імпера́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вышэйшы тытул манарха, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| ж. імператры́ца, -ы, мн. -ы, -ры́ц.

|| прым. імпера́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імпера́тар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. імпера́тар імпера́тары
Р. імпера́тара імпера́тараў
Д. імпера́тару імпера́тарам
В. імпера́тара імпера́тараў
Т. імпера́тарам імпера́тарамі
М. імпера́тару імпера́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

імпера́тар м. импера́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імпера́тар, ‑а, м.

Вышэйшы тытул манарха. // Асоба, якая мае гэты тытул.

[Ад лац. imperator — уладар, палкаводзец.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Імператар 1/39; 5/72; 11/94

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

імпера́тар м. Káiser m -s, -, Imperátor m -s, -tóren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

імпера́тар

(лац. imperator = уладар, палкаводзец)

самы высокі тытул манарха.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Імпера́тар. Ст.-бел. императоръ (з пачатку XVII ст.) запазычана з польск. imperator, дзе з лац. imperator ад imperare ’кіраваць, загадваць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 26; SWO, 300). Тым жа шляхам імпе́рыя з лац. imperia. Для рус. импера́тор, импе́рия польская — таксама мова-пасрэднік (Фасмер, 2, 129; Шанскі, 2, I, 58, 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

импера́тор імпера́тар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

emperor [ˈempərə] n. імпера́тар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)