(псеўд.Граф, Высоцкі, Ясінскі; 7.12.1887, г. Астровец-Свентакшыскі, Польшча — 22.6.1940),
дзеяч польскага і міжнар. рабочага руху, парт. і дзярж. дзеяч Літвы і Беларусі. Вучыўся ў Льежскім політэхн. ін-це (1907—09) і Парыжскім ун-це (1910—13). У рэв. руху з 1902. Чл. СДКПіЛ з 1907. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Петраградзе. З ліст. 1917 нам. камісара па польскіх справах у Наркамнацы РСФСР. Са снеж. 1918 чл.ЦК КП Літвы, з 20.2.1919 старшыня ЦВКЛіт. ССР, з 27.2.1919 — Літ.-Бел. ССР; з крас. 1919 чл. Савета абароны Літ.-Бел. ССР; адначасова ў маі—ліп. 1919 (у Мінску) нарком земляробства Літбела, з 24.7.1919 старшыня Мінскага Савета. З вер. 1919 у ЦК КП(б)ЛіБ і палітаддзеле Зах. фронту. З крас. 1921 у Польшчы. Адзін з арганізатараў Кампартыі Усх. Галіцыі (з 1923 КПЗУ), чл. яе ЦК. У 1925—29 чл.ЦК Кампартыі Польшчы (да 1927 чл.ПалітбюроЦК). У 1928—29 сакратар камуніст. фракцыі сейма. З 1932 у СССР, у Выканкоме Камінтэрна. У 1936—37 адзін з арганізатараў інтэрнац. брыгад у Іспаніі. Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны пасля 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬЦЫН Барыс Мікалаевіч (н. 1.2.1931, с. Бутка Таліцкага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія),
расійскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (Свярдлоўск, 1955). З 1955 працаваў у буд. арг-цыях, з 1963 гал. інжынер, дырэктар Свярдлоўскага домабуд. камбіната. У 1968—88 на парт. рабоце: з 1976 1-ы сакратар Свярдлоўскага абкома, з 1985 сакратар ЦККПСС, 1-ы сакратар Маскоўскага гаркома КПСС, з 1986 канд. у чл.ПалітбюроЦККПСС. З 1987 1-ы нам. старшыні Дзяржбуда СССР — міністр СССР. З 1989 нар. дэпутат СССР. У 1990 выйшаў з КПСС. У 1990—91 старшыня Вярх. Савета РСФСР. З чэрв. 1991 першы Прэзідэнт Рас. Федэрацыі (выбраны 12.6.1991; 3.7.1996 выбраны на другі тэрмін). У снеж. 1991 разам з кіраўнікамі Беларусі і Украіны падпісаў Белавежскія пагадненні, быў адным са стваральнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Ініцыятар пачатай у студз. 1992 радыкальнай эканам. рэформы. У адпаведнасці з яго ўказам «Аб паэтапнай канстытуцыйнай рэформе ў Рас. Федэрацыі» (вер. 1993) ліквідавана сістэма Саветаў. У снеж. 1993 прынята новая Канстытуцыя Рас. Федэрацыі і выбраны парламент — Федэральны Сход Рас. Федэрацыі. 2.4.1996 Е. і Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка падпісалі Дагавор аб Супольніцтве Беларусі і Расіі, 2.4.1997 — Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі.
Тв.:
Записки президента. М., 1994;
Бел.пер. — Споведзь на зададзеную тэму. Мн., 1991.
