РАКІЦЯ́НСКАЯ (Аляксандра Аляксандраўна) (н. 1.12.1921, г. Бугульма, Татарстан, Расія),
бел.вучоны ў галіне гематалогіі і імуналогіі. Д-рмед.н. (1972). Засл. ўрач Беларусі (1984). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1948). У 1948—88 у Бел.НДІ пералівання крыві (з 1974 кіраўнік аддзела). Навук. працы па метадах дыягностыкі і лячэнні хвароб крыві, імунатэрапіі лейкозаў і анемій, распрацоўцы імунастымулявальных прэпаратаў.
Тв.:
Электрофорез клеток крови в норме и патологии. Мн., 1974 (разам з С.С.Харамоненка);
Иммуностимулирующие свойства эритрофосфатида — нового лечебного препарата (у сааўт.) // Докл.АНБССР. 1991. Т. 35, №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАЦЬБА́ ЗА ІСНАВА́ННЕ,
сукупнасць складаных узаемаадносін жывых арганізмаў паміж сабой і з навакольным асяроддзем, у выніку якіх выжываюць і пакідаюць патомства найб. прыстасаваныя асобіны. Асн. палажэнні тэорыі барацьбы за існаванне распрацаваў англ.вучоны Ч.Дарвін (1859), які адзначыў вял. ролю гэтай з’явы ў эвалюцыі. Паводле Дарвіна, барацьба за існаванне — вынік, з аднаго боку, імкнення арганізмаў да бязмежнага размнажэння, з другога — абмежаванасці прыродных рэсурсаў, неабходных для існавання асобін дадзенага віду. Тэрмін «барацьба за існаванне» Дарвін прапаноўваў разумець у шырокім і метафарычным сэнсе: словам «барацьба» ён абазначаў канкурэнцыю, а словам «існаванне» — не толькі захаванне жыцця дадзенай асобіны, але і яе поспех ва ўзнаўленні патомства. Сав.вучоны І.І.Шмальгаўзен барацьбу за існаванне адносіў да гал. фактараў эвалюцыі. Асн. формы барацьбы за існаванне — гэта адносіны арганізмаў з фіз. ўмовамі жыцця, узаемаадносіны паміж асобінамі розных відаў (міжвідавыя), узаемаадносіны паміж істотамі аднаго віду (унутрывідавыя). Яны цесна пераплятаюцца паміж сабой. Важнейшай формай барацьбы за існаванне Дарвін лічыў унутрывідавую канкурэнцыю, паколькі асобіны аднаго віду маюць найб. блізкія жыццёвыя патрэбнасці. Вынікам барацьбы за існаванне на аснове спадчыннай зменлівасці арганізмаў з’яўляецца натуральны адбор, гал. фактар відаўтварэння. Сацыял-дарвінізм спрабаваў выкарыстаць канцэпцыю барацьбы за існаванне для тлумачэння і апраўдання супярэчнасцяў і канфліктаў у чалавечым грамадстве.
Літ.:
Современные проблемы эволюционной теории. Л., 1967;
Шмальгаузен И.И. Факторы эволюции. 2 изд. М., 1968;
Галл Я.М. Борьба за существование как фактор эволюции. Л., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАХАРЭ́НКА (Пётр Пятровіч) (н. 19.9.1939, в. Межанец Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю і тэхн. дыягностыкі; стваральнік навуковай школы па метадах капілярнага кантролю. Акад.Нац.АН Беларусі (2000, чл.-кар. 1996). Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту ў Гомелі (1961). З 1961 на Яраслаўскім лакаматыўным з-дзе (нач. цэха). З 1965 у Фізіка-тэхн. ін-це, з 1974 вучоны сакратар Аддз. фізікатэхн. навук АН Беларусі. З 1977 у Аддзеле навукі і вучэбных устаноў ЦККПБ. З 1984 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі (заг. лабараторыі, з 1993 дырэктар). Навук. працы па тэарэт. асновах капілярнай дэфектаскапіі. Пад яго кіраўніцтвам развіты метады павышэння адчувальнасці і прадукцыйнасці неразбуральнага кантролю з дапамогай фіз. палёў (ультрагукавога, магнітнага) і новых тэхнал. асяроддзяў (магн. вадкасцей), распрацаваны новы стандарт Беларусі па капілярнай дэфектаскапіі.
Тв.:
Ультразвуковой капиллярный эффект. Мн., 1981 (разам з М.В.Дзежкуновым, Г.Я.Канавалавым);
Физические основы и средства капиллярной дефектоскопии. Мн., 1983 (разам з А.С.Баравіковым, М.В.Дзежкуновым);
Гидродинамика и теплообмен градиентных течений микроструктурной жидкости. Мн., 1984 (разам з М.П.Мігуном);
Введение в теорию капиллярного контроля. Мн., 1988 (з ім жа);
Theoretical principles of liquid penetrant testing. Berlin, 1999 (разам з М.П.Мігуном, М.Штатгаўзам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЁМ’ЕЎ (Валянцін Міхайлавіч) (н. 15.5.1934, г. Масква),
вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1989), д-ртэхн.н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1977). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча (1956), дзе і працаваў. З 1987 дырэктар, з 1993 заг. лабараторыі Ін-та прыкладной фізікі АН Беларусі. Навук. працы ў галіне аўтам. кіравання. Распрацаваў тэорыю дынамічных сістэм з выпадкова зменнай структурай.
