ПАРМО́Н Валянцін Мікалаевіч (н. 18.4.1948, г. Брандэнбург, Германія),
расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1997, чл.-кар. 1991). Беларус. Скончыў Маскоўскі фіз.-тэхн.ін-т (1972). З 1977 у Ін-це каталізу Сібірскага аддз.Рас.АН (з 1985 нам. дырэктара, з 1995 дырэктар), адначасова з 1978 у Новасібірскім ун-це (з 1989 праф.). Навук. працы пахім. кінетыцы і каталізе, фота- і радыяцыйнай хіміі. Распрацаваў тэорыю спектраў электроннага парамагн. рэзанансу стабільных бірадыкалаў, навук. асновы фотакаталітычных метадаў пераўтварэння сонечнай энергіі ў хім., радыяцыйна-тэрмічнага каталізу (новы кірунак у радыяцыйным каталізе). Пад яго кіраўніцтвам створаны першыя ў Расіі сонечныя каталітычныя рэактары, каталізатары на аснове аксідаў урану, якія спалучаюць функцыі ядз. паліва і каталізатараў для акумуляцый хім. энергіі.
Тв.:
Стабильные бирадикалы. М., 1980 (разам з А.І.Какорыным, Г.М.Жыдаміравым);
Фотокаталитическое преобразование солнечной энергии. Ч. 2. Молекулярные системы для разложения воды. Новосибирск, 1985 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЦЯРБУ́РГСКІ ГУРТО́К МО́ЛАДЗІ ПО́ЛЬСКА-ЛІТО́ЎСКА-БЕЛАРУ́СКАЙ І МАЛАРУ́СКАЙ (Kolo młodzieży polskiej),
маладзёжная арг-цыя выхадцаў з Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны ў С.-Пецярбургу ў 1889—93. Аб’ядноўвала пераважна студэнтаў тэхнал. ін-та; усяго каля 25 чал., з якіх выбіраліся старшыня і касір. Старшынямі ў розны час былі К.Дабкевіч, І.Вілейшыс, М.Дамашэвіч, зкрас. 1893 бел. паэт-дэмакрат А.Гурыновіч. У сваёй працы гурток эвалюцыяніраваў ад легальнай асветніцкай дзейнасці сярод рабочых да паліт. дзейнасці (прапаганда ў рабочых гуртках рэв. ідэй, кантакты зс.-д. арг-цыямі, спробы наладзіць сувязь з групай «Вызваленне працы», захады па набыцці рэв. л-ры і інш.). Спыніў існаванне пасля арышту, пачынаючы зчэрв. 1893, актыву. 3 чал. адміністрацыйна прыгавораны (без суда) да турэмнага зняволення; Гурыновіч у час папярэдняга зняволення цяжка захварэў і быў адпраўлены пад нагляд паліцыі ў фальварак бацькоў (Віленская губ.), дзе неўзабаве памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛА́Х-АД-ДЗІН, Саладзін,
Юсуф ібн Айюб (1138—4.3.1193), султан Егіпта [1171—93]. Курд па паходжанні. Быў спачатку на службе сірыйскага султана Нур-ад-дзіна, у 1164—68 удзельнік паходаў у Егіпет. З 1169 візір — фактычны правіцель Егіпта пры намінальнай уладзе халіфа з дынастыі Фатымідаў. Пасля смерці апошняга з Фатымідаў абвясціў сябе султанам Егіпта. У 1174 падпарадкаваў сабе Сірыю і некат. раёны Ірака. У 1187 пачаў вайну супраць дзяржаў крыжаносцаў на Б. Усходзе, разбіў іх войскі 3—4.7.1187 у бітве пры Хіціне. 2.10.1187 заняў Іерусалім, што выклікала 3-і крыжовы паход (1189—92, гл. ў арт.Крыжовыя паходы). Вёў вайну з войскам крыжаносцаў на чале зангл. каралём Рычардам I. Пасля паражэння свайго войска пры Арсуфе ў вер. 1191 заключыў з Рычардам мірны дагавор, паводле якога захаваў б.ч. сваіх заваяванняў, у т. л. Іерусалім. У зах.-еўрап. л-ры вобраз С. часта ўжываўся як прыклад высакароднасці і дабрадзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМО́ЙЛАЎ Уладзімір Якаўлевіч (15.3.1924, г. Адэса, Украіна — 8.9.1999),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Адэскае тэатр. вучылішча (1948). На сцэне з 1949. З 1969 у Маскоўскім т-ры імя У.Маякоўскага, з 1994 — у т-ры імя М.Гогаля. Ролі драм. плана: Ермалаеў («Ляцяць пералётныя птушкі» А.Галіна, 1986) і інш.