КУРАПА́ЦЕНКА Фёдар Кузьміч (2.3.1903, в. Малыя Бялевічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 16.5.1993),
бел. вучоны ў галіне землеўпарадкавання. Праф. (1961). Скончыў БСГА (1931), у 1939—91 працаваў у ёй. Навук. працы па землеўпарадкаванні, картаграфіі і геадэзіі.
Тв.:
Землеустроительное картографирование зон деятельности МТС и административных районов. Горки, 1957;
Проблемы современного землеустройства. Мн., 1977 (у сааўт.).
Крыж і камень на ўшанаванне памяці ахвяр рэпрэсій уКурапатах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́РЫ,
у старажытнарымскай міфалогіі і рэлігіі божаствы — апекуны рым.грамадз. абшчыны ў цэлым, яе асобных абшчын, іх зямель і скрыжаванняў дарог, а пазней таксама і хатнія багі — душы продкаў кожнай рым. сям’і, што яе апекавалі. У іх гонар ствараліся алтары, у т. л. хатнія, і штогод наладжваліся святы. Сямейныя Л. лічыліся заступнікамі рабоў і вольнаадпушчанікаў, якія пераважна і абслугоўвалі іх культ у сем’ях сваіх гаспадароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАРЫНГАСПА́ЗМА [ад грэч. larynx (laryngos) гартань + спазма],
раптоўная сутаргавая спазма мускулатуры гартані, у выніку якой прасвет гартані закрываецца і ўзнікае інспіраторная задышка. Выклікаецца раздражненнем блукаючага нерва пры пападанні іншародных цел у прасвет гартані, валляку, пухлінах, у дзяцей таксама — доўгім плачам, смехам і інш. Пры Л. хворы задзірае галаву, шырока разяўляе рот, у цяжкіх выпадках — смерць ад асфіксіі. Неадкладны зварот па ўрачэбную дапамогу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНІ́Д (Leōnidas; 508 ці 507, Спарта — 480 да н.э.),
цар Спарты ў 488—480 да н.э.У час грэка-персідскіх войнаў узначаліў у 481 да н.э. аб’яднанае войска грэч. гарадоў супраць перс. цара Ксеркса I, які ўварваўся ў Грэцыю. Загінуў у бітве каля Фермапілаў, калі з невял. атрадам прыкрываў адыход асн. часткі грэч. войска. Уант. л-ры імя Л. — сімвал патрыятызму і воінскай доблесці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕПТАМАНА́ДЫ (Leptomonas або Herpetomonas),
род прасцейшых сям. трыпанасамід кл. жгуціканосцаў. Больш за 10 відаў. Паразіты жывёл і раслін. У жывёл паразітуюць у кішэчніку насякомых, чарвей, паўзуноў, крыві рыб, птушак, млекакормячых; у раслін — у млечным соку (малачаевыя, складанакветныя і інш.), вакуолях клетак, выклікаюць захворванне кафейнага дрэва — некроз флаэмы. Пераносчыкі — клапы.
Даўж. 15—30 мкм. Цела тонкае, верацёнападобнае. Жгуцік служыць для перамяшчэння і прымацавання да эпітэлію кішэчніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЗАЦЫ́М (ад лізіс + zymē закваска),
мурамідаза, фермент класа гідралаз; разбурае абалонку бактэрыяльнай клеткі (лізіс). Бялок, малекулярная маса каля 14 000, функцыянуе як антыбактэрыяльны бар’ер. Адкрыты ў 1922 А.Флемінгаму слізі з поласці носа. Выяўлены ў многіх тканках і вадкасцях чалавечага арганізма (храстках, селязёнцы, лейкацытах, слязах), у раслінах, бактэрыях і фагах, найб.у яечным бялку. Першы фермент, для якога ўстаноўлена трацічная структура. Прэпарат Л. выкарыстоўваюць у медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПЧЫК Міхаіл Яўстаф’евіч (н. 7.5. 1955, г. Глыбокае Віцебскай вобл.),
бел. баяніст. Засл. арт. Беларусі (1989). Скончыў Бел. кансерваторыю (1982). З 1980 уДзярж.акад.нар. аркестры Беларусі імя І.Жыновіча, з 1982 уДзярж.акад.нар. хоры Беларусі імя Г.Цітовіча, з 1993 уБел.дзярж. ансамблі нар. музыкі «Свята», з 1995 уДзярж. ансамблі танца Беларусі. Яго выкананню характэрны высокая тэхнічнасць, эмацыянальнасць, багацце нюансіроўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСНЕ́ЎСКІ Віктар Пятровіч (21.1.1908, в. Чарцёж Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 9.10.1987),
поўны кавалер ордэна Славы. УВял.Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір стралк. аддзялення мал. сяржант Л. вызначыўся: у 1943 пры ліквідацыі пашкоджання тэлефоннай лініі (Украіна), у 1944 пры фарсіраванні Зах. Буга і захопе варожай траншэі (Польшча), у 1945 пры прарыве абароны праціўніка каля г. Лебус (Германія). Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСКО́ЎСКІ Іосіф Тарасавіч (1.4.1901, в. Прудок Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 23.12.1946),
поўны кавалер ордэна. Славы. УВял.Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік абароны Каўказа, вызвалення Украіны, Малдовы, Берлінскай аперацыі. Камандзір аддзялення мінамётнай батарэі ст. сяржант Л. вызначыўся: 25.8.1944 у баі за с. Бозіены Катоўскага р-на Малдовы; на тэр. Германіі 4.2.1945 у баі за г. Кюстрын; 28.4—1.5.1945 у баях за Берлін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЭЛІРО́ЎКА (ад італьян. modellare ляпіць) у выяўленчым мастацтве, перадача аб’ёмна-пластычных і прасторавых уласцівасцей прадметнага асяроддзя сродкамі святлоценявых градацый (жывапіс, графіка) або адпаведнай пластыкай трохвымерных форм (скульптура) з мэтай ідэйна-вобразнай характарыстыкі прадмета, абагульнення, выяўлення і ўзмацнення істотнага і інш.У жывапісе ажыццяўляецца сродкамі колеру, перспектывы, святлаценю, у скульптуры — пластыкай пэўнага матэрыялу. У скульптуры М. — стварэнне твораў з мяккага пластычнага матэрыялу (гліна, пластылін, воск).