кітайскі імператар [1368—98], заснавальнік дынастыі Мін. З сям’і арандатара. У юнацтве быў будыйскім манахам. У 1352 у ходзе «Чырвоных войск паўстання» ўступіў у атрад паўстанцаў супраць манг. дынастыі Юань, з 1356 узначаліў увесь рух. Аб’яднаў пад сваёй уладай большасць зямель Кітая. У 1368 абвясціў сябе імператарам новай дынастыі (Мін), яго войскі занялі г. Даду (Пекін) і зверглі дынастыю Юань. Садзейнічаў аднаўленню эканомікі, найперш сельскай гаспадаркі, увёў фіксаваны зямельны падатак, аднавіў і пашырыў ірыгацыйную сетку, змагаўся са злоўжываннямі чыноўнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНДЗІ́,
у стараж.-кіт. міфалогіі і нар. рэлігіі вярх. бажаство. У дзяржаве Інь (Шан) у 13—11 ст. да н.э. лічыўся вярх. богам, апекуном дзяржавы і продкам кіруючай дынастыі; пры дынастыі Чжоў (11—3 ст. да н.э.) атаясамліваўся з нябесным уладаром Цяньдзі. У даасізме Ш. — вял. продак Дао-шляху. У пач. 12 ст.н.э.імператар Хуэйцзун надаў тытул Ш. вярх. ўладару даоскага і нар. пантэона Нефрытаваму гасудару Юйдзі. Пасля з’яўлення ў Кітаі хрысц. місіянераў тэрмін Ш. ўжываўся ў кіт. перакладах Бібліі для абазначэння хрысц. паняцця «Бог».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРТАЛУ́ЧЫ (Bertolucci) Бернарда (н. 16.3.1940, г. Парма, Італія),
італьянскі кінарэжысёр, вядомы і як паэт. З 1961 працаваў у П.Пазаліні, уплыў якога адчувальны ў фільмах Берталучы «Перад рэвалюцыяй», «Партнёр» (паводле аповесці Ф.Дастаеўскага «Двайнік»), дзе прагучала тэма маладзёжнага бунту, якая з горыччу і пачуццём страчаных ілюзій адгукнулася ў стужках «Стратэгія павука» (1970), «Апошняе танга ў Парыжы» (1972). Разнастайнасць праблематыкі і формы сведчыць пра пастаянныя творчыя пошукі рэжысёра. У фільмах «Канфарміст» (1970) і «Месяц» (1979) — ідэя ўлады цёмных, скрытых псіхал. комплексаў над асобай; «Дваццатае стагоддзе» (1976) і «Апошні імператар» (1987, прэмія «Оскар») — матыў супраціўлення чалавека ролі марыянеткі, якую яму навязваюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМІЦЫЯ́Н Ціт Флавій (Titus Flavius Domitianus; 24.10.51, Рым — 18.9.96),
рымскі імператар [81—96). Апошні з дынастыі Флавіяў, малодшы сын Веспасіяна. У 83 перамог герм. племя хетаў, арганізаваў буд-ва лімеса (сістэма пагран. умацаванняў), засн. правінцыі Ніжняя і Верхняя Германія. У 85—92 вёў барацьбу на Дунаі супраць цара дакаў Дэцэбала, у 89 вымушаны быў заключыць мір, паводле якога рымляне абавязваліся выплачваць дакам штогоднюю даніну. Праводзіў самадзяржаўную палітыку, абмяжоўваў уплыў сената, абапіраўся на саслоўе коннікаў і войска, загадаў называць сябе «гаспадаром і богам», што выклікала апазіцыю сената. Забіты ў выніку змовы і пракляты сенатам Біяграфія Д. выкладзена Светоніем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЎ III (Leōn) Ісаўр, Леў III Сірыец (каля 675, Германікія, цяпер г. Мараш, Турцыя — 18.6.741), візантыйскі імператар [717—741], заснавальнік Ісаўрыйскай дынастыі. Узмацніў знешнепаліт. становішча імперыі: адбіў націск арабаў, якія ў 717—718 вялі аблогу Канстанцінопаля; пасля перамогі ў 740 пад Акраінонам вярнуў ч.візант. уладанняў у М. Азіі. З мэтай умацавання цэнтр. улады і абароны інтарэсаў ваенна-служылай знаці выдаў у 726 Эклогу (зб. законаў). Рэфармаваў армію, распачаў рэформы ў галіне права, грамадскіх адносін і царк. палітыкі. Узначальваў рух іканаборства, што прывяло ў 730 да разрыву адносін з рым. курыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЬСКАГА КАРАЛЕ́ЎСТВА КАНСТЫТУ́ЦЫЯ 1815,