З 1959 здымаўся ў кіно: «Сакратар абкома» (1964), «Дваццаць шэсць бакінскіх камісараў» (1966), «Вяселле ў Малінаўцы» (1968), «Зімародак» (1972), «Прэмія» (1974, Дзярж. прэмія СССР 1976), «Любоў зямная» (1975), «Лёс» (1978), «Сібірыяда» (1979), «Бацькі і дзеці» (1983, Дзярж. прэмія СССР 1986), «Серафім Палубес і іншыя жыхары зямлі» (1984), «Візіт да Мінатаўра» (1987), «Працэс» (1989), «...Па мянушцы «Звер» (1990), «Клан» (1991), «Правінцыяльны бенефіс» (1993), «Бульварны раман» (1994) і інш. Адна зцэнтр. тэм творчасці С. — тэма пазнання героем ісціны праз напружаную барацьбу з самім сабой. Дзярж. прэмія Расіі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КІН Уладзімір Мікалаевіч (н. 29.4.1938, г. Старая Руса Наўгародскай вобл., Расія),
бел. фізік. Д-ртэхн.н. (1976). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1962). З 1962 у Ін-це цеплафізікі Сіб.аддз.АНСССР. З 1979 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі (з 1981 заг. лабараторыі, у 1988—92 дырэктар). З 1992 у Ін-це праблем энергетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па цеплафізіцы, гідрадынаміцы віхравых ядз. рэактараў, радыяцыйнай хіміі. Адкрыў наяўнасць 2 устойлівых станаў дысперсных вярчальных сістэм у ядз. рэактарах ракетных рухавікоў, тарпед і інш. (1979). Распрацаваў спосаб і абсталяванне для драбнення цвёрдых рэчываў (алмаз, драўніна, збожжа і інш.).
Тв.:
Критерий термомеханической устойчивости тепловыделяющих аппаратов (разам з В.П.Коласам) // Докл.АНБССР. 1981. Т. 25, № 8;
Влияние радиации на синтез канцерогенов в организме человека (разам з Л.М.Жыгуновай) // Конверсия научных исследований в Беларуси... Мн., 1999. Ч. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТАСЛА́Ў ІВА́НАВІЧ (? — 29.4.1386),
вялікі князь смаленскі з 1358. Сын вял.кн. смаленскага Івана Аляксандравіча. Праводзіў палітыку па захаванні незалежнасці Смаленскага княства. Спрабаваў вярнуць захопленыя вял.кн.Альгердам паволжскія землі (паход 1358 на р. Белая), але ў выніку страціў Мсціслаў з Пасожжам (1359). Дружына С.І. ў 1368 і 1370 прымала ўдзел у паходах Альгерда на Маскву 1368—72. За парушэнне дагавора з Масквой у 1368 С.І. быў адлучаны мітрапалітам Алексіем ад царквы, што пацвердзіў у 1370 канстанцінопальскі патрыярх. У 1375 заключыў саюзны дагавор з Масквой і ўдзельнічаў у паходзе супраць Цверы. У 1386 разам зАндрэем Альгердавічам пачаў барацьбу супраць Вільні і спрабаваў вярнуць захопленыя ВКЛпаўн.-зах. воласці Смаленскага княства. Пасля няўдалай аблогі Віцебска і Оршы спрабаваў узяць Мсціслаў. 29 крас. пад сценамі горада адбылася бітва з падышоўшым войскам ВКЛ, у якой С.І. быў разбіты (гл.Мсціслаўская бітва 1386).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РНАН (Cernan) Юджын (н. 14.3.1934, г. Чыкага, ЗША),
касманаўт ЗША. Капітан 1-га рангу ВМС ЗША (з 1976 у адстаўцы). Магістр навук паавіяц. тэхніцы. Скончыў ун-т Перд’ю (г. Лафеет, штат Індыяна; 1956), ваенна-марскую школу (г. Мантэрэй, штат Каліфорнія; 1961). З 1963 у групе касманаўтаў НАСА. 3—6.6.1966 з Т.Стафардам здзейсніў палёт (з выхадам у адкрыты космас) на касм. караблі (КК) «Джэміні-9» (як 2-і пілот); 18—26.5.1969 з Стафардам і Дж.Янгам — аблёт Месяца як пілот месяцавай кабіны КК «Апалон-10»; 7—19.12.1972 з Х.Шмітам і Р.Эвансам — палёт на Месяц як камандзір КК «Апалон-17» (на Месяцы прабыў 75 гадз, 3 выхады на паверхню Месяца агульнай працягласцю 22,1 гадз). У космасе правёў 23,6 сут, у т. л. ў адкрытым космасе 24,2 гадз. Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі» (2), «За надзвычайныя заслугі». Залаты медаль «Космас» (ФАІ).
