СЕЙТВАЛІ́ЕЎ Сейтнафе (29.5.1919, в. Таў-Кіпчак Белагорскага р-на, Крым, Украіна — 13.3.1983),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1941. Разлік гарматы знішчальнай процітанк. батарэі на чале са старшым сяржантам С. вызначыўся ў 1944 пры вызваленні г. Жлобін і ў баі каля г.п. Мар’іна Горка, дзе адбіў некалькі контратак ворага.

т. 14, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМАЛЯЧКО́Ў Фядосій Арцёмавіч (1923, в. Падгор’е Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 15.1.1942),

Герой Сав. Саюза (1942). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 у дывізіі нар. апалчэння Ленінграда, снайпер на Ленінградскім фронце. Знішчыў 125 гітлераўцаў, падрыхтаваў 10 снайпераў. Загінуў у баі. У в. Вараніно Быхаўскага р-на, на радзіме і ў С.-Пецярбургу С. пастаўлены помнікі.

Ф.А.Смалячкоў.

т. 15, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАРЫ́К,

возера ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., на левабярэжнай пойме р. Прыпяць, за 13 км на У ад г. Петрыкаў. Пл. 0,4 км², даўж. 3,3 км, найб. шыр. 150 м, даўж. берагавой лініі 6,7 км. Катлавіна старычнага тыпу. Схілы выш. 4—5 м, на З і Пн пад хмызняком, на У разараныя. Злучана пратокай з р. Прыпяць.

т. 15, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАЎБУ́НКА,

рака ў Гомельскай вобл. Беларусі і Бранскай вобл. Расіі, левы прыток р. Беседзь (бас. р. Дняпро). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 192 км². Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Стаўбунка ў Бранскай вобл., вусце каля в. Жалезнікі Веткаўскага р-на. Рэчышча на працягу 17,3 км (ад мяжы з Расіяй да в. Стаўбун Веткаўскага р-на) каналізаванае.

т. 15, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СХІЛЕ́ННЕ МАГНІ́ТНАЕ,

вугал паміж геагр. і магн. мерыдыянамі ў пэўным пункце зямной паверхні. Бывае ўсходняе (дадатнае), калі паўн. канец магн. стрэлкі адхілены на У ад геагр. мерыдыяна, і заходняе (адмоўнае) — калі на З. Улічваецца пры дакладным арыентаванні на мясцовасці па компасе ці бусолі. На Беларусі С.м. ўсходняе да 5°. Гл. таксама Магнітнае поле Зямлі, Зямны магнетызм, Нахіленне магнітнае.

т. 15, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРАПЛО́, трапушка,

прылада для ачышчэння (трапання) ільнянога ці канаплянага валакна ад кастрыцы. Уяўляе сабой тонкую дошчачку шыр. 6—8 см, даўж. 40—45 см. На тэр. ўсх. славян Т. вядома з 7 ст. На Беларусі бытавалі 2 асн. тыпы Т. — мечападобнае (пашырана на ПдЗ і ў цэнтр. раёнах) і лапатападобнае (на Пн і У).

Трапло: мечападобнае (уверсе) і лапатападобнае.

т. 15, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЭ́ЛЬМАН,

вёска ў Малейкаўскім с/с Брагінскага р-на Гомельскай вобл., на правым беразе р. Брагінка, на аўтадарозе Брагін—Холмеч. Да 1934 наз. Двор Гарадзішча. Цэнтр калгаса. За 4 км на ПнУ ад г.п. Брагін, 115 км ад Гомеля, 25 км ад чыг. ст. Хойнікі. 165 ж., 58 двароў (2002). Помнік архітэктуры — парк (канец 18 ст.).

т. 16, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАДЖА́Р, Аманскія горы,

на У Аравійскага п-ва, пераважна на тэр. Амана. Даўж. каля 600 км. Выш. да 3353 м (г. Шам у масіве Эль-Ахдар). Складзены пераважна з вапнякоў, базальтаў, серпенцінітаў. На З — пустыні і апустыненыя саванны, на У — участкі мусонных трапічных лясоў і высакагорныя лугі. У аазісах пасевы пшаніцы, кукурузы, плантацыі бананаў, фінікавай пальмы. Рэзерват Вадзі-Серын.

т. 16, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАЛКІДЫКІ́ (Chalkidikē),

Халкідонскі паўвостраў. На ПнУ Грэцыі. Выступае ў Эгейскае м. на 120 км трыма п-авамі: Касандра, Сітанья і Аян-Орас (Афон). Рэльеф горны, выш. да 2033 м (г. Афон). Міжземнаморскія хмызнякі і горныя лясы. На ПнЗ — г. Салонікі. На г. Афон у скалах комплекс з 20 мужчынскіх манастыроў, уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.

т. 16, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧА́МБАЛ,

рака ў Індыі, правы прыток р. Джамна. Даўж. 830 км, пл. бас. 135 тыс. км². Вытокі на Пн Дэканскага пласкагор’я, у гарах Віндх’я, перасякае плато Малва; ніжняе цячэнне на Інда-Гангскай раўніне. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 600 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння; буйное вадасховішча каля г. Рампур. ГЭС. Суднаходная на асобных участках. На Ч. — г. Кота.

т. 17, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)