КАР ((Carr) Джэралд) (н. 22.8.1932, г. Дэнвер, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Паўднёва-Каліфарнійскі ун-т (1954). З 1949 у ВМС ЗША. З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 16.11.1973—8.2.1974 з Э.Гібсанам і У.Поўгам здзейсніў касм. палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (як камандзір 3-га экіпажа), у час якога тройчы выходзіў у адкрыты космас (агульны час 15 гадз 48 мін). Правёў у космасе 84,04 сут. Залаты медаль «Космас» (ФАІ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАПО́ЛАЦКІ ЗАВО́Д «ВЫМЯРА́ЛЬНІК».
Засн. ў г. Наваполацк Віцебскай вобл. ў 1976. Выкарыстоўвае высокія вытв. і інфарм. тэхналогіі, у т. л. інтэлектуальныя сістэмы мадэліравання і праектавання. Удзельнічае ў стварэнні міжнар.касм.станцыі, у праграме «Марскі старт», бел.-рас. праграме «Космас-БР» і інш.Асн. прадукцыя (2000): сістэмы тэлеметрыі, тэлекамунікацый і спадарожнікавай навігацыі, прылады сувязі ЗВЧ-дыяпазону, сілавая электроніка для энергазберажэння, вырабы мікраэлектронікі, пячатныя платы, касавыя апараты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ДУЛЬу тэхніцы,
1) назва важнага каэфіцыента або велічыні, напр., модуль пругкасці.
2) Уніфікаваны функцыян. вузел (або частка складанага ланцуга) радыёэлектроннай апаратуры, які канструктыўна аформлены як самаст. выраб і выконвае пэўную функцыю (гл. таксама Мікрамодуль).
3) Спецыялізаваны адсек арбітальнай станцыі, які нарошчваецца і дзе размешчаны спец.тэхнал. абсталяванне, прылады і інш., напр., астрафіз. М., тэхнал. М. Таксама М. часта наз. састаўныя часткі касм. карабля, напр., арбітальны М., пасадачны М.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЦА́ЕЎ (Віктар Іванавіч) (19.6.1933, г. Акцюбінск, Казахстан — 30.6.1971),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1971, пасмяротна), лётчык-касманаўт СССР (1971). Скончыў Пензенскі політэхн.ін-т (1955). З 1969 у атрадзе касманаўтаў. 6—30.6.1971 з Г.Ц.Дабравольскім і У.М.Волкавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-11» і арбітальнай станцыі«Салют» (як інжынер-выпрабавальнік). Пры вяртанні на Зямлю ў выніку парушэння герметычнасці кабіны касм. карабля П. і члены экіпажа загінулі. У космасе правёў 23,8 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІР»,
арбітальная станцыя для палёту вакол Зямлі; праграма яе распрацоўкі і запускаў да яе касм. апаратаў. Створана ў СССР на аснове арбітальнай станцыі (АС) «Салют». Прызначана для працяглай работы касманаўтаў, прыёму экспедыцый, правядзення навук. даследаванняў і эксперыментаў, у т. л. па міжнар. праграмах.
