геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Знаходзіцца напаўд. ускраіне в. Асташын Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Валун ружовага граніту рапаківі з уключэннем крышталёў палявога шпату (авоіды ад 1 да 3 см) і мускавіту. Даўж. 3,6 м, шыр. 2,1 м, выш. 0,9 м, у абводзе 9 м, аб’ём 3,6 м³, маса каля 10 т. Прынесены ледавіком 220—150 тыс.г. назад з Аландскіх а-воў Балтыйскага мора. Горная парода пры транспарціроўцы знаходзілася ў актыўнай зоне ледавіка, дзе набыла пляскатую, выцягнутую форму, падобную на цэглу. З валуном звязана шмат паданняў. У старажытнасці меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РТАЎ КА́МЕНЬ ВЯЛЕ́ЦКІ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1996). Знаходзіцца за 1,2 кмнаПдЗ ад воз. Вялец і в. Вялец Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Валун шаравата-ружовага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2—9 см). Даўж. 3,6 м, шыр. 1,8 м, выш. над паверхняй 0,8 м, аб’ём 2,8 м³, маса 14 т. Прынесены ледавіком каля 20—15 тыс.г. назад з Выбаргскага масіву Ленінградскай вобл. Расіі. На паверхні 33 круглыя паўсферычныя лункі (дыяметр 5—6 см, глыб. 3 см) з загладжанымі і адшліфаванымі сценкамі. З валуном звязана шмат паданняў. У старажытнасці меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБЕ́КА Леанід Сцяпанавіч (н. 3.7.1941, в. Цясова Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання, педагог. Д-рпед.н. (1996), праф. (1993). Скончыў БПІ (1966). З 1973 у Бел.нац.тэхн. ун-це (у 1974—2001 заг. кафедры). Навук. працы па апрацоўцы металаў ціскам, формаўтварэнні ў тэхнал. працэсах, праблемах выкладання нарысоўнай геаметрыі і інж. графікі. Распрацаваў метадычную сістэму геам. забеспячэння цэласнай графічнай падрыхтоўкі інжынераў, асн. прынцыпы выкладання графічных дысцыплін на розных ступенях адукацыі.
Тв.:
Начертательная геометрия. Мн., 1991;
Обучение начертательной геометрии на базе трехмерных компьютерных моделей (разам з А.І.Старажылавым) // Новые технологии в машиностроении и вычислительной технике. Брест, 1998. Ч. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБЕ́ТА, каліта, кайсцерка,
у беларусаў невялікая скураная сумачка-кашалёк, у якой насілі крэсіва, сцізорык, люльку, тытунь, медзякі і інш. дробязь. У 18—19 ст. насілі з правага боку, мацавалі да пояса або да раменьчыка, перакінутага цераз плячо. Мела форму прамавугольніка (9—16 × 8—12 см) з 1 або 2 кляпамі на ўсю шырыню, некалькі ўнутр. адсекаў, фігурны верх, аздоблены арнаментам з рамбічнай сеткі, крыжыкаў, хвалістых ліній, кружкоў, утвораных цісненнем і прасечкай. На Падняпроўі вядомы Ш. аб’ёмныя, авальнай формы. Ш. ўпрыгожвалі дэкар. штапам, аплікацыяй, наразнымі скуранымі мохрыкамі, вышыўкай, пляценнем з дробных раменьчыкаў, набіўкамі латунных цвічкоў з блішчастымі плешкамі. Найб. пашырана на Палессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАСІ́ (франц. chássis ад лац. capsa скрыня, умяшчальня),
рама або аснова розных машын, механізмаў, апаратаў.
