ЯРАШЭ́ВІЧ Валянцін Пятровіч (23.6.1936, в. Толкава Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. — 28.8.2000),
бел. вучоны ў галіне чыг. транспарту. Канд.тэхн.н. (1967), праф. (1989). засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1994). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1962). З 1964 у Бел. ун-це транспарту (з 1980 дэкан ф-та, з 1987 прарэктар з 1997 рэктар). Навук. працы па эфектыўнасці работы чыг. участкаў, станцый і вузлоў, іх перспектыўнага развіцця, тэорыі графіка руху паяздоў і прапускной здольнасці чыг.напрамкаў.
Тв.:
Технология работы участковых и сортировочных станций. 2 изд. М., 1973 (у сааўт.);
Интенсификация использования подвижного состава и перевозочной мощности железных дорог. 2 изд. М., 1977 (у сааўт.);
Организация движения на железнодорожном транспорте. Ч. 1. Мн., 1979 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРО́МКА Вячаслаў Мікалаевіч (н. 6.2.1938, в. Дубянцы Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне будаўніцтва аўтадарог. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1999). Чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (1998). Скончыў БПІ (1963). У 1964—94 і з 1999 у Бел. дарожным НДІ (з 1999 дырэктар інж.-кансалтынгавага цэнтра ін-та). У 1994—99 тэхн. дырэктар НВА «Белаўтадарпрагрэс». Адначасова з 1994 у Бел.нац.тэхн. ун-це. Навук. працы па разліку землянога палатна на слабых грунтах, распрацоўцы метадаў забеспячэння ўстойлівасці асфальтабетону ў дарожных пакрыццях, па метадах ацэнкі стану і эксплуатацыйнай надзейнасці дарог. Адзін з аўтараў і навук. рэдактараў энцыклапедыі «Аўтамабільныя дарогі Беларусі» (2002).
Тв.:
Дорожные насыпи на болотных грунтах. Мн., 1998;
Новая технология ремонта цементобетонных покрытий. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАШЫ́НСКІ Валянцін Міронавіч (н. 29.6.1950, Мінск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (2000). Скончыў БДУ (1973). З 1969 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі (з 2001 заг. сектара). Навук. працы па фізіцы плазменных паскаральнікаў, плазмадынаміцы. Развіў канцэпцыю аб паскарэнні замагнічанай плазмы ў квазістацыянарных плазменных паскаральніках. Прапанаваў і стварыў камбінаваныя плазмадынамічныя сістэмы для генерацыі кампрэсійных эразійных плазменных плыней. Распрацаваў методыку паскоранай дыягностыкі рэжымаў работы плазменных паскаральнікаў.
Тв.:
Physical processes in quasistationary plasma accelerators with ion current transfer (разам з Л.Я.Мінько) // The Physics of lonized Gases. Belgrade, 1999;
Формирование компрессионных эрозионных плазменных потоков заданного состава в плотных газах // Журн. прикладной спектроскопии. 2000. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБУ́К Ігар Міхайлавіч (н. 18.11.1934, г. Гомель),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1998), праф. (2003). Скончыў БПІ (1963). У 1963—66 на Мінскім маторным з-дзе. У 1969—78 і з 1980 у Бел.нац.тэхн. ун-це (у 1976—78 дэкан, у 1988—99 заг. кафедры). У 1978—80 у Гаванскім ун-це (Куба). Навук. працы па пытаннях эканамічнасці тэхн. працэсаў машынабудавання, аператыўнага планавання і рэгулявання вытв. працэсаў на прадпрыемстве, эканам. эфектыўнасці інвестыцыйных укладанняў.
