тэарэтычная мадэль, якая апісвае паводзіны электронаў праводнасці ў электронных правадніках. Як і свабодныя электроны, часціцы Э.г. падпарадкоўваюцца Фермі—Дзірака статыстыцы (гл.Фермі-газ), рассейваюцца на фанонах, адны на адных, а таксама на любых парушэннях крышт. рашоткі.
Прасцейшы варыянт мадэлі Э.г. — тэорыя металаў Друдэ—Лорэнца, дзе Э.г. разглядаўся як ідэальны газ. Гэта тэорыя прыстасавальная да паўправаднікоў, дзе колькасць часціц Э.г. залежыць ад т-ры, а эфектыўная маса носьбітаў зараду адрозніваецца ад масы свабоднага электрона. У тэорыі металаў Зомерфельда ўлічвалася выраджэнне Э.г. У электроннай тэорыі металаў разам з мадэллю Э.г. карыстаюцца мадэллю электроннай фермі-вадкасці, дзе ўлічваецца міжэлектроннае ўзаемадзеянне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭШАЛО́Н (франц. échelon),
1) частка групоўкі ўзбр. сіл дзяржавы (напр., 1-ы стратэг. Э.), якая разгортваецца ў перыяд пагрозы пачатку вайны або ў ходзе ваен. дзеянняў па меры ажыццяўлення мабілізацыйных мерапрыемстваў.
2) Элемент аператыўнага пастраення (баявога парадку) войск, які складаецца з аднаго або некалькіх Э. (гл.Эшаланіраванне войск).
3) Вайсковая часць або некалькі падраздзяленняў, якія едуць у адным цягніку або плывуць на судне.
4) Авіяц. часці (самалёты. верталёты). якія ажыццяўляюць пералёт на новы аэрадром. складаюць лётны Э., а іх падраздзяленні, што перамяшчаюцца па чыгунцы або аўтамабілямі (сваім ходам), — наземны Э.
5) Вышыня палёту самалётаў, устаноўленая напаветр. трасах з мэтай бяспекі палётаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́КАН (Yukon),
тэрыторыя наПнЗПаўн. Амерыкі (Канада), каля ўзбярэжжа Паўн. Ледавітага акіяна. Мяжуе наЗ з Аляскай (ЗША). Пл. 536,4 тыс.км². Нас. 28,7 тыс.чал. (2001). Адм. і эканам. цэнтр — г. Уайтхарс. Займае ўсх.ч. плато Юкан. Клімат субарктычны, кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -20 да -26 °C, ліп. 7—13 °C. Ападкаў 250—300 мм за год. Гал.р. Юкан з прытокамі Пелі, Порк’юпайн. Пераважаюць хвойныя лясы, наПн — тундравая расліннасць. Асваенне Ю. звязана з адкрыццём у 1896 радовішчаў золата («залатая ліхаманка» Клондайка). Аснова эканомікі — горназдабыўная прам-сць: здабыча медзі, серабра, поліметалаў, золата, вальфраму, азбесту. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРЭ́ВІЧ Мануіл Серафімавіч (н. 27.6.1927, в. Станькаўшчына Мінскага р-на),
бел. кінааператар. Засл. дз. культ. Беларусі (1971). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1959). З 1953 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1956—88 — Рэсп. студыі тэлебачання, у т. л. аб’яднанні «Тэлефільм». Зняў фільмы: дакумент. — «Беларусь мая, песня мая» (1958), серыял «Біяграфія маёй рэспублікі» (2-я, 3-я, 5-я, 6-я серыі; 1968), «Мера любві» (1970), «Жывая ніць» (1972), «Старт», «Імгненні Перамогі» (абодва 1975), «Высокі гонар» (1976), «Дом на былой Сялянскай» (1981, з Ю.Санжарэўскім) і інш.; маст. — «Камлючок» (1967), «Мы — хлопцы жывучыя» (1974). З канца 1980-х г. за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НЧАНКА Мікола (Мікалай Ігнатавіч; 22.6.1931, в. Забалацце Магілёўскага р-на — 19.7.2000),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1956). Настаўнічаў, працаваў у раённых газетах у Рагачове, Жлобіне, Калінкавічах, Карме Гомельскай вобл. Друкаваўся з 1958. У паэт. творах патрыят. і інтымныя матывы, сувязь з фальклорам, тэмы маладосці і дружбы. Аўтар зб-каў вершаў «Разнатраўе» (1971, нарус. мове), «Кросны» (1980), «Залаты вулей» (1986), «Жыцейка-жыта» (1990) і апавяданняў «З людзьмі — добра» (1973), «Жменька жалудоў» (1989), кніжкі-маляванкі «Лета ў серванце» (1981). Пісаў гумарэскі, байкі, частушкі, казкі. Перакладаў набел. мову з рус., укр. і інш. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРО́МУШКІН Мікалай Несцеравіч (17.12.1904, г. Арэхава-Зуева Маскоўскай вобл. — 10.6.1983),