Ш. аўтамабіля і трактара — сабраны камплект агрэгатаў трансмісіі, хадавой часткі і механізмаў кіравання. Рамныя Ш. рухаюцца на ўласных колах або гусеніцах (самаходныя шасі). Ш. самалёта — 2-і мнагаколавыя, палазковыя, лыжныя, паплаўковыя, гусенічныя, на паветранай падушцы. Служаць для ўзлёту і пасадкі самалёта, руху яго па зямлі, палубе карабля ці вадзе. Ш.-панэль — аснова з ліставога металу (напр., алюмінію) або ізаляцыйнага матэрыялу (напр., гетынаксу), на якой зманціраваны асн. дэталі радыёэлектроннай апаратуры (радыёпрыёмніка, тэлевізійнай устаноўкі, блока ЭВМ і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАСЦЕРЫКО́Ў Пётр Паўлавіч (4.5.1919, в. Тоўсты Луг Суджанскага р-на Курскай вобл., Расія — 20.3.1994),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1941). У 1946—56 працаваў у газ. «Звязда», у 1960—71 сакратар Магілёўскага абл.аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1973 упаўнаважаны Усесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах па Магілёўскай вобл. Друкаваўся з 1941. Пісаў нарус. і бел. мовах. Аповесці «Камень за каменем» (1953), «Сонечны прамень» (1961) пра маладых рабочых. Падзеі Вял.Айч. вайны ў зб. апавяданняў «На ўсё жыццё» (1962). Аповесць «Звіні, званок!» (1957) пра школьнае жыццё. Аўтар нарыса «А слава цябе знойдзе» (1964).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ХЦІНСКІ ПРАЦЭ́С, Шахцінская справа,
судовы працэс у Маскве 18.5—6.7.1928 над групай інжынераў і тэхнікаў з дарэв. стажам работы, беспадстаўна абвінавачаных у стварэнні контррэв. шкодніцкай арг-цыі, якая нібыта дзейнічала на прадпрыемствах вугальнай прам-сці Шахцінскага і інш. раёнаў Данбаса. Паводле прыгавору Вярх. суда СССР 5 чал. расстраляны, 40 зняволены на розныя тэрміны (1—10 гадоў), 4 пакараны ўмоўна, 4 апраўданы. Ш.п. паклаў пачатак масавым ганенням на старую тэхн. інтэлігенцыю, якую сав. ўлады імкнуліся замяніць выхаванымі ў сав. час спецыялістамі. У канцы 1980-х г. усе асуджаныя па Шахцінскай справе рэабілітаваны.
Літ.:
Ковалев В.А. Распятие духа: Судебные процессы сталинской эпохи. М., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУПА́К Юзя (сапр.Сайкоўскі Язэп Язэпавіч; 1890, г.п. Радашковічы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 2-я пал. 1936),
бел. пісьменнік і культ. дзеяч. Скончыў Радашковіцкае гар. вучылішча. Працаваў мулярам. Выконваў розныя мазаічныя работы ў Радашковічах, Івянцы, Заслаўі, Мінску, Красным. Друкаваўся з 1908 у газ. «Наша ніва» (вершы «Весела, смела...», «Як гляджу на свой край», «Песня», «Пташка»). Пісаў допісы пра тэатр, асветніцкае і культ. жыццё краю. У Радашковічах ставіў на аматарскай сцэне бел. спектаклі, у якіх выступаў і як акцёр («Міхалка» Далецкіх, «Паўлінка» Я.Купалы і інш.).
Тв.:
У кн. Беларуская дакастрычніцкая паэзія. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМІ́ЧНАЯ ГЕАГРА́ФІЯ, эканамічная і сацыяльная геаграфія,
грамадская навука, галіна сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, якая даследуе заканамернасці тэр. размяшчэння грамадскай вытв-сці, умовы і асаблівасці яе развіцця. Грунтуецца на вучэнні пра геаграфічны (тэрытарыяльны) падзел працы (міжнар. і рэгіянальны) і тэорыі размяшчэння вытворчасці. Аб’ектамі даследаванняў з’яўляюцца тэр. структуры нар. гаспадаркі (эканам. раёны, тэр.-вытв. комплексы, трансп. сістэмы і вузлы і інш.) у яе гіст. функцыянаванні і развіцці на розных узроўнях (мясц., раённым, нац., міжнац., глабальным). Э.г. падзяляецца на агульную, галіновую і рэгіянальную. Тэрмін «Э.г.» ўведзены М.В.Ламаносавым у 1760. Гл. таксама Геаграфія, Геаграфія прамысловасці, Геаграфія працоўных рэсурсаў, Геаграфія сусветнай гаспадаркі, Геаграфія сельскай гаспадаркі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛАСЦІ́Н (ад грэч. elasticus пругкі),
фібрылярны бялок з групы склерапратэінаў; асн. кампанент эластычных валокнаў злучальнай тканкі, які надае ёй пруткасць. У беспазваночных жывёл Э. адсутнічае, у млекакормячых — бялок, нерастваральны ў вадзе, у разбаўленых растворах солей, шчолачаў і кіслот. Па расцяжнасці блізкі да каўчуку. Гідроліз Э. адбываецца пры ўздзеянні на яго ферменту эластазы, што выдзяляецца з падстраўнікавым сокам. Лічыцца, што падстраўнікавая залоза драпежных пазваночных мае эластазы болей за траваедныя. У арганізме на Э. багатыя шыйныя звязкі і сценка аорты (40—60% Э. на сухую масу). У многіх тканках трапляецца разам з калагенам, з якім мае шэраг агульных уласцівасцей.