Тв.:
Оптимизация динамических систем случайной структуры. М., 1980 (разам з Г.Я.Казаковым);
Основы автоматического управления. М., 1986;
Локационные системы роботов: Справ. пособие. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎРА́МЕНКА (Павел Самуілавіч) (н. 1.5.1929, в. Барысаўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1979), праф. (1981). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1961). У 1967—89 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (у 1969—89 нам. дырэктара). У 1990—94 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па фізіялогіі, кармленні с.-г. жывёлы і тэхналогіі кармоў.
Тв.:
Производство силосованных кормов. Мн., 1984 (разам з Л.М.Паставалавай);
Перспективные технологии заготовки травянистых кормов. Мн., 1990 (у сааўт.);
Справочник по приготовлению, хранению и использованию кормов 2 изд. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАГАНРА́ВАЎ (Анатоль Аркадзевіч) (1.6.1894, с. Анькава Уладзімірскай вобл., Расія — 4.2.1975),
савецкі вучоны ў галіне балістыкі. Акад.АНСССР (1943). Ген.-лейт. артылерыі (1943). Двойчы Герой Сац. Працы (1964, 1974). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі (1940). Скончыў Петраградскі політэхн.ін-т (1916), Ваенна-тэхн. акадэмію (1929). З 1929 у Акадэміі артыл. навук (у 1946—50 прэзідэнт). З 1953 дырэктар Ін-та машыназнаўства АНСССР. З 1963 старшыня камісіі па даследаванні і выкарыстанні касм. прасторы пры АНСССР. Працы па пытаннях механікі і артыл. ўзбраення. Дзярж. прэмія СССР 1941. Ленінская прэмія 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАХІ́Н (Аляксандр Паўлавіч) (н. 1.8.1951, г. Бабруйск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ. У 1975—91 у Ін-це фізікі, з 1992 вучоны сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, з 1995 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Прадказаў існаванне і распрацаваў тэорыю палярызаванай люмінесцэнцыі шмататамных малекул у газавай фазе.
Тв.:
Ориентационная корреляционная функция классического ансамбля свободных асимметричных волчков // Доклады АНБССР, 1979. Т. 23, № 11;
Поляризация флуоресценции свободных многоатомных молекул (разам з В.А.Таўкачовым) // Оптика и спектроскопия, 1981. Т. 51, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЕ́ШЧЫК (Мікалай Паўлавіч) (н. 23.12.1930, г.п. Чырвоны Сцяг Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі буд-ва. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1992). Скончыў Ленінградскі завочны індустрыяльны ін-т (1957). З 1957 у Ін-це буд-ва і архітэктуры Дзяржбуда БССР, з 1988 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па рэалогіі, тэхнал. механіцы бетону, рэсурсазберагальных канструкцыйна-тэхнал. сістэмах збудаванняў, тэхналогіі аб’ёмна-блочнага домабудавання і ўзвядзення маналітных жалезабетонных канструкцый.
Тв.:
Технология и экономика объемноблочного домостроения. Мн., 1967 (разам з С.С.Атаевым);
Структурно-механические свойства и реология бетонной смеси и пресс-вакуум бетона. Мн., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙЦЕ́НКА (Уладзімір Сяргеевіч) (н. 14.2.1938, в. Вязавое Арэнбургскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне геамеханікі. Д-ртэхн.н. (1986), праф. (1988). Скончыў Маскоўскі ін-т нафтахіміі і газавай прам-сці імя І.М.Губкіна (1964). У 1974—76 і з 1991 (нам. дырэктара) у Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це. Навук. працы па тэхналогіі бурэння, мацавання і выпрабавання нафтавых і газавых свідравін у складаных горна-геалагічных умовах.
Тв.:
Управление горным давлением при бурении скважин. М., 1985;
Прикладная геомеханика в бурении. М., 1990;
Физикохимия дисперсных систем. М., 1990 (разам з У.Дз.Шантарыным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАДЗЬКО́ (Уладзімір Фёдаравіч) (н. 27.9.1951, в. Марозавічы Пінскага р-на),
бел.вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1993), праф. (1995). Віцэ-прэзідэнт Бел. акадэміі адукацыі (з 1994). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1977). Працаваў у НДІ прафтэхадукацыі. З 1990 нам. дырэктара, з 1993 — дырэктар Нац. ін-та адукацыі. З 1995 нам. міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы тэорыі, метадалогіі, методыкі выхавання. Навуковы кіраўнік даследаванняў сац.-псіхал. рэабілітацыі дзяцей Чарнобыльскай зоны (1993—95). Аўтар «Канцэпцыі выхавання ў нацыянальнай школе Беларусі» (1993), працы «Рэформа адукацыі і выхавання» (1995) і інш.