рускі і бел. пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1927—29). Працаваў у Маскоўскай асацыяцыі пралет. пісьменнікаў (1927—28), з 1932 у часопісах «Рост», «Мурзилка», выд-ве ЦДРАМ. У 1949—64 у газ.Бел.ваен. акругі «Во славу Родины». Друкаваўся з 1925. Пісаў нарус. мове. Асн. тэматыка творчасці — армейскае жыццё. Аўтар кн.апавяд. «Гітара» (1927), «Госця» (1929), «Малады чалавек» (1930), п’ес і інш. Аповесці «Гасударава ўзнагарода» (1968), «Канец двара яго вялікасці» (1969) нагіст. тэматыку. Пісаў для дзяцей. Пераклаў нарус. мову асобныя апавяданні А.Карпюка, У.Краўчанкі, І.Пташнікава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎСЕ́ЕНКА Уладзімір Раманавіч (22.11.1922, в. Рынкоўка Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 31.10.1978),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Іркуцкае авіятэхн. (1942) і Кіеўскае танк.-тэхн. (1944) вучылішчы, Томскі ун-т (1951). У Вял.Айч. вайну з лют. 1943 на фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдовы, Венгрыі, Румыніі. Механік-вадзіцель ст. сяржант Я. вызначыўся 24.8.1944 у баях за г. Бырлад (Румынія), дзе экіпаж яго танка з засады падбіў 3 гарматы і танк праціўніка; у баі за г. Бузэў удзельнічаў у захопе 3 эшалонаў з баявой тэхнікай, захапіў мост цераз р. Сірэт і ўтрымліваў яго да падыходу гал. сіл. Да 1961 наадм. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНГЕМА́К Георгій Эрыхавіч (2.6.1898, г. Старабельск Луганскай вобл., Украіна — 1938),
савецкі канструктар парахавых ракет. Ваен. інжынер 1-га рангу (1931). Герой Сац. Працы (1991, пасмяротна). Скончыў Ваенна-тэхн. акадэмію імя Дзяржынскага (1929). З 1919 у Чырв. Арміі. Служыў у Кранштаце. Ў час Кранштацкага паўстання 1921 арыштаваны, зняволены. З 1928 служыў на Чарнаморскім флоце, працаваў у Газадынамічнай лабараторыі. У 1934—37 нам. начальніка, гал. інжынер рэактыўнага НДІ. Адзін з асн. кіраўнікоў па распрацоўцы ракетных снарадаў на цвёрдым паліве, якія сталі асновай для стварэння снарадаў для рэактыўных мінамётаў «Кацюша». Рэпрэсіраваны; рэабілітаваны пасмяротна. Яго імем названы кратэр на адваротным боку Месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛКЕ́ВІЧ Аляксандр Паўлавіч (н. 23.3.1939, в. Басіна Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1980), праф. (2001). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1963). З 1965 у Гал. упраўленні, з 1970 нач. аддзела Рэсп.НВА па племянной жывёлагадоўлі Мін-ва сельскай гаспадаркі Беларусі. З 1984 у Бел.эканам. ун-це (з 1989 заг. кафедры). Навук. працы па распрацоўцы тэарэт. падыходаў і методык арганізацый бухгалтарскага уліку нас.-г. прадпрыемствах.
Тв.:
Калькуляция себестоимости продукции в АПК. Мн., 1999 (разам з І.М.Белым);
Бухгалтерский учет на сельскохозяйственных предприятиях. Мн., 2000 (у сааўт.);
Бухгалтерский учет в зарубежных странах. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСІ́ЛКА Вольга Іванаўна (н. 17.7.1959, в. Бершты Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса, літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1987). Скончыла БДУ (1981). Настаўнічала. З 1984 у Віцебскім ун-це (з 1992 заг. кафедры). У яе кн. паэзіі «Табе» (1996) лірыка кахання, знітаванасць з роднай зямлёю, трывога за будучыню. Даследуе сучасную бел. паэзію, праблемы школьнага літ. навучання. Аўтар падручніка «Беларуская літаратура. 7 клас» (з М.А.Лазаруком, І.М.Слесаравай) і вучэбна-метадычных дапаможнікаў да яго. Пераклала набел. мову п’есу «Чума на вашы дзве сям’і» Р.Горына (паст.Нац. т-рам імя Я.Коласа, 1999).
Літ.:
Астраух А. Цяпло, патрэбнае ўвосень // Маладосць. 1999. № 3.