КІ́ЛБІ (Kilby) Джэк Сент-Клер (н. 8.11.1923, г. Грэйт-Бенд, ЗША),
амерыканскі інжынер-электратэхнік; вынаходнік інтэгральнай схемы. Чл.Нац.інж. акадэміі ЗША (1967). Скончыў Ілінойскі (1947) і Вісконсінскі (1950) ун-ты. З 1947 у фірме «Цэнтралаб» (г. Мілуокі), з 1958 у кампаніі «Тэксас інструментс» (г. Далас). У 1978—84 праф. Тэхаскага с.-г. і маш.-буд. ун-та. Вынайшаў маналітную паўправадніковую інтэгральную схему (мікрачып, 1958), партатыўны электронны калькулятар, паўправадніковы тэрмаграфічны прынтэр (1967, разам з інш.). Аўтар многіх вынаходстваў, якія выкарыстоўваюцца ў мікраэлектроннай тэхналогіі. Нобелеўская прэмія 2000 (з Ж.А.Алфёравым, Г.Кромерам; гл. Дадатак). Нац.навук. медаль ЗША (1969).
Тв.:
Рус.пер. — Возможное становится реальным: Изобретение интегральных схем // Успехи физ. наук. 2002. Т. 172, №9.