992). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1963). З 1967 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па біятэхніі і заатэхніі гадоўлі свіней, праектаванні свінагадоўчых прадпрыемстваў, праблемах энергазберагальнай і экалагічна чыстай вытв-сці.
Тв.:
Производство свинины на мелких и средних фермах. Мн., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЧЭ́ЦКІ (Леанід Паўлавіч) (18.9.1913, в. Даўгінава Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 30.10.1991),
бел.тэатр. дзеяч. Засл. дз. культ. Беларусі (1963). Скончыў Мінскі пед. тэхнікум (1931), тэатр. студыю пры Бел.дзярж. т-ры ў Віцебску (1933), дзе працаваў з 1931. У 1951—74 дырэктар Брэсцкага абл.драм.т-ра імя Ленінскага камсамола Беларусі. Аўтар кн. «Гады, спектаклі, ролі...» (1974), артыкулаў па праблемах т-ра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮКЕ́ВІЧ (Генадзь Іванавіч) (н. 1.6.1958, в. Ліпск Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. спартсмен (лёгкая атлетыка — трайны скачок). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1978). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1980). Чэмпіён Еўропы ў закрытым памяшканні (1979) і сярод юніёраў (1977), Спартакіяды народаў СССР (1979). Пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў. Лепшы вынік — 17,29 м (1979, вышэйшае сусв. дасягненне для залаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМ’Я́НАЎ (Анатоль Дзямідавіч) (25.11.1925, в. Усцінаўка Смаленскай вобл., Расія — 6.11.1972),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1961). Выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы (1963—72). Працаваў у станковай скульптуры. Сярод твораў: «Маладая калгасніца» (1962), «Маці» (1963), «Кубінец» (1964), «Паўночніца» (1965), партрэты Ф.Кастра Рус, Я.Коласа, У.І.Леніна і інш. Работам уласцівы абагульненасць пластыкі, манументальнасць вобразнага ладу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТО́ВІЧ (Леанід Яўгенавіч) (4.5.1935, Мінск — 15.5.1995),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р. мед.н. (1976), праф. (1980). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1959). З 1961 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па дзіцячай хірургіі, гнойна-септычных ускладненнях у дзяцей.
Тв.:
Справочник по детской хирургии. Мн., 1980 (у сааўт.);
Техника выполнения хирургических операций: Справ. Мн., 1985 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЦМАН (Яўсей Хаімавіч) (15.11.1893, г. Бабровіца Чарнігаўскай вобл., Украіна — 29 10.1970),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1956), праф. (1962). Скончыў Кіеўскі мед.ін-т (1921). З 1921 у Бел.НДІ аховы мацярынства і дзяцінства, у 1938—68 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па прафілактыцы і лячэнні дзіцячых хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́САРАВА (Алена Паўлаўна) (5.10.1910, Вільня — 17.3.1972),
бел. вучоны-фізіёлаг. Д-рбіял.н. (1960), праф. (1961). Скончыла Смаленскі мед.ін-т (1931). З 1949 заг. кафедры Бел. ін-та фіз. культуры, з 1964 у БДУ. Навук. працы па праблеме рэгуляцыі тонусу шкілетных мышцаў чалавека, уплыву заняткаў спортам на растучы арганізм.
Тв.:
Тонус скелетных мышц и его регуляция у здорового человека. Мн., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМАКО́Ў (Юрый Паўлавіч) (н. 10.10.1945, с. Малмыж Нанайскага р-на Хабараўскага краю, Расія),
бел. спартсмен (біятлон). Засл. майстар спорту СССР (1974). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1977). Чэмпіён свету (1973, г. Лэйк-Плэсід, ЗША; 1974, Раўбічы, БССР), СССР (1968, 1975) у эстафеце 4 × 7,5 км. Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. У 1977—91 ст. трэнер Спарт. клуба БВА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБКО́Ў (Яўген Сямёнавіч) (4.3.1923, в. Сухары Магілёўскага р-на — 5.9.1981),
бел. вучоны ў галіне пульманалогіі. Д-рмед.н. (1970), праф. (1973). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1951). У 1957—58 у Бел.НДІ туберкулёзу. З 1962 у Разанскім мед. ін-це. Навук. працы па хірург. і хіміятэрапеўт. метадах лячэння туберкулёзу лёгкіх, вывучэнні пабочнага ўплыву хім. прэпаратаў на арганізм хворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЛЕ́НКА (дзявочае Логвінава) Галіна Аляксандраўна
(н. 29.2.1952, Мінск),
бел. спартсменка (маст. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1978). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1973). Чэмпіёнка свету (1973, г. Ротэрдам, Нідэрланды; 1977, г. Базель, Швейцарыя), СССР у групавым практыкаванні (1975—78), у практыкаванні з булавамі (1978). З 1992 гал. трэнер нац. зборнай каманды Беларусі па маст. гімнастыцы. З 1996 у Германіі.