Створана ў 1947 у Віцебску як з-дбыт. прылад. З 1952 з-д электравымяральных прылад, з 1985 галаўное прадпрыемстваВА «Электравымяральнік», з 1986 Віцебскае ВА «Электравымяральнік» (уваходзяць малое прадпрыемства «Дакладная прылада» і ліцейная вытв-сць). Дзейнічаюць цэхі: пластмас, ліцця каляровых металаў, штамповачны, намотачны, пакрыццяў, зборачныя, рамонтна-мех., энергет., вытв-сці станцыі тэхн. абслугоўвання. Асн. прадукцыя (1995): шчытавыя малагабарытныя прылады для вымярэння сілы току, напружання, частаты, магутнасці і інш. параметраў у ланцугах пастаяннага і пераменнага току; электронныя вымяральныя пераўтваральнікі і ўзмацняльнікі для сістэм цэнтралізаванага кантролю і аўтам., кіравання тэхнал. працэсамі ў энергетыцы і прам-сці; прылады ўліку электра- і цеплаэнергіі, расхадамеры і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАРЫЗО́НТ»,
вытворчае аб’яднанне ў Беларусі. Да 1996 Мінскае вытв. аб’яднанне «Гарызонт». Створана ў 1972 на базе Мінскага радыёзавода (Засн. ў 1950), з-да радыё- і тэлевізійных футаралаў (1963) і спец.КБ. Галаўным прадпрыемствам з’яўляецца Дзярж.прадпрыемства «Завод «Гарызонт». Уключае: з-д «Альмагор» (створаны ў 1992 на базе з-да радыё- і тэлевізійных футаралаў), навук.-вытв. комплекс «Сігнал» (арганізаваны ў 1989 на базе з-да «Сенсар»), НДІ лічбавага тэлебачання (1991), спецыялізаванае прадпрыемства кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання (1991), Гандл. дом «Гарызонт» (1996) — усе ў Мінску; з-д «Беліт» (г. Паставы, 1992). Асн. прадукцыя: каляровыя і чорна-белыя тэлевізары, радыёпрыёмнікі, сістэмы кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕРА́ЛЬНЫЯ БУДАЎНІ́ЧЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
здабытыя карысныя выкапні, якія выкарыстоўваюцца ў натуральным выглядзе або пасля тэхнал. перапрацоўкі ў якасці буд. матэрыялаў; разнавіднасць мінеральнай сыравіны. На Беларусі здабываюць М.б.м.: цэментную сыравіну (мел, мергель, гліна), гліны і суглінкі для вытв-сці цэглы, керамікі і лёгкіх запаўняльнікаў, пяскі буд. і шкловыя, пясчана-гравійныя матэрыялы, камень буд. і абліцовачны і інш. Буйнейшымі вытворцамі М.б.м. з’яўляюцца Мікашэвіцкае прадпрыемства«Граніт», распрацоўвае Мікашэвіцкае радовішча буд. каменю, Віцебскае акцыянернае таварыства«Даламіт» працуе на радовішчы даламіту Гралева, прадпрыемства «Беларускі цэментны завод» (пас. Камунары Магілёўскай вобл.) распрацоўвае Камунарскае радовішча мергелю для цэментнай сыравіны, кар’ераўпраўленне «Гайдукоўка» (пас. Гайдукоўка Мінскай вобл.) вядзе распрацоўку глін на аднайм. радовішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ «МА́СТРА».
Засн. ў 1939 у Мінску як арцель «20-годдзе Кастрычніка». У Вял.Айч. вайну разбурана, пасля вайны адноўлена. У 1960 перайменавана ў Мінскую ф-ку маст. вырабаў. З 1979 галаўное прадпрыемства Мінскага ВАмаст. вырабаў, у склад якога ўваходзілі Маладзечанская і Барысаўская ф-кі маст. вырабаў. У 1988 аб’яднанне расфарміравана. З 1990 арэнднае прадпрыемства «Мінская ф-камаст. вырабаў», з 1992 акц.т-ва, з 1996 адкрытае акц.т-ва «Мастра». Асн. прадукцыя (1999): да 150 мадэлей жаночага адзення (блузкі, сукенкі, касцюмы, спадніцы, штаны), да 60 мадэлей трыкат. вырабаў (дзіцячыя, падлеткавыя, жаночыя), вырабы дзярж. сімволікі (флагі, сцягі, штандарты і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛЬЯ́ЦІ,