літоўскі паліт. і дзярж. дзеяч, публіцыст. Юрыст. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1902). У 1902—07 чл.Літ.дэмакр. партыі. У 1905—15 і 1923—24 рэдагаваў шэраг газет і часопіс. З 24.9.1917 да 4.4.1919 старшыня Літоўскай тарыбы. У крас. 1919—чэрв. 1920 часовы прэзідэнт Літвы. У 1921 узначальваў дэлегацыю Літвы на перагаворах у Рызе па ўрэгуляванні літ.-лат. памежнага канфлікту. У 1923—26 выкладаў у Каўнаскім ун-це (з 1926 дацэнт). У 1924—40 лідэр партыі таўцінінкаў (Саюза літ. таўцінінкаў; з 1926 кіруючая партыя). Пасля ваен.-дзярж. перавароту 17.12.1926 з 19.12.1926 да 15.6.1940 зноў прэзідэнт Літ. Рэспублікі. Устанавіў у краіне аўтарытарны рэжым на ўзор фаш. Італіі. З уводам сав. войск у Літву 15.6.1940 эмігрыраваў у Германію; зсак. 1941 жыў у ЗША, дзе і памёр.
Тв.:
Antano Smetonos korespondencija, 1940—1944. Kaunas, 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УКРА́ІНЕЦ Паўла Пятроўна (н. 26.9.1933, в. Харомск Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. гісторык, паліто лаг, сацыёлаг і журналіст. Д-ргіст.н. (1986), праф. (1987). Скончыла Мінскую вышэйшую парт. школу (1964), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1971). З 1951 на журналісцкай, з 1957 на камсамольскай і парт. рабоце. З 1971 у апараце ЦККПБ, з 1979 нам.заг. аддзела культуры. З 1987 заг. кафедры Мінскай вышэйшай парт. школы. З 1991 у БДУ. Навук. працы па праблемах сац. кіравання, паліталогіі, культ. будаўніцтва, новых тэхналогій у менеджменце, тэорыі і арганізацыі сац. работы.
Тв.:
Социально-культурный комплекс: Опыт, проблемы. М., 1983;
Начала социальной работы. Мн., 2001 (у сааўт.);
Менеджмент: Новые технологии. Мн., 2001;
Гражданское общество в Республике Беларусь: Проект и реальность // Социологическая наука и современность. Мн., 2002;
Политология в вопросах и ответах. Мн., 2002;
Теория и организация социальной работы. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВА́РЦЭ Браніслаў (7.10.1834, Лакрыст каля г. Дынан, Францыя — 18.2.1904),
дзеяч рэв. руху на Беларусі і ў Польшчы ў 1860-я г. Скончыў інж. школу ў Парыжы (1855). З 1860 інжынер на буд-ве Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі, вёў рэв. прапаганду сярод сялян Гродзенскай губ., стварыў Беластоцкую рэв. арг-цыю і кіраваў ёй. Прыхільнік апоры паўстання на нар. масы, на рэв. саюз зрус. і інш. народамі. Арганізаваў выданне агітац. л-ры на бел. мове («Гутарка старога дзеда» і інш.). Зліп. 1862 чл.Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшавепа падрыхтоўцы паўстання, адзін з лідэраў «чырвоных». Выступаў супраць «сепаратызму» К.Каліноўскага. 23.12.1862 арыштаваны і зняволены ў Шлісельбургскую крэпасць, потым высланы ў Сібір, дзе супрацоўнічаў з нарадавольцамі. З 1891 у Галіцыі, перакладаў на польск. мову творы М.Някрасава, А.Пушкіна. Аўтар успамінаў «Сем гадоў у Шлісельбургу» (1893) і інш.