горад у Расіі, раённы цэнтр у Архангельскай вобл., на р.Паўн. Дзвіна, пры ўпадзенні р. Вычэгда. Узнік у 1890 як чыг. станцыя на месцы стараж. (вядома з 14 ст.) пасялення комі; горад з 1917. 67,6 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Рачны порт. Прам-сць: суднабуд. і суднарамонтная, дрэваапр., эл.-мех., харч. і буд. матэрыялаў. Лесаперавалачная база. За 40 км ад К. (г. Каражма) Котласкі цэлюлозна-папяровы камбінат. Драмтэатр. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́КСМАН (Эрык) (Кірыл) Густавіч (7.8.1737, г. Саванліна, Фінляндыя — 16.1.1796),
натураліст і падарожнік. Акад. Пецярбургскай АН (1770). Вучыўся ва ун-це г. Турку (Аба) у Фінляндыі. З 1762 у Расіі. Праводзіў даследаванні ў галіне мінералогіі, біялогіі, хіміі. Падарожнічаў па Алтаі і Усх. Сібіры. Прапанаваў новую тэхналогію шкларобства, спосаб атрымання кухоннай соды, апублікаваў даследаванні па тэхналогіі салетры, соды, галыну. Адкрыў новыя мінералы (байкаліт, вілюіт), знайшоў радовішчы лазурыту, цыркону і інш., сабраў багатыя калекцыі мінералаў, насякомых, гербарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНЮ́К (Сяргей Мікалаевіч) (н. 3.4.1960, Мінск),
бел. спартсмен (тэніс). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1980). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1982). У 1991—95 на трэнерскай рабоце ў ЗША. З 1995 саветнік Мін-ва спорту і турызму Расіі. Чэмпіён Еўропы 1980 у камандным першынстве і парным разрадзе, 1983 — у парным разрадзе, у 1980 бронз. прызёр у змешаным разрадзе. Чэмпіён СССР 1979, 1982—83 у парным, 1982 у змешаным, 1983 у адзіночным разрадах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖА́ЙСК,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Маскоўскай вобл., у верхнім цячэнні р. Масква. Вядомы з 1231. 30,7 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы швейнай і харч. прам-сці, паліграф. камбінат, медыка-інструментальны з-д. Арх. помнікі: Нікольскі сабор (1802—14), цэрквы Петрапаўлаўская (1849—52) і Іаакіма і Ганны (18 ст.), ансамбль Лужэцкага манастыра (засн. ў 1408). Каля М. ў в. Барадзіно Ваенна-гіст. музей-запаведнік «Барадзіно» ў памяць аб Барадзінскай бітве 1812.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГА́Н,
неафіцыйная назва 7,62-ммрэвальвера, распрацаванага ў канцы 19 ст.бельг. збройнікам Л.Наганам. Быў на ўзбр. армій шэрагу краін (Аўстра-Венгрыі, Расіі, Швецыі і інш.). На ўзбр.Чырв. Арміі прыняты пад назвай «рэвальвер узору 1895». Меў сямізарадны барабан, які адначасова служыў патроннікам і магазінам. Прыцэльная далёкасць стральбы да 100 м, патрон рэвальверны. У СССР напярэдадні Вял.Айч. вайны заменены аўтам.пісталетам.
Да арт.Наган. 7,62-мм рэвальвер сістэмы Наган узору 1895.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДМАСКО́ЎНЫ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН Складаецца з больш як 90 радовішчаў у Наўгародскай, Цвярской, Смаленскай, Калужскай, Тульскай і Разанскай абл.Расіі. Пл. каля 120 тыс.км². Вуглі выяўлены ў 1722, здабываюцца з 1855. Балансавыя запасы да глыб. 200 м — 4,1 млрд.т. Вугляносная тоўшча ніжняга карбону (магутнасць да 50 м) мае 4 прамысл. пласты (магутнасць 1,4—12 м) бурага вугалю (тэхн. група В-2). Цеплыня згарання на рабочае паліва 11,4 МДж/кг. Здабыча адкрытым і падземным спосабам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЭСПА́НЬ,
бытавы танец рускага паходжання. Муз. памер 3/4. Тэмп умераны. Аўтар яго харэаграфіі і музыкі А.А.Царман (1898) выкарыстаў у ім характэрна-сцэнічныя элементы ісп. танца. П. хутка пашырыўся ў Расіі, у сельскай мясцовасці набыў іншую, найб. простую харэагр. форму. На Беларусі вядомы з пач. 20 ст. Выконваецца парамі па крузе ў суправаджэнні інстр. музыкі і прыпевак. Заснаваны на спалучэнні некалькіх фігур — пераменнага кроку, паваротаў і вярчэння пад рукой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЮ́СКАЕ ПЕРАМІ́Р’Е 1583, адзін з дагавораў паміж Расіяй і Швецыяй, якімі закончылася Лівонская вайна 1558—83. Заключаны на р. Плюса тэрмінам на 3 гады (потым прадоўжаны да 1590). Паводле П.п. пад уладай Швецыі заставаліся рус. землі, якія яна захапіла ў час вайны: гарады Івангорад, Ям, Капор’е і Карэла з іх паветамі. У выніку рус.-шведскай вайны 1590—93 паводле Цяўзінскага мірнага дагавора 1595 усе гэтыя тэрыторыі вернуты Расіі. Гл. таксама Ям-Запольскі мірны дагавор 1582.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТА-ФРА́НКА, порт-франка (ад італьян. porto franco свабодны порт),
порт, горад або прыморская вобласць, у межах якіх дазваляецца свабодны, бязмытны ўвоз і вываз замежных тавараў. Прыкладам такой зоны ў 19 ст. служыла Адэса, якая на працягу 40 гадоў разам з прылеглай да яе тэрыторыяй была вылучана з агульнай мытнай тэр.Рас. імперыі. У гэтай зоне дазвалялася выгружаць, захоўваць, перапакоўваць і перапрацоўваць тавары без пошлін і абмежаванняў, пакуль іх не вывозілі ў глыб Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫУРА́ЛЛЕ,
тэрыторыя прылеглых да Урала ускраін Усх.-Еўрап. (Перадуралле) і Зах.-Сібірскай (гл.Зауральская раўніна) раўнін у Расіі. Гал.ч. размешчана ў бас. рэк Кама і Пячора, на Пн — Пячорская нізіна, далей на Пд — Верхнякамскае, Бугульмінска-Белебееўскае ўзвышшы (да 300—400 м) і інш. Большая ч. П. ўкрыта хваёвымі лясамі, на Пд да іх прымешваюцца, месцамі пераважаюць шыракалістыя лясы, на крайняй Пн — тундра, на крайнім Пд — стэпы. У П. буйныя радовішчы нафты, газу, кам. вугалю.