палітычная партыя левага кірунку, якая ў 1949—89 была кіруючай у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы (ГДР). Засн. 21—22.4.1946 у Берліне (Усх.) на аб’яднаўчым з’ездзе Камуністычнай і С.-д. партый Германіі, якія дзейнічалі ў сав.акупац. зоне краіны, пад старшынствам В.Піка і О.Гротэваля. У 1948—50 пераўтворана ў кадравую партыю на ўзор КПСС. Яе праграма (мянялася некалькі разоў) прадугледжвала «пабудову антыфаш.-дэмакр. ладу ва ўсёй Германіі», асобы ням. шлях да сацыялізму, у т. л. праз прымусовую поўную калектывізацыю сельскай гаспадаркі (1960), утварэнне ў ГДР «сацыяліст. нацыі» (з 1963) і інш. Вышэйшы парт. орган — з’езд (з 1971 склікаўся раз у 5 гадоў), паміж з’ездамі — ЦК партыі (меў і права склікаць парт. канферэнцыі), які выбіраў Палітбюро і Сакратарыят на чале з ген. сакратаром (у 1953—76 наз. 1-ы сакратар; у 1950—71 В.Ульбрыхт, у 1971—89 Э.Хонекер, у кастр.—снеж. 1989 Э.Крэнц). Цэнтр. друкаваны орган — штодзённая газ. «Neues Deutschland» («Новая Германія»). У ходзе масавага руху за рэформы ў ГДР (восень 1989) перастала быць кіруючай (заканадаўча з 1.12.1989), страціла каля 95% сваіх членаў, пераўтворана ў САПГ — Партыю дэмакр. сацыялізму (паміж 8 і 17.12.1989), потым у Партыю дэмакр. сацыялізму (люты 1990), якая захавалася ў аб’яднанай Германіі (ФРГ).
Літ.:
История Социалистической единой партии Германии: Очерк: Пер. с нем. М., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЧЫК Павел (сапр.Лагіновіч Іосіф Каятанавіч; 26.2.1891, в. Заўшыцы Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 15.4.1940),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі і Польшчы. Скончыў Слуцкае гар. вучылішча (1907). У 1910 увайшоў у склад Капыльскай групы прыхільнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1912—17 у арміі, у 1-ю сусв. вайну на фронце. Быў чл.Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Удзельнічаў у Слуцкім паўстанні 1920. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА). У выніку аб’яднання БРА з КПЗБ (30.12.1923) кааптаваны ў склад ЦККПЗБ. З восені 1924 працаваў у Бюро дапамогі Кампартыі Заходняй Беларусі пры ЦККП(б)Б у Мінску. Арганізатар Сопацкай нарады 1925. Выступаў супраць фракцыйнай групоўкі ў КПЗБ (гл.Сэцэсія). З восені 1925 да лют. 1936 паліт. сакратар ЦККПЗБ; са снеж. 1925 да 1929 чл.ПалітбюроЦК КПП і прадстаўнік ЦККПЗБ у ЦК КПП. За рэв. дзейнасць неаднойчы быў арыштаваны. У сак.—жн. 1933 кіраваў работай Бюро ЦККПЗБ у Мінску. Са снеж. 1933 зноў на падп. рабоце ў Зах. Беларусі. Аўтар многіх паліт. дакументаў КПЗБ і КПП. У 1936 арыштаваны органамі НКУСБССР «як агент польскай палітычнай паліцыі» і засуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У 1939 Ваен. трыбуналам прыгавораны да расстрэлу. Памёр у турме. Рэабілітаваны ў 1955.
