марская бітва паміж рас. і тур. эскадрамі 7.7.1770 у бухце Чэсма (Чэшме) у Хіяскім праліве Эгейскага м. ў рус.-тур. вайну 1768—74 (гл.Архіпелагскія экспедыцыі рускага флоту). Рас. эскадра (9 лінкораў, 3 фрэгаты, 1 бамбардзірскі карабель) пад камандаваннем А.Р.Арлова (фактычна камандаваў адм. Р.А.Спірыдаў) 5 ліп. атакавала каля Чэсмы тур. флот (16 лінкораў, 6 фрэгатаў, 6 шэбек, 13 галер, 32 галіёты; каманд. капудан-паша Хасанбей) і патапіла флагманскі тур. карабель (разам з ім узарваўся рас. лінкор «Яўстафій»). Тур. караблі спешна адплылі ў Чэсменскую бухту, дзе былі заблакіраваны. Ноччу 7 ліп. да ўваходу ў бухту падышоў рас. авангард на чале з контр-адм. С.К.Грэйгам (4 лінкоры, 2 фрэгаты, 1 бамбардзірскі карабель), уварваўся ў бухту і артыл. агнём знішчыў тур. флот (ацалелыя 1 лінкор і 5 галер трапілі ў палон). Туркі страцілі больш за 10 тыс.чал., расіяне — 11 чал. забітымі. У выніку гэтай перамогі рас.ВМФ запанаваў у Эгейскім м., а граф Арлоў атрымаў тытул Чэсменскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАВІНІ́ЗМ (франц. chauvinisme),
крайняя форма нацыяналізму, якая праяўляецца ў прапагандзе нац. і расавай выключнасці, распальванні нац. варожасці і суправаджаецца нац.дыскрымінацыяй. Тэрмін «Ш.» упершыню з’явіўся ў Францыі ў п’есе братоў І. і Т. Каньяр «Трохкаляровая кукарда» (1831), адзін з герояў якой навабранец Нікала Шавэн — фанатычны прыхільнік захопніцкіх паходаў Напалеона I. У Вялікабрытаніі ў 1870-яг. Ш. атрымаў назву джынгаізм. Адрозніваюць сацыял-шавінізм і вялікадзяржаўны Ш., звязаны звычайна з прыгнётам т.зв. «недзяржаўных», «нетытульных» нацый, «малых народаў» і нац. меншасцей, з агрэсіўнасцю і экспансіянізмам у адносінах да інш. народаў і краін. У аснове Ш. — перакананне яго прыхільнікаў у месіянскім прызначэнні асобных народаў, неабходнасці прывіцця інш. народам культуры і ладу жыцця свайго «выбранага» этнасу. У крайніх формах Ш. праявіўся ў ідэалогіі і палітыцы фашызму, жывіць сучасным расізм. Наяўнасць прапагандысцкіх праграм-«прыкрыццяў» камуфлюе Ш. пад прымальную для ўсіх сац. і культ.-асв. ідэалогію, антыгуманізм якой выяўляецца толькі на позняй стадыі масавых псіхозаў і насілля (нацысцкі рух і інш.). На ўзроўні канкрэтнай паліт. практыкі Ш. вядзе да генацыду (яўрэяў і цыганоў у фаш. Германіі, армян у Турцыі ў 1915—16 і г.д.), этн.дэпартацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́РЫЙ Валерый Пятровіч (н. 2.1.1947, г. Чэрвень Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (цяжкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1975). У 1980—82 і 1988—91 ст. трэнер БВА па цяжкай атлетыцы. У 1982—87 трэнер у складзе групы сав. войск у Германіі. У 1994—2001 трэнер нац. зборнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы, з 2001 трэнер Мінскай абл. школы вышэйшага спарт. майстэрства. Чэмпіён XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада), свету (1975, Масква; 1976, Манрэаль), Еўропы (1975, Масква; 1976, Берлін). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1980, Бялград), бронз. прызёр (1979, Сафія). Чэмпіён Еўропы сярод ветэранаў (1994, г. Шробенгаўзен, Германія). Чэмпіён VI i VII Спартакіяд народаў СССР (1975, Вільнюс; 1979, Ленінград). Пераможца першынства СССР сярод моладзі (1967, Талін), чэмпіён СССР (1971—79). Уладальнік Кубка СССР (1978, 1979). Пераможца міжнар. турніраў; «Кубак Балтыкі» (1969, 1972, 1978), «Кубак Дружбы» (1979). Выступаў у сярэдняй і ў 1-й паўцяжкай вагавых катэгорыях. Устанавіў 13 рэкордаў свету, 15 рэкордаў СССР (1971—79).
