СЯРЭ́ДНІ УСХО́Д (англ. Middle East, франц. Moyen Orient) у рускамоўнай л-ры ў большасці выпадкаў — умоўная назва раёна Азіі, на тэр. якога знаходзяцца Іран і Афганістан; у заходняй л-ры да С.У. адносяць таксама краіны Блізкага Усходу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УБЕРА́БА (Uberaba),
горад на ПдУ Бразіліі, штат Мінас-Жэрайс. Засн. ў 1809. Каля 300 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр с.-г.раёна (жывёлагадоўля, рыс, кукуруза, соя). Прам-сць: харч., тэкст., цэм., гарбарна-абутковая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСІ́,
горад на У Кітая, у правінцыі Цзянсу. Каля 900 тыс.ж. (1999). Порт на Вялікім канале. Гандл.-размеркавальны пункт рысаводчага раёна і цэнтр тэкст. (шаўковай, баваўнянай, шарсцяной) прам-сці. Маш.-буд., рысаачышчальныя, алейныя, мукамольныя прадпрыемствы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАКША́НІ (Focşani),
горад на У Румыніі. Адм. ц. жудзеца Вранча. Каля 100 тыс.ж. (2000). Прам-сць: металургія, машынабудаванне (эл.-тэхн., абсталяванне для хім. прам-сці), хім., дрэваапр., тэкст., швейная, харчовая. Цэнтр вінаградарскага і вінаробнага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНЧЖО́Ў,
горад ва ўсх.ч. Кітая, у прав. Цзянсу. 313 тыс.ж. (1990). Порт на р. Янцзы і Вялікім канале. Цэнтр рысаводчага раёна. Прам-сць: харчасмакавая (рысаачышчальная, мукамольная, альбумінавая, маслабойная); вытв-сцьс.-г. прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НІМСКІ РАЁН.
На Пд Гродзенскай вобл. Утвораны 15.1.1940. Пл. 1,5 тыс.км². Нас. 22,4 тыс.чал. (2001, без г. Слонім). Сярэдняя шчыльн. 15 чал. на 1 км². Цэнтр — г.Слонім. Уключае 147 сельскіх населеных пунктаў, 12 сельсаветаў: Азгінавіцкі, Азярніцкі, Васілевіцкі, Велікашылавіцкі, Дзеравянчыцкі, Дзераўноўскі, Жыровіцкі, Міжэвіцкі, Новадзевяткавіцкі, Паўлаўскі, Сянькоўшчынскі, Сялявіцкі.
Тэр. раёна ў межах Слонімскага ўзвышша на З, ускраін Навагрудскага ўзвышша на ПнУ. Нёманскай нізіны на Пн і Баранавіцкай раўніны на У і Пд. Паверхня ўзгорыста-платопадобная, 80% яе на выш. 160—200 м, найвыш. пункт 223 м (на ПнУраёна). Агульны нахіл паверхні да даліны р. Шчара. Карысныя выкапні: мел, пясчана-жвіровы матэрыял, гліны і суглінкі для грубай керамікі. буд. пяскі, торф, сапрапель. Сярэдняя т-растудз. -5,4 °C, ліп. 17,8 °C. Ападкаў 592 мм за год. Вегетац. перыяд 196 сутак. Найб.р. Шчара з прытокамі Грыўда, Бяроза, Іса, на мяжы з Зэльвенскім р-нам — Зальвянка. Пераважаюць глебы с.-г. угоддзяў: дзярнова-падзолістыя (62,6%), дзярнова падзолістыя забалочаныя (12,6%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (10,1%). Пад лесам 38% тэр.раёна. Лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя, яловыя, дубовыя, трапляюцца грабавыя, асінавыя. чорнаальховыя і інш.Найб. лясныя масівы на Пн у міжрэччы Шчары і Ісы і на Ураёна. Штучныя насаджэнні (39% лясоў), пераважна з хвоі, радзей елкі, дубу, ліпы, бярозы. На тэр.раёнабіял. заказнік рэсп. значэння Слонімскі; біял. заказнікі мясц. значэння Кракотка. Помнікі прыроды рэсп. значэння: валун Расколаты камень у Альбярцінскім лясніцтве, дуб чарэшчаты ў Сянькоўшчынскім лясніцтве, ліпа каралінская ў г. Слонім, гара Каўпак каля в Парэчча, валуны Вял. камень каля в. Смаўжы, Вялікі і Кракоцкі камяні каля в.