бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Д-рхім.н. (1990), праф. (1998). Скончыў БДУ (1971). З 1975 у НДІфіз.-хім. праблем пры БДУ. Навук. працы па фіз.-хім. асновах мадыфікавання сінт. палімераў. Устанавіў узаемасувязь паміж асаблівасцямі гетэрагеннай структуры, малекулярнай рухомасцю і асн.фіз.-хім. ўласцівасцямі мадыфікаваных палімераў. Распрацаваў новыя палімерныя матэрыялы: сарбенты, электраізаляцыйныя, клеявыя і інш. прызначэння.
Тв.:
Гетерогенная структура и свойства полимерных материалов. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТАТЫ́ЧНЫ АПАРА́Т,
часовая структура з кампанентаў клеткі, якая дзеліцца. Ажыццяўляе рух храмасом да полюсаў клеткі і забяспечвае іх раўнамернае размеркаванне паміж даччынымі клеткамі. Мае ў сабе цэнтрыёлі з цэнтрасферамі і верацяно дзялення. Бялкі М.а. (пераважна рыбануклеапратэіды) валодаюць скарачальнымі ўласцівасцямі і па амінакіслотным складзе падобныя да бялкоў мышцаў. Утварэнне пачынаецца ў прафазе мітозу і заканчваецца ў метафазе, разбурэнне — у анафазе. Пашкоджанне М.а. прыводзіць да паталогіі мітозу. Адрозніваюць М.а. астральны (у жывёльных клетках) і анастральны (у раслінных клетках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕНЕ́ТЫКА (ад фен),
раздзел біялогіі, што вывучае паяўленне і размеркаванне генатыпічных варыяцый адзнак (фенаў). Тэрмін прапанаваны рас. генетыкам М.У.Цімафеевым-Расоўскім (1973).
Тэарэт. аснова — закон гамалагічных радоў у спадчыннай зменлівасці. З дапамогай метадаў Ф. вызначаюцца межы папуляцый і іх груп, вывучаецца структура папуляцый, уздзеянне фактараў эвалюцыі, рэканструюецца філагенез відавых форм і інш.
Літ.:
Яблоков А.В. Фенетика: Эволюция, популяция, признак. М., 1980;
Фенетика популяций. М., 1982;
Яблоков А.В., Ларина Н.И. Введение в фенетику популяций. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРЫЁЛЬ,
пастаянная структураклетак усіх жывёл і некат. раслін; асн.ч. клетачнага цэнтра. Звычайна ў клетцы 2 або некалькі Ц., якія акружаны дыферэнцыраваным участкам цытаплазмы, што ўтварае цэнтрасферу.
Мае цыліндрычную форму. Удзельнічае ў дзяленні клеткі; пры дзяленні Ц. разыходзяцца да полюсаў клеткі, вызначаюць вось верацяна дзялення. Пры апладненні (мнагаклетачныя арганізмы) Ц. уносіцца ў зіготу мужчынскай палавой клеткай. У дыплоіднай клетцы знаходзяцца 2 пары Ц., у кожнай пары адна Ц. спелая, мацярынская, другая — няспелая, даччыная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАСЛЮ́ДЫ,
група мінералаў класа сілікатаў, якія па структуры і саставе адносяцца да слюд. Адрозненне — дэфіцыт шчолачаў і павышаная колькасць вады. Агульная формула гідраслюд: (K,Na,H3O)Al2(AlSi3)∙O10[(OH2), H2O]. Да гідраслюд належаць глаўканіт, вермікуліт, гідрабіятыт, гідрамускавіт, ілліт і інш.Структура слаістая. Афарбоўка светла-шэрая, бурая, цёмна-карычневая. Цв. 1—2. Шчыльн. 2,5—3 г/см³. Пашыраны ў корах выветрывання, глебах, асадкавых пародах, нізкатэмпературных гідратэрмальных утварэннях. Выкарыстоўваюцца ў керамічнай і ліцейнай вытв-сці, для ачысткі і змякчэння вады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬБРЫ́ХСКІ (Olbrychski) Даніэль (н. 27.2.1945, в. Саннікі каля Варшавы),
польскі акцёр тэатра і кіно. Вучыўся ў тэатр. студыі «Школа Варшаўска». З 1963 у кіно. Акцёр шырокага псіхал. дыяпазону, майстар дынамічнага малюнка ролі. Зняўся ў фільмах А.Вайды («Попел», «Усё на продаж»), Е.Гофмана («Пан Валадыёўскі», «Патоп»), К.Занусі («Сямейнае жыццё», «Структура крышталю»), Ф.Шлёндарфа («Бляшаны барабан», ФРГ), здымаўся ў Венгрыі і Італіі. У 1969—77 у Тэатры нарадовым: Гамлет (аднайм. п’еса У.Шэкспіра) і інш.Нац. прэмія імя З.Цыбульскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАГРА́МА (ад грэч. holos увесь, поўны + ...грама),
зарэгістраваная на святлоадчувальным матэрыяле (або інш. носьбіце) інтэрферэнцыйная карціна хвалевага поля, якая змяшчае інфармацыю пра аб’ёмны відарыс аб’екта і дае магчымасць узнаўляць гэты відарыс.
Атрымліваецца пры інтэрферэнцыі святла ў тонкім слоі фотаэмульсіі ў выглядзе інтэрферэнцыйных палос — двухмерная (плоская) галаграма або ў тоўстым слоі фотаэмульсіі — трохмерная (аб’ёмная) галаграма. Узнаўленне відарыса аб’екта адбываецца за кошт дыфракцыі святла пры праходжанні яго праз галаграму (прапускальная галаграма) або пры адбіцці ад галаграмы (адбівальная галаграма). Гл. таксама Галаграфія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯРЫ́Т (франц. diorite ад грэч. diorizo размяжоўваю, адрозніваю),
глыбінная поўнакрышталічная магматычная горная парода, складзеная з плагіяклазу (андэзіну ці алігаклазу) і звычайна рагавой падманкі, радзей аўгіту і біятыту, зрэдку — кварцу (кварцавы Д.). Структура буйна- і тонказярністая, раўнамерна-, нераўнамерназярністая, парфірападобная. Колер шэры да зеленавата-шэрага. Шчыльн. 2700—2900 кг/м³. Утварае буйныя інтрузіі ў выглядзе баталітаў, штокаў. Пашыраны ў крышт. фундаменце Беларусі. На Пд рэспублікі (р.п. Мікашэвічы) мае прамысл. значэнне. Выкарыстоўваецца як буд. матэрыял, на брук і як абліцовачны камень; некаторыя гатункі — дэкар. камяні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОРФАТРАПІ́Я (ад морфа... +грэч. tropos паварот),
змена крышт. структуры, якая адбываецца ў шэрагу аднатыпных хім. злучэнняў пры замене ў малекуле аднаго з атамаў на суседні па групе ў перыяд. сістэме элементаў; з’ява процілеглая ізамарфізму (гл.Ізамарфізм у геалогіі). Назіраецца ў шэрагу карбанатаў металу II групы: MgCO3, CaCO3, SrCO3, BaCO3, у якім крышт.структура мяняецца ад структуры араганіту, уласцівай карбанату магнію MgCO3, да структуры кальцыту, характэрнай для карбанатаў стронцыю SrCO3 і барыю BaCO3. Для карбанатаў кальцыю вядомы 2 паліморфныя мадыфікацыі — араганіт і кальцыт.