БАНДАРЭ́НКА Мікалай Аляксандравіч (н. 8.9.1934, в. Воўчая Гара Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. гісторык. Канд. гіст. н. (1976). Скончыў БДУ (1963). Настаўнічаў. З 1968 на парт. рабоце. З 1975 працаваў у Ін-це гісторыі партыі пры ЦК КПБ (з 1992 Бел. н.-д. цэнтр дакументазнаўства і рэтраінфармацыі). З 1995 у Нац. архіве Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы гісторыі Беларусі сав. перыяду. Адзін са складальнікаў зб-каў дакументаў і матэрыялаў «Беларускія остарбайтэры» (кн. 1—3, 1996—98), «Аграрныя пераўтварэнні ў Вілейскай вобласці, 1939—1941 гг.» (2001), «Аграрныя пераўтварэнні ў Маладзечанскай вобласці, 1944—1953 гг.» (2003) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Укрепление первичных организаций партии. Мн., 1988;
Белорусские остарбайтеры: ист.-аналит. исслед. Мн., 2001 (у сааўт.).
т. 18, кн. 1, с. 342
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)