Літ.:
Ладысеў У. І.К.Лагіновіч: Нарыс жыцця і паліт. дзейнасці // Бел.гіст.часоп. 1996. № 3—4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЛАТАЎ (сапр.Скрабін) Вячаслаў Міхайлавіч
(9.3. 1890, слабада Кукарка, цяпер у межах г. Савецк Кіраўскай вобл., Расія — 8.11.1986),
савецкі дзярж. і паліт. дзеяч, дыпламат.Герой Сац. Працы (1943). Вучыўся ў Пецярбургскім політэхн. ін-це (1911—12). Чл.КПСС з 1906, яе ЦК (1921—57), Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1926—57). У Кастр. рэвалюцыю 1917 чл. Петраградскага ВРК. З 1919 старшыня Ніжагародскага губвыканкома, сакратар Данецкага губкома РКП(б), сакратар ЦК Кампартыі Украіны. З 1921 сакратар ЦКВКП(б). У 1930—41 старшыня СНКСССР. У 1941—57 1-ы нам. старшыні СНК (СМ) СССР, адначасова ў 1941—1945 нам. старшыні Дзярж.к-та абароны, у 1939—49 і 1953—56 міністр замежных спраў СССР. У сярэдзіне 1950-х г. выступіў супраць крытыкі культу асобы І.В.Сталіна. На чэрвеньскім (1957) пленуме ЦККПСС выведзены са складу Прэзідыума ЦК і ЦК, у 1962 выключаны з партыі (адноўлены ў 1984). З 1957 пасол СССР у Манголіі, у 1960—62 кіраўнік сав. прадстаўніцтва пры Міжнар. агенцтве па атамнай энергіі. М. — адзін з арганізатараў рэпрэсій палітычных у СССР у 1930—50-я г. Ад імя сав. ўрада падпісаў сав.-герм. дагавор аб ненападзе ад 23.8.1939 (Пакт Рыбентропа—Молатава 1939), сав.-герм. дагавор аб дружбе і граніцы ад 28.9.1939, сакрэтныя пратаколы да іх. Удзельнік Маскоўскіх (1941, 1943, 1945) нарад, Тэгеранскай (1943), Крымскай і Патсдамскай (абедзве 1945) канферэнцый кіраўнікоў саюзных дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКО́ЛЬНІКАЎ Рыгор Якаўлевіч (сапр.Брыльянт Гірш Янкелевіч; 15.8.1888, г. Ромны, Украіна —21.5.1939),
савецкі дзярж. і паліт. дзеяч, дыпламат і вучоны-эканаміст. Скончыў Парыжскі ун-т (1914). Чл.Камуніст. партыі (1905—36, адноўлены ў 1988), яе ЦК (1917—19, 1922—30, канд. у 1930—36), ПалітбюроЦК (1917, канд. у 1924—25). З 1917 чл. Маскоўскага к-та бальшавікоў і Петраградскага Савета, пам. камісара Дзярж. банка. Як старшыня сав. дэлегацыі падпісаў Брэсцкі мір 1918. У 1918—20 на ваен.-паліт. рабоце ў Чырв. Арміі. З 1920 старшыня Туркестанскай камісіі ВЦВК і СНК РСФСР і каманд. Туркестанскім фронтам. З 1921 у Наркамаце фінансаў. У 1922—26 нарком фінансаў РСФСР (з ліп. 1923 — СССР). Ініцыятар і актыўны ўдзельнік падрыхтоўкі і правядзення грашовай рэформы 1922—24 (увядзенне «цвёрдага» чырвонца і інш.), якая стабілізавала рубель і аднавіла разбураную ў час рэвалюцыі і грамадз. вайны фін. сістэму краіны. Удзельнік міжнар.фін.-эканам. канферэнцыі ў Гаазе (Нідэрланды, 1922). З 1926 нам. старшыні Дзяржплана СССР, з 1928 старшыня Нафтасіндыката. У 1929—32 паўпрэд СССР у Вялікабрытаніі, потым нам. наркома і чл. калегіі Наркамата замежных спраў СССР. У 1935—36 1-ы нам. наркома лясной прам-сці СССР. У 1936 арыштаваны, у 1937 па сфальсіфікаванай справе т.зв. «Паралельнага антысав. трацкісцкага цэнтра» асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ў 1988.
Тв.:
Новая финансовая политика: на пути к твердой валюте. М., 1995.
