палёт самалётаў знішчальнай авіяцыі над вызначаным раёнам з мэтай перахоплівання і знішчэння сродкаў паветр. нападу праціўніка. З 1960-х г. выкарыстоўваецца тэрмін «дзяжурства ў паветры».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ТРЫЙ (лац. atrium),
закрыты ўнутраны двор у стараж.-рым. жыллі, куды меліся выхады з астатніх памяшканняў. У цэнтры атрыума быў басейн (імплювій); над ім — адтуліна (камплювій) для сцёку дажджавой вады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ДЗАЎСКІ ТРО́ІЦКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны ў 1914 з чырвонай цэглы ў г.п. Відзы (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.). Мураваны 3-нефавы храм з трансептам і гранёнай апсідай, абапал якой 2 сакрысціі. Сцены звонку ўмацаваны контрфорсамі, вокны спічастыя. Двухвежавы гал. фасад з трохвугольным франтонам завершаны высокімі зубцамі. Такія ж франтоны ўпрыгожваюць тарцы трансептаў. Гал. ўваход вылучае перспектыўны партал з вімпергам і круглым акном-ружай над ім. Вежы на гал. фасадзе (выш. 59 м) завершаны вострымі 8-граннымі шатрамі і значна ўзвышаюцца над астатнімі аб’ёмамі. У інтэр’еры калоны і пілястры складанага профілю пераходзяць у высокія падпружныя спічастыя аркі скляпенняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБАЧА́НСКІЯ ВАЛУНЫ́,
помнік прыроды рэсп. значэння у Беларусі (з 1988), за 5 км на ПдЗ ад в. Глыбачка Ушацкага р-на Віцебскай вобл. 3 валуны шаравата-ружовага парфірападобнага граніту. Найбуйнейшы камень даўж. 4 м, шыр. 2,6 м, выш.над паверхняй зямлі 1,8 м, у абводзе 12 м. Другі валун ляжыць за 30 м на Пн (даўж. 2,3 м, шыр. 2,3 м, выш.над паверхняй зямлі 0,7 м). Трэці камень знаходзіцца за 1 км на ПдЗ ад вёскі, формаю нагадвае вял. прас (даўж. 3,3 м, шыр. 1,4 м, выш. 1,6 м). Глыбачанскія валуны прынесены ледавіком каля 18 — 20 тыс. гадоў назад з раёна г. Выбарг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖЫ́НСКАЯ ГАРА́ (да 1958 Святая гара),
найвышэйшы пункт Мінскага ўзвышша і Беларусі. Знаходзіцца каля в. Скірмантава, за 20 км на Пн ад г. Дзяржынск, за 30 км на ПдЗ ад г. Мінск. Выш. 345 мнадузр. м.Над рэкамі, вытокі якіх пачынаюцца каля падэшвы гары (Пціч, Іслач, Сула, Уса), узвышаецца на 40—50 м. Складзена з марэны сожскага зледзянення, укрыта лёсападобнымі пародамі (суглінкамі і супескамі), сфарміраванымі ў час паазерскага зледзянення. Мае выгляд буйнога спадзіставыпуклага падняцця. Схілы на ПдЗ стромкасцю да 5°, на Пн і У — да 2°, разараныя, толькі 15% тэрыторыі на ПнЗ пад маладым лесам. На разараных участках плоскасны змыў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРТО́ (Яўген Іванавіч) (7.7.1924, в. Рачыборак Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 3.8.1993),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1949). У 1946—84 працаваў у газетах, выдавецтвах «Беларусь», «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1946. Пісаў для дзяцей і юнацтва (першы зб. «На начлезе», 1958). Гераізм школьнікаў у Вял.Айч. вайну, іх сучаснае жыццё — гал. тэмы кніг «Ён быў піянерам» (1960), «Шэсць кароткіх гісторый» (1965), «Над ярам» (1966), «Лясны ўрок» (1973), «Насустрач жыццю» (1974) і інш. На бел. мову пераклаў некат. творы К.Чапека, Э.Раўда, Ш.Бейшэналіева, Г.Цыруліса, А.Імерманіса і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЎ X (Leo; свецкае Джавані дэ Медычы; Giovanni de’ Medici; 11.12.1475, г. Фларэнцыя, Італія — 1.12.1521),
папа рымскі [1513—21]. Сын правіцеля Фларэнцыі Ларэнца Пышнага Медычы. Кардынал з 13-гадовага ўзросту. Імкнуўся ўмацаваць уплыў сям’і Медычы, вёў войны з іх праціўнікамі, удзельнічаў у розных кааліцыях у перыяд Італьянскіх войнаў 1494—1559. У 1516 заключыў канкардат з франц. каралём Францыскам I, які пашырыў правы караля надфранц. царквой. Шырока практыкаваў продаж індульгенцый, што стала штуршком да пачатку Рэфармацыі. У 1520 адлучыў ад царквы М.Лютэра. Прыцягнуў буйнейшых мастакоў Адраджэння (Леанарда да Вінчы, Д.Брамантэ, Рафаэль, Мікеланджэла) для працы над аздабленнем цэркваў і палацаў Рыма і Ватыкана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІКІ́ТА»,
бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Найб. тыповы варыянт танца апісаў Е.Раманаў: «Два хлопцы, узяўшыся за процілеглыя канцы палкі, пад музыку, у такт, то адну, то другую нагу спрытна перакідваюць над палкай, быццам бы пералазяць цераз яе. Гэты танец даволі ўтомны і патрабуе спрыту». У Брэсцкай вобл. танцор браў палку (ці качаргу) за адзін канец, а другі апускаў на падлогу і прыпяваючы скакаў цераз яе туды і назад, а потым выконваў вакол качаргі імправізаваны танец. Часам на падлогу клалі 3 палкі паралельна, часам 2 накрыж, і скакалі, танцавалі над імі, стараючыся не зачапіць іх. Выконваецца пад прыпеўкі. Пашыраны па ўсёй Беларусі.
азербайджанскі паэт.Нар.паэт. Азербайджана (1964). Скончыў Азерб.пед.ін-т (1931). Друкаваўся з 1926. Аўтар зб-каў вершаў «Мроі» (1930), «Другая кніга» (1933), «Любоў да Радзімы» (1942), «Вясна кахання» (1957) і інш., паэт. трылогіі (паэмы «Над Ленінградам», 1948, Дзярж. прэмія СССР 1949; «На Апшэронскай зямлі», 1950; «Над Каспіем», 1958), драмы ў вершах «Хагані» (1955). Значнае месца ў яго творах займаюць тэмы гераізму і барацьбы за мір. На бел. мову асобныя вершы Р. пераклаў У.Шахавец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЖЫО (італьян. aggio),
лаж, перавышэнне рыначнай цаны золата, курсу грашовых знакаў, вэксаляў і інш. каштоўных папер над іх намінальнай вартасцю. Вылічваецца ў працэнтах. Адхіленне курсу ад наміналу ў бок змяншэння наз.дызажыо.