НЭ́НІ ((Nenni) П’етра) (9.2.1891, Фаэнца, Італія — 1.1.1980),
італьянскі паліт. і дзярж.дзеяч. Удзельнік 1-й сусв. вайны 1914—18. Чл.італьян.сацыяліст. партыі (ІСП) з 1921, яе ген. сакратар (1931—39, 1943—44, 1949—63), старшыня (з 1973). У 1922—23 рэдактар газ. «Avanti!» («Наперад!»). У 1926 эмігрыраваў у Францыю. Удзельнік грамадз. вайны ў Іспаніі 1936—39 (камісар інтэрнацыянальных брыгад). У 1942 арыштаваны ў Францыі і выдадзены фаш. уладам Італіі (вызвалены ў жн. 1943). У 1945—47 і 1963—68 чл.італьян. урадаў. Дэп.італьян. парламента (з 1946), сенатар (з 1970). Віцэ-прэзідэнт Сусветнага Савета Міру (1950—55). Старшыня Аб’яднанай сацыяліст. партыі (1966—69). Віцэ-старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыянала (з 1969).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДГО́РНЫ (Мікалай Віктаравіч) (18.2.1903, г. Карлаўка Палтаўскай вобл., Украіна — 11.1.1983),
украінскі і расійскі дзярж. і паліт.дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1963, 1973). Скончыў Кіеўскі тэхнал.ін-тхарч. прам-сці (1931). У 1931—39 на інж. пасадах у цукр. прам-сці Украіны, у 1939—42 і 1944—46 на кіруючых пасадах у наркаматах харч. прам-ці СССР і Украіны (у 1942—44 дырэктар Маскоўскага тэхнал. ін-та харч. прам-сці). Пастаянны прадстаўнік урада Украіны пры ўрадзе СССР з 1946. 1-ы сакратар Харкаўскага абкома (1950—53), 2-і (1953—57), 1-ы (1957—63) сакратар ЦК Кампартыі Украіны. Сакратар ЦККПСС (1963—65). Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР (1965—77).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКІ (Захар Філімонавіч) (12.3.1898, в. Буякі Брэсцкага р-на — 2.6.1965),
дзеячрэв. руху ў Зах. Беларусі. У 1-ю сусв. вайну з 1917 на Зах. фронце. З 1918 у Чырв. Арміі, ваяваў супраць Дзянікіна, польскіх інтэрвентаў. З 1921 удзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі. У 1925 арыштаваны і зняволены на 5 гадоў у турму. З 1936 сакратар Брэсцкага акр.к-таКПЗБ. У 1937 арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў турмы. Пасля вызвалення Зах. Беларусі на гасп. рабоце. У Вял.Айч. вайну з сак. 1943 упаўнаважаны Брэсцкага абкома КП(б)Б у паўд. зоне Брэсцкай вобл. па кіраўніцтве партыз. рухам. З 1946 інструктар Брэсцкага абкома КПБ.
французскі эканаміст, дзеячміжнар. руху прыхільнікаў міру. Вучыўся ў ліцэях Людовіка Вялікага і Бурбона ў Парыжы. Самастойна вывучаў эканам. тэорыю, чытаў па ёй лекцыі, выкладаў у школах Парыжа. У 1881—89 дэп. парламента. Пад уплывам Крымскай вайны 1853—56 усвядоміў амаральнасць і непрадуктыўнасць вайны як спосабу вырашэння міжнар. спрэчак. Выступаў за міжнар. арбітраж. У 1888 разам з У.Р.Крымерам арганізаваў сустрэчу франц. і англ. парламентарыяў для абмеркавання перспектыў арбітражу паміж іх краінамі і ЗША. Адзін з заснавальнікаў Міжнар. лігі міру (1867) і Міжпарламенцкага саюза (1889). Аўтар зб. эсэ «Праблемы эканомікі» (1857), твораў «Гісторыя працы» (1872), «Міжнародны арбітраж» (1879) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1901 (прысуджана ўпершыню, разам з А.Ж.Дзюнанам).
расійскі дзярж.дзеяч. Ген. ад кавалерыі (1874). Скончыў школу гвардзейскіх падпрапаршчыкаў і кав. юнкераў (1837). Удзельнік падаўлення Венгерскай рэвалюцыі 1848—49, Крымскай вайны 1853—56. З 24.5.1864 пам. віленскага ген.-губернатара М.М.Мураўёва. У 1868—74 віленскі, ковенскі, гродзенскі і мінскі ген.-губернатар, гал.нач. Віцебскай і Магілёўскай губ., камандуючы войскамі Віленскай ваеннай акругі. Пры П. ў бел. губернях адменена ваен. становішча, у 1869—70 ад Віленскага генерал-губернатарства аддзелены Магілёўская, Віцебская і Мінская губ. Падтрымліваў праект Э.Т.Баранава перагледзець на карысць памешчыкаў умовы сял. рэформы 1861 на Беларусі. 3 ліп. 1874 шэф жандараў і гал.нач. 3-га аддзялення. Са снеж. 1874 у адстаўцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛІКО́ЎСКІ ((Pawlikowski) Тадэвуш) (9.11.1861, с. Мядыка Падкарпацкага ваяв., Польшча — 28.9.1915),
польскі рэжысёр і тэатр.дзеяч; рэфарматар польскай сцэны. Муз. адукацыю атрымаў у Вене, Лейпцыгу, Веймары, тэатр. — у Веймары і Майнінгене (у Л.Кронека). У 1882—93, 1908—12 выступаў як тэатр. і муз. крытык у прэсе Кракава і Львова. У 1898—99 і 1913—15 дырэктар і рэжысёр Кракаўскага, у 1900—06 Львоўскага гар. т-раў. Ставіў п’есы М.Метэрлінка, Г.Ібсена, Г.Гаўптмана, М.Горкага, А.Чэхава, А.Стрындберга і інш. Прапагандаваў сучасныя яму формы інсцэнізацыі.