Тв.:
Экономика замены машин и оборудования. М., 1974 (разам з М.С.Сачко);
Организация и планирование на машиностроительном предприятии. Мн., 1976 (разам з ім жа);
Инвестиции: финансирование и оценка экономической эффективности. Мн., 1996;
Методы расчета эффективности инвестиционных проектов. Мн., 1998;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАШЭ́НКА Сяргей Аляксандравіч (н. 15.8.1962, в. Стайкі Магілёўскага р-на),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (2001). Скончыў БДУ (1989), дзе і працуе (у 1999—2002 дэкан ф-та кіравання і сац. тэхналогій, з 2002 дэкан юрыд. ф-та). Навук. працы па праблемах кіравання і аховы навакольнага асяроддзя, экалагічнага заканадаўства і агульнай тэорыі экалагічнага права. Чл. кваліфікацыйнай камісіі па адвакацкай дзейнасці Мін-ва юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Тв.:
Вопросы общей теории экологического права. Мн., 1991 (разам з А.І.Бабылёвым);
Международно-правовая охрана окружающей среды и права человека. Мн., 1999 (разам з Т.І.Макаравай);
Экологическое право. Мн., 1999 (разам з Дз.М.Дземічавым);
Государственное управление в области охраны окружающей среды. Мн., 2000;
Обзор экологического законодательства Республики Беларусь. Мн., 2003 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАРЭ́НКА Мікалай Аляксандравіч (н. 8.9.1934, в. Воўчая Гара Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. гісторык. Канд.гіст.н. (1976). Скончыў БДУ (1963). Настаўнічаў. З 1968 на парт. рабоце. З 1975 працаваў у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ (з 1992 Бел.н.-д. цэнтр дакументазнаўства і рэтраінфармацыі). З 1995 у Нац. архіве Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы гісторыі Беларусі сав. перыяду. Адзін са складальнікаў зб-каў дакументаў і матэрыялаў «Беларускія остарбайтэры» (кн. 1—3, 1996—98), «Аграрныя пераўтварэнні ў Вілейскай вобласці, 1939—1941 гг.» (2001), «Аграрныя пераўтварэнні ў Маладзечанскай вобласці, 1944—1953 гг.» (2003) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Укрепление первичных организаций партии. Мн., 1988;
Белорусские остарбайтеры: ист.-аналит. исслед. Мн., 2001 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЕР (Boyer) Пол Дэлас (н. 31.7.1918, г. Прова, штат Юта, ЗША),
амерыканскі біяхімік. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1968), Нац.АН ЗША (1970). Скончыў ун-ты імя Брайэма Янга (1939; г. Прова) і штата Вісконсін (1943; г. Мадысан). З 1945 ва ун-це штата Мінесота (з 1956 праф.), з 1963 праф. Каліфарнійскага ун-та (г. Лос-Анжэлес; у 1965—83 дырэктар Ін-та малекулярнай біялогіі). Навук. працы па энзімалогіі. Пастуляваў і выкарыстаў для тлумачэння механізму дзеяння пратон-транспартавальнай адэназінтрыфасфатазы новы прынцып работы алігамерных ферментаў («механізм чаргавальнага звязвання»; 1977). Нобелеўская прэмія 1997 (з Дж.Э.Уокерам, Е.К.Скоу).
Тв.:
Рус.пер. — На пути к пониманию каталитического механизма АТР-синтетазы // Биохимия. 2001. Т. 66, вып. 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЛБІ (Kilby) Джэк Сент-Клер (н. 8.11.1923, г. Грэйт-Бенд, ЗША),
амерыканскі інжынер-электратэхнік; вынаходнік інтэгральнай схемы. Чл.Нац.інж. акадэміі ЗША (1967). Скончыў Ілінойскі (1947) і Вісконсінскі (1950) ун-ты. З 1947 у фірме «Цэнтралаб» (г. Мілуокі), з 1958 у кампаніі «Тэксас інструментс» (г. Далас). У 1978—84 праф. Тэхаскага с.-г. і маш.-буд. ун-та. Вынайшаў маналітную паўправадніковую інтэгральную схему (мікрачып, 1958), партатыўны электронны калькулятар, паўправадніковы тэрмаграфічны прынтэр (1967, разам зінш.). Аўтар многіх вынаходстваў, якія выкарыстоўваюцца ў мікраэлектроннай тэхналогіі. Нобелеўская прэмія 2000 (з Ж.А.Алфёравым, Г.Кромерам; гл. Дадатак). Нац.навук. медаль ЗША (1969).
Тв.:
Рус.пер. — Возможное становится реальным: Изобретение интегральных схем // Успехи физ. наук. 2002. Т. 172, №9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЗУН Іван Паўлавіч (н. 6.12.1925, в. Заўшыцы Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. этнолаг, сацыёлаг, рэлігіязнавец. Д-ргіст.н. (1991). Скончыў БДУ (1957). Працаваў настаўнікам, завучам, дырэктарам у школах Беларусі. З 1962 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, з 1975 у Ін-це філасофіі і права, з 1990 у Ін-це сацыялогіі Нац.АН Беларусі. З 1996 заг. сектара тэарэт. праблем культуралогіі Нац. ін-та адукацыі Беларусі. Даследуе побыт сялянства, культуралогію сучасных горада і вёскі, хрысціянскае вучэнне і нац. культуру.
Тв.:
Преодоление различий между городом и деревней в быту и культуре. Мн., 1972;
Белорусская кухня. Мн., 1987 (у сааўт.);
Изменение условий жизни населения при социализме. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Ч Васіль Васілевіч (н. 12.4.1953, Мінск),
бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1996). Скончыў БДУ (1975). З 1975 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. З 1987 у Бел.НДІ механізацыі сельскай гаспадаркі (у 1998—99 заг. лабараторыі). З 2000 у Бел.НДІагр. энергетыкі (нам. дырэктара). Навук. працы па нетрадыцыйных крыніцах энергіі. Распрацаваў шэраг высокаэфектыўных геліятэхн. прылад для с.-г. патрэб, метады мадэліравання і паскораных выпрабаванняў узораў спец. тэхнікі.
Тв.:
Расчет гелиоводонагревательных систем и их применение в сельском хозяйстве. Мн., 1996;
Моделирование и расчет процессов теплообмена в солнечных водонагревателях для сельского хозяйства (разам з У.М.Дашковым) // Тр. междунар. конф. «Использование нетрадиционных энергоресурсов в сельском хозяйстве». Варшава, 1997.