Літ.:
Катюшенко М. Легкий на подъем // Олимп-76. М., 1976;
Мясников А. Эта нелегкая тяжелая атлетика // Белорусские олимпийцы. Мн., 1978;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПІЦБЕ́РГЕН (Spitsbergen; стараж.-рус. назва Грумант, нарв.Свальбард),
архіпелаг у зах. частцы Паўн. Ледавітага ак.Пл. каля 62 тыс.км². Буйныя а-вы: уласна Ш. (Заходні Ш.), Паўн.-Усх. Зямля, Эдж, Баранца. Берагі парэзаны фіёрдамі. Рэльеф горны (выш. да 1712 м, г. Ньютан). Больш за 35,1 тыс.км² паверхні ўкрыта ледавікамі, пашырана шматгадовая мерзлата. У расл. покрыве — імхі, лішайнікі, карлікавая бяроза і вярба. Нац. паркі — Паўн.-Зах. Шпіцберген, Форлан; некалькі рэзерватаў, у т. л.Паўн.-Усх. Свальбард. Радовішчы каменнага вугалю. Адм. цэнтр — Лонгйір, порт — Барэнцбург.
Адкрыты экспедыцыяй 1596—97 галандскага мараплаўца В.Барэнца. У 17 ст. Ш. — арэна барацьбы за кітабойныя промыслы паміж Галандыяй і Англіяй. У выніку сутыкненняў паміж іх прамысл. флатамі (1618) паўн.ч. ўзбярэжжа Ш. замацавана за галандцамі (засн. тут паселішча Смерэнбург), а паўд. — за англічанамі, французамі, ганзейскімі гарадамі і інш. У 1765 і 1766 на Ш. арганізавана рас. экспедыцыя пад камандаваннем адмірала В.Я.Чычагова. Доўгі час Ш. быў нічыйнай тэрыторыяй. У 1822 тут засн. 1-янарв. зімоўка. Суверэнітэт Нарвегіі над Ш. устаноўлены міжнар. Парыжскім дагаворам 1920 (Шпіцбергенскі трактат; СССР далучыўся ў 1935), які адначасова аб’явіў Ш. нейтралізаванай тэрыторыяй У 1925 Нарвегія афіцыйна абвясціла Ш. часткай Нарв. каралеўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́МПЕТЭР (Schumpeter) Іозеф (8.2.1883, г. Тршэшць, Чэхія — 18.1.1950),
аўстрыйскі і амерыканскі эканаміст і сацыёлаг. Скончыў Венскі ун-т. У 1919—20 міністр фінансаў Аўстр. рэспублікі. З 1925 праф. Бонскага, з 1932 Гарвардскага ун-таў. Асн. працы: «Тэорыя эканамічнага развіцця» (1912), «Дзелавыя цыклы» (1939), «Капіталізм, сацыялізм і дэмакратыя» (1942). Эканам. аналіз грамадства спалучаў з сацыялагічным. Распрацаваў канцэпцыю эканам. дынамікі і цыклаў, дзе вырашальную ролю ў эканам. развіцці адводзіў прадпрымальніцтву, якое трактаваў як дзейнасць, што робіць стаўку на асабістую ініцыятыву. На аснове аналізу кругаабароту капіталу вылучыў асаблівую прадпрымальніцкую функцыю, якая заключаецца ў ажыццяўленні арганізац.-гасп. інавацыі, «новых камбінацыйных фактараў вытворчасці». Прадпрымальнікі, на яго думку, не ўтвараюць асобнай прафесіі ці класа, а адрозніваюцца толькі прадпрымальніцкай функцыяй, якая рэалізуецца з мэтай атрымання прыбытку. Вылучыў 3 мэтавыя моманты ў дзейнасці прадпрымальніка: патрэбнасць у панаванні, уладзе, уплыве; воля да перамогі, імкненне да поспеху ў барацьбе з сапернікамі і з самім сабой; радасць творчасці, якую дае самаст. вядзенне спраў. Сцвярджаў, што прадпрымальнік — асн. суб’ект, цэнтр.сац. механізм эканам. развіцця ў грамадстве рыначнага тыпу, але прыйшоў да высновы пра непазбежнасць паступовай трансфармацыі прыватнапрадпрымальніцкага капіталізму ў эканам. сістэму, развіццё якой будзе рэгулявацца і накіроўвацца дзяржавай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛА́М,
