у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын Строфія, цара Факіды (у Сярэдняй Грэцыі), у доме якога выхоўваўся выратаваны пасля забойства Агамемнана яго малалетні сын Арэст. У стараж. афінскіх трагедыях (Эўрыпіда і інш.) П. выступае як верны, самаахвярны сябар і спадарожнік Арэста ў яго шматлікіх прыгодах і выпрабаваннях. Імя П. ў спалучэнні з імем Арэста стала сімвалам вернага, адданага сяброўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЧО́Ў Анатоль Аляксандравіч (18.8.1916, чыг. ст. Фалёнкі Кіраўскай вобл., Расія — 22.11.1999),
бел. флейтыст. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Бел. кансерваторыю (1950). У 1937—43 артыст аркестра Свярдлоўскага т-ра оперы і балета, у 1944—72 — Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова выкладаў у Мінскім муз. вучылішчы імя Глінкі, з 1970 у муз. школах Мінска; вёў канцэртную дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРЖЫНА́ Нона Андрэеўна (н. 17.10.1937, г. Днепрапятроўск, Украіна),
украінская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт.СССР (1976). Скончыла Харкаўскі ін-т мастацтваў (1964). З 1963 салістка Харкаўскага, з 1974 — Днепрапятроўскага т-раў оперы і балета. Сярод партый: Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Аксіння («Ціхі Дон» І.Дзяржынскага), Саламія («Багдан Хмяльніцкі» К.Данькевіча). Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫНДАЛІЗА́ЦЫЯ,
спосаб знішчэння мікробаў і іх спор у пэўным аб’ёме. Выкарыстоўваецца пераважна для стэрылізацыі вадкасцей і харч. прадуктаў. Ажыццяўляецца шматразовай апрацоўкай парай звычайна пры т-ры 55—56 °C. У прамежках паміж награваннямі аб’екты (рэчывы) вытрымліваюць ва ўмовах, якія садзейнічаюць прарошчванню спораў. Тэрмін ад імяангл. вучонага Дж.Тындаля, які распрацаваў гэты спосаб. Гл. таксама Пастэрызацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРСУЛІ́НКІ,
манашкі жаночага каталіцкага ордэна, засн. ў Італіі ў 1535 і названага ў імя святой пакутніцы Урсулы, якая лічыцца заступніцай навуч. устаноў. Займаюцца выхаваннем дзяўчат і працуюць у шпіталях. Ордэн мае свае арг-цыі ў многіх краінах Зах. Еўропы і Амерыкі. У канцы 18 ст. ў перыяд Вял.франц. рэвалюцыі ордэн быў закрыты ў Францыі, адноўлены Напалеонам I.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХЕ́ВІЧ Валянцін Паўлавіч (н. 2.8.1949, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. флейтыст. Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыў Бел. кансерваторыю (1973, кл. С.Сізко), у 1981—82 выкладаў у ёй. З 1973 саліст Дзярж.акад.сімф. аркестра Беларусі, адначасова ў 1984—91 — квінтэта духавых інструментаў Бел., філармоніі. У 1999—2002 выкладчык Мінскага муз. вучылішча імя Глінкі. Вядзе канцэртную дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНІ́ЦКАЯ Тамара Арцёмаўна (н. 16.9.1941, г. Краснадар, Расія),
бел. піяністка, педагог. Засл. дз. культ. Беларусі (1999). Скончыла Бел. кансерваторыю (1970). З 1970 выкладчык муз. школы, заг.навуч. часткі, з 1976 дырэктар муз. школы імя Я.Глебава ў Мінску. Прапагандуе бел.муз. мастацтва. Аўтар метадычных распрацовак і артыкулаў па праблемах муз. педагогікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Атрад мясцовай самаабароны в. Колкі Клецкага р-на (партыз. брыгада 18-я імя М. В. Фрунзе) 8/142
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЛЕЛЬС Эміль Рыгоравіч (19.10.1916, г. Адэса, Украіна — 14.10.1985),
расійскі піяніст, педагог. Нар.арт.СССР (1954). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Адэскую кансерваторыю (1935). Удасканальваўся ў Школе вышэйшага майстэрства пры Маскоўскай кансерваторыі ў Г.Нейгаўза (1935—38). З 1938 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1952 праф.). Выступаў як саліст (з 1929) і ансамбліст. Адзін з найб. вядомых піяністаў сучаснасці. Дасканаласць і глыбіня прачытання вылучалі яго выкананне твораў Л.Бетховена, Ф.Шуберта, Р.Шумана, І.Брамса, Ф.Ліста, С.Рахманінава, С.Пракоф’ева. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1-я прэмія, 1933), Міжнар. конкурсу піяністаў імя Э.Ізаі (Брусель, 1-я прэмія, 1938), Міжнар. конкурсу піяністаў (Вена, 2-я прэмія, 1936). Ганаровы чл. Лонданскай каралеўскай акадэміі музыкі (1969), Муз. акадэміі імя Ф.Ліста (Будапешт, 1970), Нац. акадэміі «Санта-Чэчылія» (Рым, 1980). Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1962.
Літ.:
Дельсон В. Эмиль Гилельс. М., 1959;
Хентова С. Эмиль Гилельс. 2 изд. М., 1967;
Цыпин Г.М. Портреты советских пианистов. 2 изд. М., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала са жн. 1941 да ліп. 1944 у Гродне. Складалася з 6 груп (60 чал.): б. ваеннаслужачых і сав. работнікаў (кіраўнік М.А.Волкаў), рабочых мясакамбіната (В.Д.Разанаў), рабочых з-да па рамонце аўтамаб. тэхнікі (С.П.Лямаў), 3 групы чыгуначнікаў лакаматыўнага дэпо (Н.Н.Багатыроў, С.П.Панасюк, Г.І.Святлічны). Падполле працавала ў цесным кантакце з партызанамі брыгад імя Ленінскага камсамола Баранавіцкай, імя К.Каліноўскага Беластоцкай абл., са спецгрупамі Чырв. Арміі. Падпольшчыкі здабывалі і перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы, медыкаменты, перавязачныя сродкі, адзенне, разведданыя аб праціўніку і варожай агентуры, распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі і газеты. Падпольшчыкі групы Лямава вывелі са строю каля 150 машын, шмат абсталявання аўтарамонтных майстэрняў, групы Панасюка знішчылі воданапорную калонку на ст. Гродна; большасць «адрамантаваных» групай чыгуначнікаў паравозаў хутка выходзіла са строю, закладзеныя імі ў тэндэры толавыя шашкі, замаскіраваныя пад вугаль, вывелі са строю каля 20 паравозаў, падарваны таксама 2 эшалоны, учынена крушэнне 2 сустрэчных цягнікоў на ст. Гродна і інш.