ЯРО́МУШКІН Мікалай Несцеравіч (17.12.1904, г. Арэхава-Зуева Маскоўскай вобл. — 10.6.1983),
рускі і бел. пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1927—29). Працаваў у Маскоўскай асацыяцыі пралет. пісьменнікаў (1927—28), з 1932 у часопісах «Рост», «Мурзилка», выд-ве ЦДРАМ. У 1949—64 у газ. Бел. ваен. акругі «Во славу Родины». Друкаваўся з 1925. Пісаў на рус. мове. Асн. тэматыка творчасці — армейскае жыццё. Аўтар кн. апавяд. «Гітара» (1927), «Госця» (1929), «Малады чалавек» (1930), п’ес і інш. Аповесці «Гасударава ўзнагарода» (1968), «Канец двара яго вялікасці» (1969) на гіст. тэматыку. Пісаў для дзяцей. Пераклаў на рус. мову асобныя апавяданні А.Карпюка, У.Краўчанкі, І.Пташнікава і інш.
т. 18, кн. 1, с. 304
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)