старажытная дзяржава ў 4—1-м тыс. да н.э. на У ад р. Тыгр, на паўд.-зах.тэр. сучаснага Ірана. Быў населены эламітамі, мова якіх, відаць, была роднаснай дравідыйскім ці каўказскім мовам. Сталіца — г. Сузы, найб. значныя вобласці — Барахшы, Сімашкі, Аншан. У эканоміцы Э. значную ролю адыгрывала земляробства з выкарыстаннем працы вольных абшчыннікаў, кліентаў і рабоў. У 2-й пал. 3-га тыс. да н.э. трапіў пад уладу Акада, у 23 ст. да н.э. пры цару Пузур-Іншушынаку вярнуў незалежнасць. У 23—22 ст. да н.э. пад уладай гуціяў і цароў III дынастыі Ура. У 2-м тыс. да н.э. перыяды заняпаду чаргаваліся з існаваннем моцнай цэнтралізаванай дзяржавы, якая дасягнула найб. магутнасці ў 13—12 ст. пры царах Унташ-Напірышы, Кітэн-Хутране і Шутрук-Нахунтэ. У 11—9 ст. да н.э. гісторыя Э. малавядома. У 8—7 ст. да н.э. ў саюзе з Вавілоніяй Э. вёў няўдалыя войны супраць Асірыі; канчаткова заняпаў у 7 ст. да н.э. У 6 ст. да н.э. падпарадкаваны Мідыяй, потым у складзе Ахеменідаў дзяржавы, дзе г. Сузы стаў адной з яго сталіц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ЎНУШАН, Яўнушанс (JaunuSans) Алфрэдс (н. 24.3.1919, Рыга), латышскі акцёр і рэжысёр. Нар.арт. Латвіі (1965). Нар.арт.СССР (1973). Скончыў Латв.ун-т (1941), драм. студыю Латв.т-ра драмы (1948), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы ў Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва (1963). З 1947 акцёр, з 1963 рэжысёр, у 1963—87 гал. рэжысёр Латв.т-ра драмы імя Упіта (цяпер Нац.т-р Латвіі). Адначасова выкладаў у Латв. кансерваторыі. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, выконвае трагічныя і камед. ролі: Рудзіс («Дні краўцоў у Сілмачах» Р.Блаўмана), Дон Карлас («Дон Карлас» Ф.Шылера), Карандышаў, Нарокаў («Беспасажніца», «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Мармеладаў («Злачынства і кара» Ф.Дастаеўскага) і інш. Паставіў спектаклі «Філумена Мартурана» Э.Дэ Філіпа (1958), «Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава (1960), «Вей, ветрык!» Я.Райніса (1968), «Качынае паляванне» А.Вампілава (1976), «Калі жанчыны мераюцца сіламі» Г.Брыгадэрэ (1989), «Радзіма» Г.Зудэрмана (1992), «Дом трох дачок» А.Вільнера і Х.Рэйхерда (1993; аперэта), «Напалеон I» Ф.Брукнера (1996), «Арфей спускаецца ў пекла» Т.Уільямса (1996), «Запрашэнне ў замак» Ж.Ануя (2000) і інш.