Літ.:
Генис В.Л. «Упрямый нарком с Ильинки» // Открывая новые страницы... М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЖУ ДЭ (6.11.1886, пав. Ілун, прав. Сычуань, Кітай — 6.7.1976),
кітайскі ваенны, паліт. і дзярж. дзеяч. Маршал КНР (1955). Скончыў Юньнаньскае ваен. вучылішча (1911). У 1909 уступіў у рэв. арг-цыю Тунмэнхой, вучыўся ў Гётынгенскім ун-це (1922—24, Германія). Удзельнік Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13. Да 1922 афіцэр у войсках мілітарысцкіх груповак (камандзір брыгады). У 1925—26 у СССР. Потым у Кітаі, далучыўся да Нац.-рэв. арміі (НРА), удзельнічаў у Паўночным паходзе 1926—28. Адзін з кіраўнікоў Наньчанскага паўстання 1927. Сфарміраваў 4-ы корпус Чырв. арміі (з Мао Цзэдунам), з 1931 галоўнакаманд. Чырв. арміі Кітая. Ваен. кіраўнік Паўночна-заходняга паходу 1934—36. У час Нацыянальна-вызваленчай вайны кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937—45 камандуючы 8-й арміяй, якая дзейнічала ў тыле яп. войск у Паўн. Кітаі. У ходзе трэцяй грамадзянскай вайны ў Кітаі 1946—49 камандаваў узбр. сіламі КПК — Нац.-вызв. арміяй Кітая (НВАК), якая нанесла паражэнне рэжыму Гаміньдана. У 1945—54 галоўнакаманд. НВАК. У 1954—59 нам. старшыні КНР, з 1959 старшыня Пастаяннага к-та Усекіт. сходу нар. прадстаўнікоў. З 1934 чл.ЦК і чл.ПалітбюроЦККПК, у 1956—69 і 1973—76 чл. Пастаяннага к-таЦККПК. Дачка Ч.Д. Чжу Мінь, прыехаўшы ў чэрв. 1941 у піянерскі лагер у Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., у час Вял.Айч. вайны знаходзілася да 1944 на тэр. Беларусі (была арыштавана ням.-фаш. захопнікамі, але не апазнана; пасля вызвалення хавалася ў мірных жыхароў і партызан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРАНГО́ВІЧ Васіль Фаміч (4.3.1897, в. Качаны Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 15.3.1938),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР, удзельнік устанаўлення сав. ўлады на Беларусі, грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918—20. З 1918 у Чырв. Арміі. У 1919—20 на падп. рабоце ў Мінскай губ., быў арыштаваны польск. ўладамі. У 1921—26 нам. наркома юстыцыі, пракурор БССР, заг.арганізац. аддзела і адказны сакратар Цэнтр. Савета прафсаюзаў Беларусі. З 1926 на прафс. рабоце ў Сібіры, 1-ы сакратар Іркуцкага акр.к-таВКП(б). З кастр. 1930 да лют. 1934 2-і сакратар і чл. Бюро ЦККП(б)Б. З 1934 чл. Камісіі парт. кантролю пры ЦКВКП(б), упаўнаважаны КПК па Казахстане, з 1936 — па Харкаўскай вобл. З сак. да ліп. 1937 1-ы сакратар і чл. Бюро ЦККП(б)Б. Чл.ЦККП(б)Б у 1925—27, 1932—34, 1937. Чл.ЦВКБССР у 1925—26, 1931—34 і яго Прэзідыума ў 1931—34. Зняты з пасады 1-га сакратара паводле пастановы ПалітбюроЦКВКП(б) «Па пытанні аб кіраўніцтве КП(б)Б» ад 27.7.1937 і ў той жа дзень арыштаваны ў Маскве. Неабгрунтавана абвінавачаны ў варожай дзейнасці супраць сав. улады. 13.3.1938 ваен. калегіяй Вярх. суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Маскве. Рэабілітаваны ў 1957.
