пеністае вінаграднае віно, насычанае вуглякіслым газам эндагеннага паходжання. Атрымліваюць другасным браджэннем шампанскіх вінаматэрыялаў са спец. сартоў вінаграду ў герметычна закаркаваных бутэльках ці рэзервуарах, што стварае залішні ціск не менш за 350 кПа. Паводле колькасці цукру адрозніваюць маркі Ш.: брут (да 1,5 г/100 см³), сухое (2—2,5 г/см³), паўсухое (4—4,5 г/100 см³), паўсалодкае (6—6,5 г/100 см³), салодкае (8—8,5 г/100 см³). Назва ад правінцыі Шампань (Францыя), дзе яно ўпершыню было прыгатавана ў 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАТЭ́РНІК Мікалай Васілевіч (11.9.1890, в. Старына Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 2.12.1934),
бел. мовазнавец і педагог. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1914), Бел.дзярж. вышэйшы пед.ін-т (1934). У 1914—29 настаўнічаў на Міншчыне, у 1933—34 выкладчык бел. мовы і л-ры ў Аршанскім пед. тэхнікуме. Складальнік «Краёвага слоўніка Чэрвеньшчыны» (1929), у якім растлумачыў і праілюстраваў прыкладамі звязнага тэксту значэнне каля 9 тыс. слоў і фразеалагізмаў, сабраных у 35 населеных пунктах б. Ігуменскага павета. Аўтар артыкулаў па пытаннях педагогікі і методыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЫ́РБУ, Штырбул Кірыл Антонавіч (2.3.1915, с. Браштэнь Рыбніцкага р-на, Малдова — 28.8.1997), малдаўскі акцёр. Нар.арт.СССР (1960). Скончыў Адэскае тэатр. вучылішча (1937). Працаваў у Ціраспальскім, з 1940 у Кішынёўскім малд.муз.-драм. т-рах. Самабытны, шматгранны акцёр шырокага творчага дыяпазону, схільны да вострай сцэн. формы. Сярод роляў: Стропша («Свет» А.Лупана), Іон («Марыйчына шчасце» Л.Карняну), Бурус («Авідзій» В.Александры), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), кароль Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Швейк («Швейк у другой сусветнай вайне» Б.Брэхта), Швандзя («Любоў Яравая» К.Транёва) і інш. Здымаўся ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАЎЕВАВО́ЦАТНАЯ КІСЛАТА́,
ды карбонавая кіслата, C4H4O5 (HO-OCC(OH)-CH-COOH. Зыходны субстрат трыкарбонавых кіслот цыкла. Неабходна для нармальнага абмену рэчываў і энергіі, звязвае вугляводны абмен і абмен амінакіслот, удзельнічае ў працэсах трансамінавання.
Існуе ў выглядзе 2 таўтамерных форм і цыс-транс-ізамераў. Солі і эфіры Ш.к. — аксалаацэтаты. У арганізме чалавека і жывёл сінтэзуецца з піравінаграднай к-ты і вуглякіслага газу і пры трансамінаванні аспарагінавай кіслаты. Пры адноснай нястачы Ш.к. (напр., галаданне, цукровы дыябет) значна павялічваецца ўтварэнне кетонавых цел (напр., ацэтону) і развіваецца метабалічны ацыдоз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́ЧЫНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТО́Й ТЭРЭ́ЗЫ,
помнік архітэктуры класіцызму ў г. Шчучын Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1829 пры кляштары піяраў князем К.Друцкім-Любецкім. Мураваны храм выцягнутай крыжова-купальнай кампазіцыі. Дамінуе высокі купал на светлавым васьмерыковым барабане над сяродкрыжжам. На гал. фасадзе паўкалоны і антаблемент ствараюць матыў дарычнага порціка. Вось сіметрыі гал. фасада падкрэслена ўваходным праёмам з сандрыкам, акном у фігурнай ліштве і люкарнай на франтоне. Бакавыя фасады расчлянёны высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, аформлены рустам і завешаны антаблементам. У 1987—89 касцёл рэстаўрыраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСДЫВІ́ЗАРСКА-ТАКСА́ТАРСКІ СУД,