Вял. Кракотка; мясц. значэння: дзюна Прырэчанская каля в. Прырэчча, гара Пяроўка каля в. Васілевічы, гара Стражынае каля в. Дзераўная, Вял. камяні каля в. Сянькоўшчына і Рудаўка.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 75,1 тыс.га, з іх асушаных 14,8 тыс.га. На 1.1.2002 у раёне 13 калгасаў, 5 с.-г. прадпрыемстваў, 10 фермерскіх гаспадарак, птушкафабрыка. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, птушкагадоўлі, ільнаводстве, вырошчванні збожжавых і кармавых культур, бульбы. Прадпрыемствы буд. матэрыялаў (драбільна-сартавальная вытворчасць пяску і друзу), металаапр. (рамонт с.-г. рухавікоў), першаснай апрацоўкі лёну (перапрацоўка льнотрасты), камбікормавай прам-сці; лясгас. Па тэр.раёна праходзяць: чыг. Баранавічы—Ваўкавыск, аўтадарогі Слонім—Высокае, Баранавічы—Ваўкавыск, Быцень—Слонім—Ліда, Слонім—Масты—Скідзель. У раёне 13 сярэдніх, 9 базавых, 2 пач., 4 муз., 1 спарт. школы, аграрна-тэхн. каледж (гл.Жыровіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум), с.-г. ліцэй. станцыя юных турыстаў, Цэнтр дзіцячай творчасці, 18 дашкольных устаноў, 38 сельскіх клубаў і дамоў культуры, 38 б-к, 6 бальніц, 2 дыспансеры, 4 паліклінікі, 7 амбулаторый, 25 фельч.-ак. пунктаў, дом-інтэрнат для састарэлых. Краязнаўчы музей. Помнікі архітэктуры: цэрквы — Міхайлаўская (19 ст.) у в. Вострава, Мікалаеўская (2-я пал. 19 ст.) у в. Вялікія Шылавічы, Троіцкая (2-я пал. 19 ст.) у в. Дзераўная, Жыровіцкі Успенскі манастыр, царква Раства Багародзіцы (19 ст.) у в. Міжэвічы, касцёл (2-я пал. 19 — пач. 20 ст.) у в. Сялявічы. Выдаецца газ. «Слонімскі веснік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й ГІСТО́РЫІ ГО́РАДА СВЕТЛАГО́РСКА.
Адкрыты. ў 1978 у г. Светлагорск Гомельскай вобл. на грамадскіх пачатках як краязнаўчы, з 1979 сучасная назва. Пл. экспазіцыі 264,2 м², каля 3,8 тыс. адзінак асн. фонду (2000). Аддзелы: этнаграфія і побыт, прырода, Вял. Айч. вайна на тэр.раёна, прамысловасць, сац.-культ. развіццё горада, выставачны. Сярод экспанатаў калекцыі манет 17—20 ст., прадметы побыту і прылады працы 18—19 ст., матэрыялы пра гіст. мінулае горада, стварэнне і дзейнасць прадпрыемстваў, у т. л. суднаверфі (1929—61), Герояў Сав. Саюза, што загінулі ў баях на тэр.раёна, асабістыя рэчы ген. арміі П.І.Батава, нар. адзенне, вырабы з лазы, саломкі, разьбы па дрэве, матэрыялы пра жывёльны і раслінны свет рэгіёна. Музей праводзіць выстаўкі твораў мясц. мастакоў і майстроў нар. творчасці, калекцый нумізматыкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕО́РГІЕЎСК,
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Стаўрапольскім краі. Засн. ў 1777 як крэпасць. 73,9 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел. Металаапр., лёгкая, біяхім., харч.прам-сць. У Георгіеўску быў заключаны Георгіеўскі трактат 1783 паміж Расіяй і Картлі-Кахецінскім царствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́НСЕ (Orense),
горад на ПнЗ Іспаніі, у аўтаномнай вобласці Галісія, на рацэ Міньё. Адм. ц. правінцыі Арэнсе. 99,1 тысячы жыхароў (1986). Транспартны вузел. Гандлёвы цэнтр раёна вінаградарства і садаводства. Перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі. Лесапільныя, металаапрацоўчыя прадпрыемствы; аўтамабілебудаванне. Цёплыя серныя крыніцы.