Літ.:
Dzene L. Mana versija par Alfrēdu Jaunuśanu. Riga, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АВІ́ЗЫ ГРОДЗЕ́НЬСКЕ»
(«Awizy grodzieńskie», «Гродзенскія весці»),
першы інфармацыйны бюлетэнь на Беларусі. Пачаў выдавацца ў 1678 у час пасяджэнняў у Гродне сеймаў Рэчы Паспалітай. Выходзіў на польск. мове. У Ягелонскай б-цы ў Кракаве захаваўся 1 нумар «А.г.» за 13.12.1698 (фармат 13,5×20 см, 1 аркуш, друк двухбаковы). У ім паведамляецца пра падзеі феад. вайны 1697—1702 у ВКЛ; пра тое, што кароль адправіў з Брэста ў Гродна свайго ўпаўнаважанага, які 21.11.1698 склікаў сенатараў на раду, дзе яны абмеркавалі пазіцыю магнацкага роду Сапегаў, што проціпаставілі сябе інш. шляхце ВКЛ, а кароль праз сваіх пасланцоў і ўплывовых асоб жадаў загладзіць гэту справу. Паведамляецца таксама, што ў час паспалітага рушэння шляхты віцебскі кашталян М.Коцел стаў з войскам пад мяст. Жалудок, а харунжы ВКЛ Р.А.Агінскі — пад в. Стаклішкі; супраць яго былі гатовы выступіць некалькі харугваў з Троцкага ваяв.; што 21.11.1698 арганізавана ген. кола войска ВКЛ, з якога пасланы дэлегаты да караля, каб засведчыць сваё вернападданства. Паведамляецца, што ням. войска (саксонскія атрады караля) падышло да Гродна і затрымаецца там на зіму. Таксама выкладзены інш. падзеі. Невядома, да якога года выдаваўся, колькі нумароў «А.г.» выйшла ў свет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ Міхаіл Міхайлавіч (н. 1.3.1938, в. Буда-Петрыцкая Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (2003), праф. (1994). Скончыў Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1966). З 1961 у Аддзеле фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АНБССР, Бел.політэхн. ін-це. У 1969—93 і з 1994 у Бел.эканам. ун-це (у 1988—93 заг. кафедры), адначасова ў 1992—93 дырэктар навук. цэнтра нац. рахункаводства пры Бел.эканам. ун-це. У 1980—83 ва ун-це імя Эдуарду Мандлане (Нар.Рэсп. Мазамбік). У 1993—94 дырэктар НДІ статыстыкі пры Дзяржкамстаце Беларусі. Навук. працы па статыст. мадэліраванні і аналізе патокаў даходаў і расходаў у сістэме даных нац. рахункаў, цыклічных ваганняў мікраэканам. паказчыкаў, эфектыўнасці выкарыстаных рэсурсаў вытворчасці.
Тв.:
Введение в систему национальных счетов. Мн., 1995;
Общая теория статистики. Практикум. Мн., 1996 (у сааўт.);
Макроэкономическая статистика. Мн., 1996 (разам з І.Я.Цеслюком);
Макроэкономические закономерности циклообразования, стабилизации и равновесного развития рыночных процессов: Методология стат. моделирования и анализа. Мн., 2000;
Моделирование и анализ малых циклических колебаний валового внутреннего продукта // Науч. тр. БГЭУ: Юбил. вып.Мн., 2003. Т. 1.