Літ.:
Pajączkowski F. Teatr Iwowski pod dyrekcją Tadeusza Pawlikowskiego 1900—1906. Kraków, 1961;
Grzymala-Siedlecki A. Tadeusz Pawlikowski i jego krakowscy aktorzy. Kraków, 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦАТА́КІС ((Mitsotakis) Канстанцінас) (н. 18.10.1918, г. Ханья, Грэцыя),
грэчаскі паліт. і дзярж.дзеяч. Адвакат. Скончыў Афінскі ун-т. Удзельнік руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. У 1946—67 дэп. парламента. З 1963 міністр фінансаў, з 1965 на інш. міністэрскіх пасадах. У час ваен. дыктатуры (1967—74) двойчы зняволены (1967, 1973—74). жыў у эміграцыі ў Парыжы. У 1977 заснаваў Неаліберальную партыю, якая ў 1980 злілася з партыяй Новая дэмакратыя. З 1977 зноў дэп. парламента. З 1978 міністр каардынацыі і планавання ва ўрадзе К.Караманліса, з 1980 міністр замежных спраў, выступаў за членства Грэцыі ў Еўрап.эканам. супольніцтве. У 1984—93 старшыня партыі Новая дэмакратыя. У 1990—93 прэм’ер-міністр Грэцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОНЖ ((Monge) Гаспар) (10.5.1746, г. Бон, Францыя — 28.7.1818),
французскі матэматык, інжынер і грамадскі дзеяч, стваральнік нарысоўнай геаметрыі, адзін з заснавальнікаў Вышэйшай нармальнай і Політэхн. школ у Парыжы (1794). Чл. Парыжскай АН (1780). Навук. працы па геаметрыі, матэм. аналізе, хіміі, оптыцы, метэаралогіі і практычнай механіцы. Стварыў агульны метад перадачы відарысаў прасторавых фігур на плоскасці. У час Франц. рэвалюцыі ўдзельнічаў у камісіі па ўсталяванні сістэмы мер і вагі, займаў розныя пасады ва ўрадзе, загадваў парахавымі і гарматнымі з-дамі. У перыяд Рэстаўрацыі пазбаўлены ўсіх правоў, выгнаны з Політэхн. школы і АН.
Літ.:
Боголюбов А.Н. Гаспар Монж, 1746—1818. М., 1976;
Демьянов В.П. Геометрия и Марсельеза. 2 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РЫЦ АРА́НСКІ (Maurits van Oranje; 14.11.1567, г. Дыленбург, Германія — 23.4.1625),
нідэрландскі дзярж.дзеяч, палкаводзец. Прынц, граф Насаўскі. Сын Вільгельма I Аранскага. Пасля забойства бацькі старшыня Дзярж. савета Генеральных штатаў і ген.-адмірал ВМС (з 1584), статхаўдэр (правіцель) Галандыі і Зеландыі (з 1585), потым таксама Утрэхта і Аверэйсела (з 1590), Гелдэрна (з 1591) і Гронінгена (з 1621). З 1590 галоўнакамандуючы. Рэфармаваў армію (увёў новую тэхніку аблогі, выкарыстанне малых баявых падраздзяленняў, строгую дысцыпліну), на чале яе вызваліў ад ісп. панавання паўн. правінцыі Нідэрландаў (1591—94). Перагаворы пра заключэнне перамір’я з Іспаніяй (1609) і інш. падзеі ў Нідэрландах выклікалі канфлікт М. з вял. пенсіянарыем (фактычным правіцелем) Галандыі Я. ван Олдэнбарневелтам, якога М. загадаў пакараць смерцю (1619).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКУ́Л (Луцый Ліцыній) (Lucius Licinius Lucullus; каля 117—56 да н.э.),
рымскі палкаводзец і паліт.дзеяч. Паходзіў са знатнага плебейскага роду. Прыхільнік Сулы. Удзельнік 1-й Мітрыдатавай вайны 89—84 да н.э. Консул у 74 да н.э. У 74—66 да н. э. камандаваў войскамі і флотам у вайне супраць пантыйскага цара Мітрыдата VI Еўпатара (3-я Мітрыдатава вайна). У 71 да н.э. захапіў М. Азію, у 69 да н.э. разбіў каля Тыгранакерта аб’яднаную армяна-пантыйскую армію цара Тыграна II і Мітрыдата. У 67 да н.э. адхілены ад пасады галоўнакамандуючага. Лічыўся адным з багацейшых людзей свайго часу. Пасля адстаўкі жыў у Рыме, наладжваў раскошныя баляванні (адсюль выраз «лукулаўскае баляванне»).