Базавы блок «М.» выведзены на арбіту 20.2.1986; яго даўж. 13 м, дыяметр 4,2 м, маса каля 20 т, аб’ём жылых адсекаў 100 м³. Мае 6 стыковачных вузлоў, што дало магчымасць прыстыкаваць да яго астрафіз. модуль «Квант» (1987), модуль дааснашчэння «Квант-2» (1989), тэхнал. модуль «Крышталь» (1990), даследчыцкі модуль «Спектр» (1995) і навук. модуль «Прырода» (1996). Стыковачны адсек на модулі «Крышталь» дае магчымасць стыкаваць «М.» з касмічным караблём (КК) «Спейс шатл» (ЗША). У арбітальны комплекс могуць уваходзіць 1 ці 2 пілатуемыя КК«Саюз», аўтам.трансп.КК«Прагрэс» і КК «Спейс шатл» (агульная маса каля 250 т; габарытныя памеры па восях 33 × 31 × 27,5 м; аб’ём герметычных памяшканняў больш за 400 м³; энергасілкаванне забяспечваецца сонечнымі батарэямі пл. больш за 100 м²). «М.» і ўсе модулі выводзіліся на арбіту ракетамі-носьбітамі «Пратон». Касманаўты і грузы дастаўляліся КК «Саюз Т-15», «Саюз ТМ-2» — «Саюз ТМ-28», трансп.КК «Прагрэс-М» (Расія) і КК «Аглантыс», «Індэвар», «Дыскаверы» (ЗША). Першы экіпаж «М.» — Л.Дз.Кізім і У.А.Салаўёў. На станцыі працавалі (да 29.8.1999) 103 касманаўты з 12 краін і Еўрап.касм. агенцтва, у т. л. 41 рас. (сав.) і 62 замежныя (з іх 44 з ЗША) касманаўты. Выканана (на 1.10.1999) 24 міжнар.касм. праграмы, 17 тыс. навукова-тэхн. эксперыментаў, дастаўлена 14 тнавук. абсталявання. З жн. 1999 «М.» знаходзіцца ў аўтам. палёце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧКА (Мікалай Цітавіч) (н. 5.1.1937, в. Мяцявічы Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне птушкагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1991). Скончыў Віцебскую акадэмію вет. Медыцыны (1062). З 1969 на Бел. занальнай доследнай станцыі па птушкагадоўлі (у 1977—96 дырэктар). Навук. працы па развядзенні, селекцыі і ўзнаўленні с.-г. птушкі ва ўмовах інтэнсіўных тэхналогій.
Тв.:
Производство мяса уток. Мн., 1984;
Системы ведения сельского хозяйства Республики Беларусь. Мн., 1996 (у сааўт.).
першы лётчык-касманаўт Манголіі (1981). Герой Манголіі (1981), Герой Сав. Саюза (1981). Ген.-маёр. Скончыў Ваен. школу авіяц. спецыялістаў у СССР (1972), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1977). У 1978—81 у атрадзе касманаўтаў. 22—30.3.1981 з У.А.Джанібекавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-39» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж: У.В.Кавалёнак, В.П.Савіных) з прыстыкаваным да яе касм. караблём «Саюз Т-4». Правёў у космасе 7,9 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫЧЫ́ХІНСКІ БОЙ 1942.
Адбыўся паміж зводным атрадам 2-й Бел.партыз. брыгады імя П.К.Панамарэнкі і ням фаш. гарнізонам на ст. Бычыха Мехаўскага р-на (цяпер у Гарадоцкім р-не) Віцебскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. У ноч на 15 ліп. партызаны з боем уварваліся ў акопы і апорныя пункты ворага, разграмілі гарнізон на станцыі і тэр. былой МТС. У выніку бою чыгунка Віцебск—Невель была выведзена са строю больш як на суткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕТРАЭНЕРГЕТЫ́ЧНАЯ ЎСТАНО́ЎКА,
комплекс тэхн. прыстасаванняў для пераўтварэння энергіі ветру ў іншыя віды энергіі. Складаецца з ветраагрэгата, прыстасавання, якое акумулюе энергію або рэзервуе магутнасць, часам рэзервовага (пераважна цеплавога) рухавіка, сістэм аўтам. рэгулявання работы ўстаноўкі. Бываюць спец. прызначэння (помпавыя, эл. зарадныя, млынавыя, апрасняльныя і інш.) і комплекснага выкарыстання (напр., ветраэлектрычныя станцыі). Магутнасць ветраэнергетычнай устаноўкі да некалькіх мегават.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЕ́НЧЫК (Авянір Маркавіч) (1889, Гродна — 29.12.1935),
ваенны лётчык, камандзір першага ў свеце цяжкага самалёта-бамбардзіроўшчыка «Ілья Мурамец». Вучыўся ў Віленскім ваен. вучылішчы, скончыў Гатчынскую авіяц. школу. Вызначыўся ў 1916 на Паўн.-Зах. фронце: паспяхова бамбіў стратэгічна важныя станцыі варожага тылу; у адным з баёў цяжка паранены, але закончыў бамбардзіроўку і вярнуўся на аэрадром. За заслугі ў 1-ю сусв. вайну ўзнаг. ордэнам Св. Георгія. Помнік ў Стоўбцах, дзе ён жыў да 1935.