МАРТЫ́НАЎ (Уладзімір Кірылавіч) (17.3.1919, с. Дальнавідава Арлоўскай вобл., Расія — 24.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з ліп. 1941. Камандзір роты старшы лейт. М. вызначыўся ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл.: рота на чале з ім прарвала абарону каля в. Лудчыцы, авалодала вышынёй, 19 гадзін адбівала атакі праціўніка; загінуў у гэтым баі. Яго барэльеф і імя высечаны на стэле Мемарыяла воінскай славы на Лудчыцкай вышыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛАКІ́,
вёска ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Бася. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на З ад г. Горкі, 80 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Зубры. 757 ж., 286 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. На паўн.-зах. ускраіне вёскі гарадзішча ранняга жал. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІН (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 28.8.1924, в. Арлея Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1963). У Вял.Айч.вайну ў 1942—43 разведчык 3-й Бел.партыз. брыгады, з ліст. 1943 на 3-м Бел. фронце. Камандзір аддзялення разведкі палка М. вызначыўся ў Бел. аперацыі 1944 26 чэрв.—14 ліп. на тэр. Беларусі і Літвы. З 1948 на парт. і прафс. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЧУГО́Ў (Дзмітрый Міхайлавіч) (8.11. 1911, г. Ульянаўск, Расія — 14.5.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў Севастопальскую школу ваен. лётчыкаў (1933). У Чырв. Арміі з 1932. У Вял.Айч.вайну з 1941 на фронце ў складзе ВПС Чарнаморскага флоту. Авіяэскадрылля на чале з М. бамбіла караблі, камунікацыі, войскі і тэхніку ворага на Адэскім, Перакопскім, Севастопальскім і Каўказскім участках, ваен. аб’екты ў Бухарэсце. Маёр М. зрабіў 118 баявых вылетаў, з іх 41 ноччу. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ХАНАВІЧЫ,
пасёлак у Мінскім р-не; чыг. станцыя на лініі Мінск—Асіповічы. Цэнтр сельсавета. За 23 км на ПдУ ад Мінска. 4209 ж., 35 шматпавярховых дамоў, 512 двароў (1999). Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў, з-дбуд. канструкцый і матэрыялаў, цэнтр. рамонтныя майстэрні «Белэнергарамонт», гандл. і прамысл. базы. Сярэдняя і муз. школы, клуб, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква евангельскіх хрысціян. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЙЗЫХ (Яўген Антонавіч) (20.12.1903, в. Германава Люблінскага ваяв., Польшча — 10.8.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў ваенна-пях. вучылішча (1944). З 1933 нар. суддзя ў Чэлябінску і вобласці. У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч.вайну з ліп. 1944 на 2-м Прыбалтыйскім фронце. Камандзір кулямётнага ўзвода ст. лейтэнант М. вызначыўся ў баі за плацдарм на беразе р. Айвіекстэ (Латвія): калі скончыліся боепрыпасы, павёў узвод у рукапашны бой, у якім загінуў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІЖ,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., каля р. Мрай, на аўтадарозе г.п.Бягомль — в.Зембін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 50 км на ПнЗ ад горада і 55 км ад чыг. ст. Барысаў, 100 км ад Мінска. 357 ж., 120 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік ахвярам фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. У 16 ст. ў М. ў царкве св. Юр’я захоўвалася Мсціжскае евангелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на Пд ад горада і 27 км ад чыг. ст. Кобрын, 71 км ад Брэста. 926 ж., 400 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. Помнік удзельнікам узбр. выступлення сялян 4.8.1933 (гл.Кобрынскае ўзброенае выступленне сялян 1933). Помнік архітэктуры — Міхайлаўская царква (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ГЛЮБКА,
вёска ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 38 км на ПнУ ад г. Ветка, 60 км ад Гомеля, 48 км ад чыг. ст. Добруш. 912 ж., 367 двароў (2000). Ткацкі цэх Гомельскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. Шырока вядомы цэнтр ткацкага рамяства (гл.Неглюбскі строй, Неглюбскія ручнікі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЖНЯЯ ТО́ШЧЫЦА,
вёска ў Верхнятошчыцкім с/с Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Быхаў—Рагачоў. Цэнтр калгаса. За 40 км на Пд ад г. Быхаў, 84 км ад Магілёва, 11 км ад чыг. ст. Тошчыца. 191 ж., 65 двароў (2000). Базавая школа, б-ка. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. Каля вёскі селішча зарубінецкай культуры, банцараўскай культуры і ранняга сярэдневякоўя, бескурганны могільнік (1-е тыс.н.э.).