ЧА́МБАЛ,
рака ў Індыі, правы прыток р. Джамна. Даўж. 830 км, пл. бас. 135 тыс. км². Вытокі на Пн Дэканскага пласкагор’я, у гарах Віндх’я, перасякае плато Малва; ніжняе цячэнне на Інда-Гангскай раўніне. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 600 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння; буйное вадасховішча каля г. Рампур. ГЭС. Суднаходная на асобных участках. На Ч. — г. Кота.
т. 17, с. 214
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)