Літ.:
Адамушка У.І. Дзесяты першы сакратар // Памяць. Гіст.-дак. хроніка Мядзельскага р-на. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБАЧО́Ў Міхаіл Сяргеевіч (н. 2.3.1931, с. Прывольнае Чырвонагвардзейскага р-на Стаўрапольскага краю, Расія),
савецкі дзярж. і паліт. дзеяч. Ген. сакратар ЦККПСС (1985—91), прэзідэнт СССР (1990—91). Скончыў Маскоўскі ун-т (1955), Стаўрапольскі с.-г.ін-т (1967). З 1955 на камсамольскай і парт. рабоце. У 1966—68 1-ы сакратар Стаўрапольскага гаркома КПСС. З 1968 2-і сакратар, з 1970 1-ы сакратар Стаўрапольскага крайкома КПСС. У 1978—85 сакратар ЦККПСС, у 1980—91 чл.Палітбюро (канд. з 1979). Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР (1988—89) і Вярх. Савета СССР (1989—90). Узначаліў працэс перабудовы ў СССР. Унутрыпаліт. жыццё пры Гарбачове характарызавалася паглыбленнем эканам. крызісу, нарастаючымі цэнтрабежнымі тэндэнцыямі ў саюзных рэспубліках і звязанымі з гэтым канфліктамі. Знешнепаліт. дзейнасць была накіравана на спыненне блокавага процістаяння і гонкі ўзбраенняў, ядзернае раззбраенне (дагаворы па абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў, па скарачэнні звычайных узбраенняў у Еўропе, аднабаковы мараторый СССР на выпрабаванне ядзернай зброі і інш.). Пры Гарбачове выведзены сав. войскі з Афганістана, знешнепаліт. курс КПСС і СССР садзейнічаў аб’яднанню ФРГ і ГДР, спыненню дзейнасці Арг-цыі Варшаўскага дагавора 1955, распаду сусв. сістэмы сацыялізму. Пасля спынення дзейнасці КПСС і распаду СССР (гл.Белавежскія пагадненні 1991) Гарбачоў пайшоў у адстаўку з пасад генсека ЦККПСС і прэзідэнта СССР. Са снеж. 1991 прэзідэнт Міжнар. фонду сац.-эканам. і паліталагічных даследаванняў («Гарбачоўфонд»). Нобелеўская прэмія міру 1990.
Тв.:
Августовский путч: Причины и следствия. М., 1991;
Бел.пер. — Перабудова і новае мысленне для нашай краіны і для ўсяго свету. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕВЯ́ТЫ З’ЕЗД КП(б)Б.
Адбыўся 8—12.12.1925 у Мінску. Прысутнічала 247 дэлегатаў з рашаючым і 161 з дарадчым голасам ад 15 075 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦККП(б)Б (А.І.Крыніцкі), Рэвіз. камісіі КП(б)Б (А.А.Чарнушэвіч), ЦКККП(б)Б (В.П.Грузель); даклады ЦК РКП(б) (І.І.Скварцоў-Сцяпанаў), ЦКК РКП(б) (А.А.Сольц); аб гасп. будаўніцтве (І.А.Адамовіч); аб рабоце прафсаюзаў (М.Е.Ендакоў); аб рабоце сярод моладзі (М.М.Галадзед); аб Чырв. Арміі (С.М.Кажэўнікаў); парт.-арганізац. пытанне; выбары. З’езд ухваліў дзейнасць ЦК, ЦКК і рашэнні XIV канферэнцыі РКП(б), паліт. лінію і арганізац. работу ЦККП(б)Б, тэзісы ПалітбюроЦК РКП(б) па гасп. будаўніцтве. У рашэннях з’езда па пытаннях сацыяліст. індустрыялізацыі прасочвалася паступовае наступленне на нэп. Адобрыў тэзісы ЦК РКП(б) да XIV з’езда ВКП(б) і намеціў меры па іх выкананні. Абмеркаваў праект Статута РКП(б) і прапанаваў унесці ў яго асобныя змены і дадаткі. Ухваліў новы адм.-тэр. падзел рэспублікі. Усе канферэнцыі, пачынаючы з VI Паўн.-Зах. абласной канферэнцыі РКП(б), якая аб’явіла сябе Першым з’ездам КП(б)Б, рашыў лічыць з’ездамі КП(б)Б. Выбраў ЦККП(б)Б з 43 чл. і 20 канд. у чл., ЦКККП(б)Б з 18 чл. і 7 канд. у чл., дэлегатаў на XIV з’езд ВКП(б).
Літ.:
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 1. 1918—1927. Мн. 1983.