горад, цэнтр Стаўрапольскага р-на ў Самарскай вобл. Расіі. Засн. ў 1737 як крэпасць Стаўрапаль. Горад з 1780. Перайменаваны ў гонар П.Тальяці (1964). 723 тыс.ж. (2000). Порт на р. Волга (Куйбышаўскае вадасх.). Чыг. станцыя. Найбуйн. ў Расіі цэнтр вытв-сці легкавых аўтамабіляў. Прам-сць: машынабудаванне і металаапр. (гал.прадпрыемства АТ «Аўтаваз», вытв-сць трансфарматараў, суднарамонтна-мех. і электратэхн. з-ды), хім. (мінер. ўгнаенні, сінт. каўчук), харч., лёгкая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Паліграф.прадпрыемства «Сучаснік». Політэхн.ін-т. Тэатры: драм., лялек. Краязн. музей. Пры буд-ве Волжскай (Куйбышаўскай) ГЭС горад трапіў у зону затаплення і ў сярэдзіне 1950-х г. перанесены на новае месца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ АЎТАМАБІ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д (МАЗ). Засн. ў 1944 у Мінску, з 1975 галаўное прадпрыемствавытв. аб’яднання па выпуску велікагрузных аўтамабіляў «БелаўтаМАЗ». Першы аўтамабіль МАЗ-205 сышоў з канвеера ў 1947. За час існавання з-да асвоена вытв-сць 5 сем’яў аўтамабіляў — МАЗ-200, МАЗ-500, МАЗ-500А, МАЗ-5335, МАЗ-6422. У 1996 пачаты выпуск аўтамабіляў серыі МАЗ-64221, а з 1997 аўтамабіляў сям’і МАЗ-6430, якія адпавядаюць сучасным міжнар. патрабаванням. Асн. прадукцыя (1999): бартавыя трансп. аўтамабілі, седлавыя цягачы, поўнапрывадныя грузавыя і лесавозныя аўтамабілі, самазвалы, аўтамабілі-шасі. Імпарцёрамі прадукцыі прадпрыемства з’яўляюцца каля 80 краін. Пры з-дзе заснаваны філіялы па вытв-сці аўтобусаў («МАЗ») і прычэпаў («Белаўтапрычэп»). МАЗ стаў родапачынальнікам Беларускага аўтамабільнага завода, Магілёўскага аўтамабільнага завода, мінскіх з-даў колавых цягачоў і рысорнага, Баранавіцкага і Асіповіцкага аўтаагрэгатных з-даў, прадпрыемства «Туртранс» па выпуску прычэпаў-дач і гандл. кузаваў. На міжнар. выстаўках і кірмашах (у Бруселі, 1958; Лейпцыгу, 1980; Плоўдзіве, 1985) аўтамабілі МАЗа адзначаны вышэйшымі ўзнагародамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ МІЖНАРО́ДНЫ АДУКАЦЫ́ЙНЫ ЦЭНТР,
беларуска-нямецкае прадпрыемства. Засн. ў 1994 у Мінску. Асн. кірунак дзейнасці — арг-цыя канферэнцый, кангрэсаў, семінараў, моўных і камп’ютэрных курсаў, пазнавальна-адукац. паездак за мяжу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУСЬГУМАТЭ́ХНІКА»,
завод па вытв-сці гумавых тэхн. вырабаў у Бабруйску. Створаны ў 1952 для вырабу натуральнага каўчуку. У 1954—57 пераабсталяваны ў рэгенератны з-д, з 1959 Бабруйскі з-д гумавых тэхн. вырабаў. У 1959—65, 1970 і 1977 рэканструяваны і расшыраны. У 1976—90 галаўное прадпрыемстваВА «Беларусьгуматэхніка». З 1990 арэнднае, з 1992 нар.прадпрыемства, з 1994 акц.т-ва. Асн. прадукцыя (1995): фармавыя і нефармавыя гумава-тэхн. вырабы для камплектацыі аўтамабіляў і трактароў, рукавы гумавыя з нітачным узмацненнем, ніткі з латэксу, падлогавыя пакрыцці, гумавыя порыстыя і няпорыстыя пласціны і дэталі для абутку, стужка канвеерная, вырабы з ліццёвага поліурэтану, пласціны гумавыя, гумаватканінныя, гукаізаляцыйныя бітумныя і тэкстыльна-бітумныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́ БІ́ЗНЕС,
камерцыйная дзейнасць, арганізаваная ў межах малога (гл.Малое прадпрыемства) ці сярэдняга прадпрыемства з пэўным колькасным крытэрыем працуючых і аб’ёмам гасп. дзейнасці. Такія прадпрыемствы павінны мець незалежнае кіраванне, уласны капітал, лакальны раён дзеяння, адносна невял. памер у адносінах да галіны ў цэлым. Перавагі М.б.: незалежнасць дзеянняў, здольнасць хутка адаптавацца да навакольных умоў (напр., пераарыентавацца на вытв-сць новых відаў тавараў), параўнальна нізкія бягучыя выдаткі, больш высокая абарачальнасць капіталу, хуткае дасягненне эфектыўнасці (атрыманне прыбытку і інш.). Недахопы: фін. цяжкасці, асабістыя адказнасць і рызыка прадпрымальнікаў, няўпэўненасць партнёраў пры заключэнні кантрактаў, залежнасць ад інш. асоб, фірм, дзяржавы ў справе атрымання рэсурсаў і інш. У развітых краінах на М.б. прыпадае асн. частка знешнеэканам. сувязей.