ШПЕ́ТНЫ Павел Іванавіч (1913, в. Гдзень Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 13.7.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Слуцкае ваен. пяхотнае вучылішча (1939). У Чырв. Арміі з 1935. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на фронце. Камандзір узвода бранябойшчыкаў ст. лейтэнант Ш. вызначыўся ў Курскай бітве 1943: 12—13 ліп. ў баі за вышыню каля в. Паляжаеў Белгародскай вобл. з процітанк. ружжа падбіў 6 танкаў ворага; калі скончыліся боепрыпасы, з процітанк. гранатамі кінуўся пад варожы танк, падарваў яго і сябе.