часовы суд у Беларусі і Літве ў канцы 16—1-й пал. 19 ст. па падзеле землеўладання неплацежаздольнага даўжніка паміж крэдыторамі прапарцыянальна іх прэтэнзіям. Уведзены Статутам ВКЛ 1588. Выконваўся падкаморым паводле пастановы земскага суда або Трыбунала Вялікага княства Літоўскага адпаведна чарговасці іскаў. Пасля далучэння ВКЛ да Рас. імперыі Э.-т.с. прызначаліся гал. судамі губерняў звычайна ў складзе 3 членаў земскага суда, рэгента і каморніка, а калі справа датычыла значных маёнткаў, то і да 12 членаў. Скасаваны разам са Статутам ВКЛ у 1840.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННАЯ МУ́ЗЫКА,
музыка, якая ствараецца і выконваецца пры дапамозе электронна-акустычнай генерыравальнай, гуказапісвальнай і гукаўзнаўляльнай апаратуры (электронных, у т. л. камп’ютэрных, сінтэзатараў). Глебай Э.м. з’явіліся санорная трактоўка гукавога матэрыялу (гл.Санорыка) і магчымасці электратэхнікі (гл.Тэрменвокс). З 1950—60-х г. — самаст.муз. кірунак (С.Губайдуліна, Э.Дзянісаў, Э.Кшэнек, А.Шнітке, К.Штокгаўзен і інш.). Э.м. таксама састаўная ч. прыкладной музыкі (кіно, т-р) і рок-музыкі. У галіне Э.м. працуюць бел. кампазітары У.Кандрусевіч, В.Капыцько, А.Літвіноўскі, І.Цвяткова, В.Раінчык і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РЫ (Urey) Гаральд Клейтан (29.4.1893, Уолкертан, штат Індыяна, ЗША — 6.1.1981),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (з 1935). Скончыў Мантанскі ун-т (1917), дзе і працаваў з 1919. З 1921 у Каліфарнійскім ун-це (у Г.Н.Льюіса), таксама ва ун-тах Балтымара (1924—29), Калумбійскім (1929—45), Чыкагскім (1945—58), Каліфарнійскім (1958—70). Навук. працы па хіміі ізатопаў, геа- і касмахіміі, праблемах узнікнення жыцця. Адкрыў дэйтэрый (1932). Нобелеўская прэмія 1934.
Літ.:
Коган И.Б. Г.К.Юри // Журн. Всесоюз. хим. о-ва им. Д.И.Менделеева. 1975. Т. 20, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮШНЕ́ЎСКІ Аляксей Пятровіч (23.3.1786, Падольская губ., Украіна — 22.1.1844),
дзекабрыст. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. З 1805 служыў у Калегіі замежных спраў. З 1819 ген.-інтэндант 2-й арміі, з 1823 стацкі саветнік. Чл.«Саюза працвітання», адзін з заснавальнікаў «Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў» і член яго дырэкторыі (1822), прадстаўнік радыкальнага крыла дзекабрыстаў, рэспубліканец. Удзельнічаў у напісанні «Рускай праўды» П.І.Песцеля. З 1839 на пасяленні, займаўся пед. дзейнасцю.
Літ.:
Букчин С.В. К мечам рванулись наши руки. 2 изд. Мн., 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ГАДНЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
група пладовых культур, якія даюць сакаўныя невял. плады (у быце — ягады). На Беларусі найб. пашыраны парэчкі, агрэст, маліны, клубніцы, суніцы, вырошчваюць таксама абляпіху, айву, аронію чарнаплодную, актынідыю, барбарыс, бузіну чорную, бружмель звычайны, лімоннік і інш. З дзікарослых Я.к. найб. значэнне маюць брусніцы, журавіны, чарніцы, буякі, суніцы, ажына, куманіка і інш. Плады Я.к. — каштоўны харч. прадукт. багаты вітамінамі, арган.к-тамі, цукрамі, пекцінамі, эфірнымі алеямі, дубільнымі рэчывамі, мінер. солямі. Селекцыйную работу з Я.К., накіраваную на атрыманне ўраджайных, зіма- і хваробаўстойлівых сартоў, вядуць у Бел.НДІ пладаводства.