канстытуцыя, якая юрыдычна замацавала ўключэнне б.ч. Польшчы ў склад Рас. імперыі. Паводле яе рас.імператар з’яўляўся таксама каралём польскім, быў галавой выканаўчай улады, меў права ўносіць змены ў канстытуцыю, зацвярджаць або адхіляць законы. Ствараўся сейм, які складаўся з Сената і Пасольскай Ізбы. Члены Сената прызначаліся каралём, Пасольскай Ізбы — выбіраліся выбаршчыкамі, якіх з-за высокага маёмаснага і адукац. цэнзаў было не больш за 100 тыс. (з 3,3 млн. насельніцтва). Афіцыйнай мовай была абвешчана польская. Існавала польскае войска (каля 30 тыс.чал.). Пасля задушэння паўстання 1830—31 заменена Арганічным статутам Каралеўства Польскага 1832.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕПТЫ́МІЙ СЕВЕ́Р Луцый (Lucius Septimius Severus; 11.4.146, г. Вялікі Лептыс, Паўн. Афрыка —4.2.211),
рымскі імператар у 193—211, заснавальнік дынастыі Севераў. Быў квестарам, нар. трыбунам, консулам, сенатарам, кіраваў шматлікімі правінцыямі. З 190 камандаваў войскамі ў Германіі. Абвешчаны імператарам легіёнамі ў Паноніі. Абапіраўся на салдат, якім даў шэраг прывілеяў. Кіраваў з дапамогай імператарскага савета. Праводзіў антысенацкую палітыку. Увёў цэнзуальную сістэму падаткаабкладання і прымусовых павіннасцей (працоўных, ваен. і інш.). Умацаваў дунайскую, рэйнскую, брытанскую і ўсх. граніцы імперыі. Паспяхова змагаўся супраць парфян, у гонар перамогі (у 203) пабудаваў у Рыме Трыумфальную арку.
у сярэдневяковай Зах. Еўропе землі або фіксаваны даход з іх, якія сеньёр (буйны землеўласнік: імператар, кароль, герцаг, граф і г.д.) перадаваў у спадчыннае ўладанне свайму васалу (гл.Васалітэт) на ўмовах выканання васалам ваен. ці прыдворнай службы і выплаты ўстаноўленых звычаем грашовых сум. Непасрэдным папярэднікам Ф. быў бенефіцый. Найб. пашырэнне Ф. меў у 11—15 ст. З развіццём таварна-грашовых адносін і пераходам да сістэмы наёмнага войска Ф., уладанне якім ужо не было непасрэдна звязана са службай сеньёру, ператварыўся ў юрыд. фікцыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРДЫНА́НД II (Ferdinand; 9.7.1578, г. Грац, Аўстрыя — 15.2.1637),
аўстрыйскі эрцгерцаг, імператар«Свяшчэннай Рымскай імперыі» [1619—37]. З дынастыі Габсбургаў. Сын эрцгерцага Унутр. Аўстрыі (Штырыя, Карынтыя, Крайна) Карла, бацька Фердынанда III, унук Фердынанда I. Выхаваны езуітамі, таму імкнуўся праводзіць у сваіх уладаннях контррэфармацыю. З 1590 эрцгерцаг, з 1595 рэгент Унутр. Істрыі. У 1617 выбраны таксама каралём Чэхіі, а ў 1618 і Венгрыі. Пры ім пачалася Трыццацігадовая вайна 1618—48, у час якой адбыліся антыгабсбургскія выступленні ў Чэхіі (гл.Чэшскае паўстанне 1618—20) і Венгрыі (рух Г.Бетлена). Аўтар аналаў на лац. мове (т. 1—9, 1610—46). Маўзалей у г. Грац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬГЕ́ЛЬМ II (Wilhelm; 27.1.1859, Берлін — 4.6.1941),
прускі кароль і герм.імператар [1888—1918]. З дынастыі Гогенцолернаў. Сын Фрыдрыха III (правіў 9.3—15.6.1888). Унук Вільгельма I. Скончыў Бонскі ун-т (1879). Служыў у арміі (з 1879), ген.-м. (1888). У час яго праўлення Германія стала буйной марской дзяржавай (у развіцці ўзбр. сіл асаблівую ўвагу аддаваў ВМФ), працягвала калан. захопы, уцягнулася ў 1-ю сусв. вайну. Пазбавіўся ўлады ў выніку Лістападаўскай рэвалюцыі 1918, эмігрыраваў у Нідэрланды. 28.11.1918 адрокся ад прастола. Аўтар твораў «Падзеі і асобы ў 1878—1918 гады» (1922), «З майго жыцця: 1859—1888 гг.» (1927), «Мае продкі» (1929) і інш.