ПУМІПО́Н АДУЛЬЯДЭ́Т, Рама IX (н. 5.12.1927, г. Кеймбрыдж, штат Масачусетс, ЗША),
кароль Тайланда. Сын аднаго з прынцаў з каралеўскай дынастыі Чакры. Да 1945 жыў з бацькамі ў ЗША і Швецыі. У 1946 заняў прастол Тайланда пасля смерці свайго старэйшага брата. У 1950 каранаваўся каралём пад імем Рама IX. Прымае актыўны ўдзел у паліт. жыцці краіны, прыхільнік мадэрнізацыі на зах. ўзор, шмат зрабіў для ажыццяўлення рэформ, якія спрыялі хуткаму эканам. росту Тайланда і ўсталяванню ліберальнага парламенцкага рэжыму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКВАЛА́НГ (ад аква... + англ. lung лёгкае),
аўтаномны апарат, з дапамогай якога чалавек дыхае пад вадой. Вынайдзены французамі Ж.І.Кусто і Э.Ганьянам (1943). Складаецца з балонаў са сціснутым паветрам (да 200 ат), аўтамата, што рэгулюе выдыханне і паступленне паветра адпаведна ціску навакольнага асяроддзя і інш. элементаў. У комплексе з маскай, гідракамбінезонам, ластамі і інш. выкарыстоўваецца ў падводным спорце і паляванні, у даследаваннях, выратавальнай службе.
Акваланг: 1 — маска з загубнікам; 2 — дыхальны апарат; 3 — балоны са сціснутым паветрам; 4 — рамяні мацавання.
нямецкі хімік-арганік. Вучыўся ў Марбургскім ун-це (1920—26), дзе і працаваў. З 1932 выкладаў у розных ун-тах Германіі (з 1944 праф.). Навук. працы па хіміі фосфарарган. злучэнняў. Адкрыў рэакцыю пераўтварэння эфіраў у спірты пад уздзеяннем феніллітыю (перагрупоўка В., 1942), рэакцыю атрымання алефінаў узаемадзеяннем карбанільных злучэнняў (альдэгідаў, кетонаў і інш.) з алкілідэнфасфаранамі (рэакцыя В., 1954), рэакцыю далучэння фасфінметылідэнаў да альдэгідаў і кетонаў па падвоенай вугляродкіслароднай сувязі (1954). Нобелеўская прэмія 1979 (разам з Г.Браўнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ВАДу логіцы,
разважанне, у ходзе якога з зыходных суджэнняў (выказванняў), пасылак ці прадпасылак выводзіцца заключэнне — суджэнне, што лагічна з іх вынікае. Вывад можа быць непасрэдны і ўскосны, дакладны і гіпатэтычны. У сімвалічнай логіцы вывад вызначаецца больш строга — як паслядоўнасць выказванняў ці формул, што складаецца з аксіём, пасылак і раней даказаных формул (тэарэм). У матэматычнай логіцыпад вывадам разумеюць паслядоўнасці формул, дзе кожная з’яўляецца або зыходнай формулай, або аксіёмай, або вынікам, атрыманым паводле правіл логікі з папярэдніх формул. Гл.Дэдукцыя, Індукцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭПАРДЗЬЁ (Depardieu) Жэрар Ксаўе (н. 27.12.1948, г. Шатару, Францыя),
французскі кінаакцёр. Скончыў курсы драм. мастацтва Ш.Дзюлена і Школу драм. мастацтва Ж.Л.Кашэ. У 1969—73 у аматарскай групе «Кафэ дэ ла гар». З 1968 у т-ры «Шаё». З 1966 у кіно. Пачынаў з роляў праставатых і цынічных хлопцаў, потым праявіў сябе як майстар псіхал. партрэта. У фільмах «Дваццатае стагоддзе», «Жанчына з Ганга», «Суседка», «Апошняе метро», «Дантон», «Пад сонцам Сатаны», «Сірано дэ Бержэрак» і інш. раскрывае складанае ўнутр. жыццё сваіх герояў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ХАРАЎ Фёдар Якаўлевіч (18.3.1924, г. Добруш Гомельскай вобл. — 20.5.1946),
удзельнік партыз. руху ў Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Зпач. акупацыі г. Добруша ням. фашыстамі арганізоўваў збор узбраення для партызан, праводзіў дыверсіі на чыгунцы Гомель—Бранск. Зліп. 1943 у партыз. атрадзе Добрушскай партыз. брыгады імя Сталіна. Са жн. ўзначальваў падрыўную групу, якая пусціла пад адхон 24 эшалоны з жывой сілай і тэхнікай ворага. Пасля вызвалення Добруша зкастр. 1943 удзельнічаў у размініраванні тэрыторыі, загінуў ад разрыву снарада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГКАВЫ́ АЎТАМАБІ́ЛЬ,
аўтамабіль, прызначаны для перавозкі людзей (умяшчальнасць да 8 чал.) і багажу. Выпускаюцца з закрытымі кузавамі (седан, лімузін, купэ, універсал) і кузавамі з адкідным верхам (кабрыялет, ландо, фаэтон). Найб. пашыраныя 4—5-месныя Л.а. з закрытымі кузавамі. У залежнасці ад рабочага аб’ёму рухавіка, масы аўтамабіля, яго прызначэння, камфартабельнасці і інш. Л.а. падзяляюць на класы і групы, напр., мікралітражныя, малалітражныя. На Беларусі серыйная вытв-сць Л.а. пачата ў 1997 на з-дзе «Форд-Юніён» пад Мінскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКУ́ЕЎ Рыгор Аркадзевіч (23.12.1917, в. Паташаўка Архангельскай вобл., Расія — 9.10.1995),
удзельнік партыз. руху ў Палескай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, зчэрв. 1942 у партызанах, камандзір падрыўной групы, са жн. 1943 дыверсійнага атрада 125-й Капаткевіцкай партыз. брыгады. На чале з ім партызаны пусцілі пад адхон 55 варожых эшалонаў, з іх асабіста Т. — 19. Да 1980 на кіруючай рабоце ў спарт. т-ве «Спартак».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПЕ́ТНЫ Павел Іванавіч (1913, в. Гдзень Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 13.7.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Слуцкае ваен. пяхотнае вучылішча (1939). У Чырв. Арміі з 1935. У Вял.Айч. вайну зліп. 1941 на фронце. Камандзір узвода бранябойшчыкаў ст. лейтэнант Ш. вызначыўся ў Курскай бітве 1943: 12—13 ліп. ў баі за вышыню каля в. Паляжаеў Белгародскай вобл.з процітанк. ружжа падбіў 6 танкаў ворага; калі скончыліся боепрыпасы, з процітанк. гранатамі кінуўся пад варожы танк, падарваў яго і сябе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮШКЕ́ВІЧ Васіль Аляксандравіч (16.2.1897, Вільнюс — 15.3.1951),
генерал-палкоўнік (1945). Скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага начсаставу пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1926, 1928). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік 1-й сусв., грамадз. 1918—22, у Іспаніі 1936—39 войнаў. У Вял.Айч. вайну зчэрв. 1941 на Зах., Калінінскім, Паўн.-Зах., 2-м Прыбалт. франтах: камандзір корпуса, арміі; удзельнік абароны Мінска, бітвы пад Масквой. У 1944—50 камандуючы ваен. акругамі. Дэп. Вярх. СаветаСССРз 1946.